аўтамабіль з паўпрычэпам або некалькімі прычэпамі цягава-счэпнымі ці апорна-седлавымі прыстасаваннямі. Маюць агульныя з аўтамабілем тармазную сістэму і электраабсталяванне; бываюць грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. На Беларусі аўтамабільныя паязды выпускае ВА «БелаўтаМАЗ».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАНДЗЕ́ЙКА,
абцягнутая скурай драўляная трубка з вечкам для захоўвання і пераносу парахавых зарадаў для зброі, што зараджалася з дула; прататып патранташа. Некалькі (8—12) берандзеек мацаваліся да партупеі або рэменя стралка. У войсках ВКЛ і ў казакоў наз.парахаўніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРЫ́ВЕННІК,
1) манета Рас. дзяржавы, парытэтная 10 капейкам. Уведзены грашовай рэформай 1700—04 Пятра I, выраблялі рас. манетныя двары ў 1701—96 (з перапынкамі) з серабра, у 1725—27 медныя кліпы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДУ́ЦІШСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР. Існаваў з 15 студз. да 25 ліст. 1940 у Вілейскай вобл. Цэнтр — мяст. Гадуцішкі. Скасаваны ў сувязі з перадачай часткі тэр. раёна Літоўскай ССР, астатнія 7 сельсаветаў уключаны ў Пастаўскі р-н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУБАВЕ́Ц (Сяргей Іванавіч) (н. 17.9.1959, г. Мазыр Гомельскай вобл.),
бел. крытык, публіцыст, празаік. Скончыў БДУ (1984). Друкуецца з 1982. Працаваў у прэсе, у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя». З 1990 рэдактар газ. «Наша ніва». Аўтар зб. прозы, эсэ, крытыкі «Практыкаванні» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУНІ́ЛАВІЦКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр адзінка ў 1921—25 у Зах. Беларусі ў складзе Польшчы. Спачатку ў Навагрудскім, з 1922 у Віленскім ваяв. Падзяляўся на гміны. Цэнтр — г. Дунілавічы. У сувязі з пераносам пав. цэнтра перайменаваны ў Пастаўскі павет.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧЫКІ,
бел. памінальная страва. Пяклі з прэснага мучнога цеста ў форме галушкі (звычайна тры). Кожны, хто прысутнічаў на памінках, адломліваў па кавалачку (адсюль праклён: «Каб па табе гарачыкі напяклі»). Елі з сытою, цёртым макам. Вядома на Усх. Палессі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖО́БЕР (англ. jobber),
1) гістарычна — прадпрымальнік, які даваў напракат коней з экіпажамі.
2) Біржавы маклер, камісіянер (першапачаткова член Лонданскай фондавай біржы), які ажыццяўляе аперацыі за ўласны кошт (пры нефіксаваным даходзе), уступае ў здзелкі зброкерамі і інш. дзелавымі людзьмі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЕ́ВАС, Дзіеўс, Дзіеў,
у балтыйскай міфалогіі абазначэнне бажаства і гал.з багоў. Дз. стаіць над усімі багамі, але звычайна ён пасіўны і непасрэдна не ўплывае на лёсы людзей. У яго ёсць памочнікі (адзін з іх грамавержац Пяркунас) і дзеці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІ́ЛЬ-СЮР-МЕР (Deauville-sur-Mer),
прыморскі кліматычны курорт у Францыі. На ПдЗ ад г. Гаўр, на беразе праліва Ла-Манш. Развіваецца з 19 ст., адно знайб. папулярных месцаў адпачынку, цэнтр міжнар. турызму. Шматлікія палацы, вілы, атэлі.