абэвільская культура, археалагічная культура ранняга (ніжняга) палеаліту ў Еўропе. Назва ад г. Абвіль (Францыя, даліна р. Сома), дзе ў 19 ст. знойдзены найб. тыповыя для яе прылады — ручныя масіўныя (даўж. да 10—20 см) груба адбітыя рубілы міндалепадобнай, авальнай ці коп’епадобнай формы; выкарыстоўваліся і адшчэпы. Верагодна, датуецца часам гюнц-міндэльскага міжледавікоўя і міндэльскага зледзянення (каля 700 — 400 тыс.г. таму назад). Большасць сучасных даследчыкаў разглядаюць абэвіль як пачатковы этап эпохі ашэль. У л-ры трапляецца і ўстарэлая назва абэвіль — шэльская культура, ці шэль.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВУЛЯ́ЦЫЯ (ад лац. ovum яйцо),
фізіялагічны працэс выхаду спелых яйцаклетак (аацытаў) у млекакормячых з яечніка ў брушную поласць цела. Пры авуляцыі разрываюцца фалікулы (граафавыя пузыркі), яйцаклеткі засмоктваюцца ў яйцавод, дзе праходзяць апошнюю стадыю выспявання і могуць апладніцца. Авуляцыя адбываецца пад уплывам гармонаў пярэдняй долі гіпофіза. У жанчын авуляцыя часцей адбываецца паміж 7-м і 14-м днямі пасля пачатку менструацыі. У жывёл супадае з цечкай. Для авуляцыі ў жывёл патрэбны пэўныя ўмовы асяроддзя (даўж. светлавога дня, павышэнне т-ры паветра і вады і г.д.). Спыняецца з надыходам цяжарнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАЗІ́НСКАЯ МО́ВА,
адна з іберыйска-каўказскіх моў (абхаза-адыгейская група). Пашырана пераважна ў Карачаева-Чэркесіі, а таксама ў Адыгеі. Мае 2 дыялекты: тапанцкі (аснова літ. мовы) і ашхарскі, блізкі да абхазскай мовы. Ад абхазскай мовы адрозніваецца фанетыкай, наяўнасцю ўказальных займеннікаў, парадкавых і кратных лічэбнікаў, выкарыстаннем паслялогаў, формамі часу і ладу ў дзеясловах і інш.Для абазінскай мовы характэрны шматлікія запазычанні з кабардзіна-чэркескай мовы. Пісьменства створана ў 1932—33 на лац. аснове, з 1938 пераведзена на рус. графіку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМІЯ́К,
NH3, найпрасцейшае хім. злучэнне азоту з вадародам. Бясколерны газ з рэзкім удушлівым пахам, tкіп -36 °C, шчыльн. у вадкім стане 0,681∙103кг/м³, растваральны ў вадзе (10%-ны раствор — нашатырны спірт). Растварае шчолачныя і шчолачна-зямельныя металы, некаторыя неметалы (P, S, I), многія арган. і неарган. рэчывы. Атрымліваюць каталітычным узаемадзеяннем N2 і H2 пад ціскам. Выкарыстоўваецца для вытв-сці азотнай кіслаты, мачавіны, азотазмяшчальных соляў, соды, угнаенняў, а таксама ў медыцыне. Вадкі аміяк і яго растворы — холадарэагенты. Ядавіты, выклікае слёзацячэнне, удушша, болі ў страўніку. ГДК 20 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМПЛІТУ́ДНЫ АНАЛІЗА́ТАР, аналізатар імпульсаў,
прыстасаванне для вызначэння закону размеркавання амплітуд эл. імпульсаў. У залежнасці ад канструкцыі бываюць адна- і многаканальныя, з электронным камутатарам, з папярэднім пераўтварэннем амплітуд сігналаў і інш. З дапамогай амплітуднага аналізатара аналізуецца размеркаванне амплітуд выпадковага імпульснага працэсу па колькасці імпульсаў, што выявіліся ў зададзеным інтэрвале амплітуд. У аснову амплітуднага аналізатара пакладзены схемы амплітудных дыскрымінатараў імпульсаў. Выкарыстоўваецца ў эксперым. фізіцы, радыёлакацыі, радыёсувязі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАЛІТЫ́ЧНАЕ СКРЫЖАВА́ННЕ,
