МАРО́З Леанід Мікалаевіч (н. 26.2.1952, в. Доўгае Клічаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (2000). Скончыў БДУ (1978). Працаваў з 1978 юрысконсультам у БПІ, з 1982 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. З 1992 заг. аддзела Бел. ін-та дзярж. будаўніцтва і заканадаўства Вярх. Савета Рэспублікі Беларусь. З 1997 у Ін-це дзяржавы і права Нац.АН Беларусі. Навук. працы ў галіне прававога рэгулявання выкарыстання прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, падаткаў, фін., інвестыцыйнага і інш. забеспячэння гасп. дзейнасці. Адзін з распрацоўшчыкаў кодэксаў Рэспублікі Беларусь аб зямлі 1999, аб нетрах, воднага, ляснога; прымаў удзел у распрацоўцы інш. нарматыўна-прававых актаў.
Тв.:
Торфяной фонд БССР: правовые вопросы использования и охраны. Мн., 1988;
Недра Республики Беларусь: проблемы правового регулирования использования и охраны. Мн., 1995;
Правовые основы рынка ценных бумаг. Мн., 1996;
Налоги: проблемы правового регулирования. Мн., 1999;
Основы экологического права. Мн., 2000 (у сааўт.);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ГЕР ПУ́БЛІКУС (лац. ager publicus грамадскае поле),
у Стараж. Рыме назва зямель заваяваных гарадоў і абшчын, ператвораных у рым.дзярж. ўласнасць. Пазней большасць іх захоплена патрыцыямі. Пытанне аб даступнасці да агер публікуса і іх перадзеле было адным з асн. патрабаванняў плебеяў у барацьбе супраць патрыцыяў і выклікала прыняцце шматлікіх агр. законаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРА́НТ (ад англ. warrant паўнамоцтва, правамоцтва),
1) пасведчанне, якое выдаецца таварнымі складамі аб прыняцці тавару на захоўванне. Дае права яго трымальніку ўзяць пазыку пад заклад названага ў варанце тавару.
2) Дадатковае пасведчанне, якое выдаецца разам з каштоўнай паперай і дае яе ўладальніку права на дадатковыя льготы па сканчэнні пэўнага тэрміну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГАЛУБЕ́Ц»,
«Голуб», бел. народны танец. Блізкі да рус. і ўкр. узораў з такой самай назвай. Муз. памер . Тэмп жвавы. Выконваецца парамі, з характэрным рухам «галубец» (удар абцаса аб абцас з падскокам). У старадаўнім варыянце танца хлопец і дзяўчына імправізавалі ўзаемаадносіны галубоў: партнёрка плыла павай, партнёр увіваўся каля яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРАТУ́ШТРА, Зараастр,
паўлегендарны заснавальнік зараастрызму — стараж.-іранскай рэлігіі, у аснову якой пакладзена ідэя аб непазбежнай перамозе сіл дабра над сіламі зла; стваральнік самай стараж. часткі «Авесты». Згодна традыцыі і паводле меркаванняў вучоных, З. жыў і прапаведаваў у 7—пач. 6 ст. да н.э. на тэр.Усх. Ірана, Сярэдняй Азіі і Афганістана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМЕНТА́РЫЙ (ад лац. commaentarius нататкі, тлумачэнне),
1) тлумачэнне якой-н. думкі, з’явы, падзеі (напр., К. тэксту твора, дакумента, заўвагі да тэксту кнігі, артыкула).
2) Артыкул, прамова, інтэрв’ю, якія даюць тлумачэнні або ацэнку эканам., паліт. і інш. падзей. У Стараж. Рыме К. называліся гіст. творы (напр., каментарый Ю.Цэзара аб Гальскай вайне).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЛУА́РЫ (ад франц. couloir калідор),
памяшканне па-за межамі асн. залаў (бакавая зала, калідор) у парламенце, тэатры ці інш. Служыць для адпачынку, неафіцыйных сустрэч, абмену думкамі і інш. У пераносным сэнсе — аб неафіцыйных размовах у дасведчаных палітычных, грамадскіх колах, напр., вядома з К., у К.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́ШКЕ, Нішке-паз, Верэпаз,
у мардоўскай (эрзя) міфалогіі вышэйшы бог, які стварыў неба і зямлю, запусціў у сусв. акіян трох рыб, на якіх трымаецца зямля, насадзіў лясы, стварыў чалавечы род (эрзю), загадаў мужчынам займацца земляробствам, а жанчынам — хатняй работай. Яго малілі аб ураджаі, здароўі людзей і жывёлы, паміналі ў замовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІПАТРЫ́ДЫ (ад бі... + грэч. patris (patridos) айчына, радзіма], біпаліды, у міжнародным праве асобы, якія адначасова знаходзяцца ў грамадзянстве двух і больш дзяржаў, г. зн. маюць двайное грамадзянства. Адбываецца пераважна з-за разыходжання законаў аб грамадзянстве розных дзяржаў. Сучаснае міжнар. права не валодае адзінай агульнапрызнанай рэгламентацыяй пытанняў, што ўзнікаюць у сувязі з біпатрыдамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́НСКАЯ КАНВЕ́НЦЫЯ 1963аб цывільнай адказнасці за шкоду,
міжнародны акт, прыняты на міжнар. дыпламатычнай канферэнцыі па цывільнай адказнасці за ядзерную шкоду 29.4—19.5.1963. У сувязі з тым, што ядзерныя аб’екты з’яўляюцца крыніцамі павышанай небяспекі, канвенцыя прадугледжвае абсалютную адказнасць за ядзерную шкоду незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці віны. Заключаны акт канферэнцыі падпісаў СССР.