неарганічнае пераксіднае злучэнне, моцны акісляльнік, Na2O2 Бясколернае крышт. рэчыва (тэхн. прадукт слаба-жоўтага колеру). Раствараецца ў вадзе. Пры награванні вышэй за 300 °C раскладаецца з вылучэннем кіслароду. Атрымліваюць акісленнем расплаву натрыю кіслародам ачышчанага ад вуглякіслага газу сухога паветра. Выкарыстоўваюць для рэгенерацыі паветра (Na2O2 + СО2 → Na2CO3 + 1/2 O2) У падводных лодках і дыхальных прыборах, водныя растворы — для адбельвання паперы, тканін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАФТАЛА́Н,
горад у Азербайджане, у перадгор’ях Малога Каўказа, за 18 кмадчыг. ст. Герань. 7,9 тыс.ж. (1991). Здабыча нафталанскай лячэбнай нафты. Краязнаўчы музей. Бальнеалагічны курорт. Клімат субтрапічны. Асн. прыродны лек. фактар — нафталанская нафта (нафталан), якую выкарыстоўваюць для нафталаналячэння (у выглядзе мясц. агульных ваннаў, мазяў) пры лячэнні захворванняў органаў руху і апоры, перыферычнай нерв. сістэмы, скуры і інш.Вял. хваёвы парк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕДЖЭ́Ф, Эн-Наджаф,
горад у Іраку, у даліне р. Еўфрат, на Пдад Багдада. Адм. ц. мухафазы Неджэф. Засн. ў 2-й пал. 8 ст. Каля 300 тыс.ж. (1998). Гандл.-трансп. цэнтр на шляху ў Мекку і Медыну (Саудаўская Аравія). Адзін са свяшчэнных гарадоў мусульман-шыітаў, месца паломніцтва. Маўзалей-мячэць першага імама мусульман-шыітаў Алі і яго сыноў Хусейна і Абаса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЖЛЕВА,
возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Нежлеўка (выцякае з возера), за 18 км на ПдЗадг. Полацк. Пл. 0,25 км², даўж. 970 м, найб.шыр. 450 м, даўж. берагавой лініі каля 2,3 км. Пл. вадазбору 24 км². Схілы катлавіны выш. 3—5 м, параслі лесам, на У хмызняком. Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Наўліцкае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕ́ЛЬМА (Stenodus leucichthys nelma),
паўпрахадная або прэснаводная рыба сям. сіговых, падвід беларыбіцы. Пашырана ў бас.Паўн. Ледавітага ак.; адр. Паной на Кольскім п-ве на З да р. Макензі на У (Аляска). Утварае азёрныя жылыя формы (азёры Зайсан, Кубенскае, нарыльскія).
Даўж. да 1,5 м, маса да 50 кг. Луска буйная. Рот вял., на сківіцах дробныя зубы. Драпежнік. Аб’ект промыслу і развядзення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕМАТА́, алалія,
адсутнасць або абмежаванне маўлення ў дзяцей (пры захаванні слыху і інтэлекту) ад недаразвіцця ці пашкоджанняў зон маўлення ў кары вял. паўшар’яў галаўнога мозга. Адрозніваюць Н. маторную (парушаецца рухальная функцыя маўлення, разуменне яго застаецца) і сенсорную (парушаецца разуменне маўлення). Прычыны — захворванні і траўмы мозга, інтаксікацыі, пашкоджанні зон маўлення кары галаўнога мозга, якія ўзнікаюць у час родаў. Лячэнне: спец. лагапедычныя практыкаванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПТУ́Н,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі бог мора. Першапачаткова шанаваўся як бог вільгаці (рэк і крыніц), які аберагаў палі ад засухі. У пач. 4 ст. да н.э. пад уплывам грэч. міфалогіі Н. нададзены рысы грэч. бога мора Пасейдона. Штогод 23 ліп. ў Рыме ў гонар Н. наладжвалася свята — нептуналіі. Ў пераносным сэнсе Н. — марская стыхія.
фаза (стадыя) паслязародкавага развіцця членістаногіх, якія развіваюцца без яўна выражанага метамарфозу (без стадыі кукалкі).
Уласціва кляшчам, усім першаснабяскрылым і некат. крылатым насякомым. У аўсянікаў, вяснянак і стракоз Н. наз.наядай. Выглядам Н. падобная на дарослы арганізм; адрозніваецца недаразвітым палавым апаратам, а ў крылатых насякомых — і крыламі. Ліняе шмат разоў і паступова ператвараецца ў імага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІСТА́ГМ (адгрэч. nystagmos дрымота),
міжвольныя рытмічныя двухфазныя (хутка і павольна) рухі вочных яблыкаў у чалавека і жывёл. Бывае адна- і двухбаковы (часцей); гарыз., вярчальны, верт. і дыяганальны. Назіраецца ў здаровым стане, напр., пры працяглым вярчэнні на крэсле, фіксацыі позірку на прадметах, што хутка рухаюцца; у паталаг. стане пры хваробах ц. н. с., пашкоджаннях і захворваннях мозга, вушнога лабірынта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯГА́РСКІ ВАДАСПА́Д (англ. Niagara Falls, верагодна, ад іракезскага вялікі шум),
вадаспад у Паўн. Амерыцы, на р.Ніягара. Падзяляецца Казіным в-вам на левую частку (належыць Канадзе; шыр. 792 м, выш. 51 м), праз якую праходзіць каля 85% усяго расходу вады, і правую (належыць ЗША; шыр. 305 м, выш. 54 м). У абход Н.в. з канадскага боку пабудаваны суднаходны канал Уэленд. Турызм.