скрыжаванне гібрыда 1-га пакалення з бацькоўскай формай-«аналізатарам», якая мае рэцэсіўныя прыкметы (гомазіготная па рэцэсіўных алелях). Праводзіцца з мэтай вызначэння генатыпу гібрыднай асобіны па характары атрыманага патомства. Патомкі ад аналітычнага скрыжавання абавязкова нясуць адзін рэцэсіўны алель ад «аналізатара», на фоне якога павінны праявіцца алелі, атрыманыя ад аналізуемага арганізма. Для аналітычнага скрыжавання (за выключэннем выпадкаў узаемадзеяння генаў) характэрна супадзенне расшчаплення па фенатыпе з расшчапленнем па генатыпе сярод патомкаў. З дапамогай аналітычнага скрыжавання можна вызначыць, да якога тыпу належыць праведзенае скрыжаванне: да мона- або дыгібрыднага. Гл. таксама Скрыжаванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЬІНСКАЯ КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура плямёнаў, якія ў 8—3 ст. да н.э. жылі ў басейнах рэк Кама, Сярэдняя Волга, Вятка, Белая. Назва ад могільніка каля в. Ананьіна (Татарыя). Насельніцтва займалася земляробствам і жывёлагадоўляй, жыло на селішчах і гарадзішчах у наземных драўляных жытлах памерам 10 × 5, 12 × 4 м, а таксама ў доўгіх дамах, падзеленых на секцыі. Пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах, над якімі ставіліся драўляныя зрубы; у магілы клалі жал. і бронзавыя коп’і, сякеры-кельты, чаканы, кінжалы, упрыгожанні. Для ананьінскай культуры характэрна кругладонная кераміка з ямкавым і шнуравым арнаментам.
агрэсіўная вайна Англіі супраць Кітая з мэтай захапіць рынак і дамагчыся паліт. ўплыву на Кітай. Зачэпкай да яе стала знішчэнне кіт. урадам вял. партыі кантрабанднага опіуму, канфіскаванага ў замежных гандляроў. Летам 1840 англ. войскі блакіравалі з мора кіт. парты, захапілі в-аў Сянган (Ганконг) і ў жн. 1842 наблізіліся да Нанкіна. Паводле Нанкінскага дагавора 1842 Англія атрымала в-аў Ганконг, значную кантрыбуцыю, 5 партоў Кітая сталі адкрытымі дляангл. гандлю. Вайна была пачаткам ператварэння Кітая ў паўкалан. дзяржаву.
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Д-рпед.н. (1988), праф. (1991). Скончыла Башкірскі пед.Ін-т (1955). З 1958 у Мінску. Працавала ў Мін-ве адукацыі Беларусі і НДІ педагогікі, з 1974 у Бел.пед. ун-це. Даследуе гісторыю нар. асветы і пед. думкі Беларусі. Аўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ.
Тв.:
Гісторыя педагогікі. Ч. 1. Гісторыя замежнай педагогікі са старажытных часоў да 1992 г.Мн., 1992;
Гісторыя педагогікі. Ч. 2. Гісторыя педагогікі Беларусі са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНО́ШКІН (Іван Архіпавіч) (н. 21.1.1928, в. Антонаўка Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1964). Настаўнічаў, працаваў у друку. З 1981 сакратар Магілёўскага абл. аддзялення СП Беларусі. Аўтар кн. апавяданняў і гумарэсак «Лішні мінус» (1959), «Брантазаўр» (1973), «Херувім з чорнымі крыламі» (1984), «Курам не да смеху» (1985), зб. аповесцяў і апавяданняў «Землякі» (1978). Кн.для дзяцей: «Навічок» (1966), «Алёнчын сакрэт» (1969), «Антонаў ясень» (1981) і інш. Аповесць «Чырвоная каліна стаяла...» (1985) пра барацьбу зах.-бел. сялян супраць сац. і нац. прыгнёту.