1) прыродная вобласць на ПдЗ Украіны, у бас.р. Ціса, на стыку Сярэднедунайскай раўніны і Карпат. У межах З. вылучаюцца Закарпацкая нізіна і перадгор’і Украінскіх Карпат. Значная частка тэр. ўзарана. Участкі дубова-грабавых лясоў. Гл.Закарпацкая вобласць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЛІСЕ́ЙСКІЯ ПАЛІ́,
1) у старажытнагрэчаскай міфалогіі мясціна шчасця; тое, што Элізіум.
2) Адна з гал. і парадных вуліц Парыжа ў зах. частцы горада, паміж пл. Згоды і пл. Шарля дэ Голя, дзе размешчаны рэзідэнцыя прэзідэнта Францыі (Елісейскі палац), фешэнебельныя магазіны, гасцініцы, рэстараны, кінатэатры і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЯ́К,
1) тое, што байдарка. 2) Невял. прамысл. лодка, пашыраная ў народаў Арктыкі (захавалася ў эскімосаў). Рашэцісты каркас з дрэва або косці, абцягнуты скурай марскіх жывёл, з адтулінай у верхняй ч. (зацягваецца рэменем вакол пояса грабца). Кіруецца 2 маленькімі вёсламі або адным двухлопасцевым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЕ́НЬ,
паняцце геаметрычнай оптыкі (светлавы) і геаметрычнай акустыкі (гукавы), што абазначае лінію, уздоўж якой распаўсюджваецца энергія выпрамянення, вылучаная ў пэўным напрамку кропкавай крыніцай святла ці гуку. Тэрмін «П.» выкарыстоўваецца таксама для абазначэння вузкага пучка часціц (напр., электронны П.). П. у матэматыцы — тое, што замкнутая паўпрамая.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІР (ад грэч. klēros жэрабя),
у хрысціянскай царкве сукупнасць свяшчэннаслужыцеляў (святароў, епіскапаў) і царкоўнаслужыцеляў (псаломшчыкаў, дзякоў і інш.); тое, што і духавенства. У раннім хрысціянстве азначала апостальскае прызванне. Потым стала ўжывацца ў значэнні «духавенства» да тых асоб, якія былі выбраны па жэрабю ў якасці служыцеляў культу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІГІ́МНІЯ, Палімнія,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі адна з 9 муз. Лічылася дачкой Зеўса і Мнемасіны. П. — муза сур’ёзнай гімнічнай паэзіі, ёй прыпісвалі вынаходніцтва ліры. Імя П. паказвае на тое, што паэты — стваральнікі гімнаў набывалі бессмяротную славу. Стараж. скульптары і мастакі паказвалі П. ў задуменнай позе і са скруткам у руках.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЫ́П (ад бія... + тып),
1) сукупнасць асобін у складзе папуляцыі (унутрыпапуляцыйная групоўка) з падобным генатыпам. У 1920—30-я г. Біятып разглядаўся як самая дробная таксанамічная катэгорыя, з якой складаецца від (гл.Экатып). Зрэдку да біятыпу адносяць групу асобін, падобных фенатыпічна, але не абавязкова генетычна ідэнтычных.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАТЭНЦЫЯМЕ́ТР (ад лац. potentia сіла + ...метр),
1) электратэхнічная прылада з рухомым кантактам, якая выкарыстоўваецца для рэгулявання эл. напружання, а таксама як датчык перамяшчэнняў.
2) Тое, што электравымяральны аўтам. ці ручны кампенсатар. П. магнітны, патэнцыяламетр — прылада (індукцыйная шпуля) для вымярэння рознасці магн.патэнцыялаў (ці магнітарухальнай сілы) паміж двума пунктамі магн. поля.