МАЛАБА́РСКІ БЕ́РАГ,
заходняе ўзбярэжжа п-ва Індастан у Індыі, на Пд ад Гоа. Даўж. каля 800 км. Цягнецца вузкай (да 80 км) нізіннай паласой паміж Зах. Гатамі і Аравійскім м. Густа заселены. Буйны порт Калікут (Кажыкодэ).
т. 9, с. 548
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦУЯ́МА,
горад у Японіі, на ПнЗ в-ва Сікоку. Адм. ц. прэфектуры Эхіме. Каля 450 тыс. ж. (1997). Порт на Унутр. Японскім м. Прам-сць: нафтахім., тэкст., машынабудаўнічая. Традыц. саматужныя промыслы (выраб. тканін, керамікі, паперы). Ун-т.
т. 10, с. 231
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЁРТВЫ КУЛТУ́К,
саланчак (шор) на ПнУ ад п-ва Бузачы, у межах Мангістаўскай вобл., у Казахстане. Утварыўся ў найб. паніжаных участках днішча высахлага зал. Камсамолец (Каспійскае м.). Саланчаковая раўніна з невял. (выш. да 2 м) пясчанымі ўзгоркамі.
т. 10, с. 329
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎНО́ЧНА-КРЫ́МСКІ КАНА́Л,
арашальна-абвадняльны канал ва Украіне. Пабудаваны ў 1961—71. Даўж. 402,6 км. Пачынаецца з Кахоўскага вадасх. і цераз Перакопскі перашыек даходзіць да г. Керч. Выкарыстоўваецца для арашэння і водазабеспячэння гарадоў Феадосія і Керч.
т. 12, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫВА́Т-ДАЦЭ́Т (ням. Privatdozent ад лац. privatim прыватным чынам + docens які навучае),
вучонае званне і пасада пазаштатнага выкладчыка ва ун-тах і некат. інш. ВНУ у Рас. імперыі і ў шэрагу краін Зах. Еўропы. Адпавядае званню дацэнт.
т. 13, с. 57
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТАБІЛІЗА́ЦЫЯ (ад лац. stabilis устойлівы, пастаянны),
прывядзенне чаго-н. ва ўстойлівы стан і падтрымка гэтага стану на вызначаным узроўні; забеспячэнне пастаянства якіх-н. велічынь; працэсаў, уласцівасцей. Напр., стабілізацыя палімераў, стабілізацыя частаты, С. палітычных адносін і г.д.
т. 15, с. 125
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТА́ЎЭРН ВЫСО́КІ (Hohe Tauern),
хрыбет ва Усх. Альпах, у Аўстрыі. Даўж. каля 100 км. Выш. да 3797 м (г. Гросглокнер). Складзены пераважна з гнейсаў і гранітаў. Альпійскі рэльеф, ледавікі. Хвойныя лясы, вышэй 1800—2000 м — лугі. Запаведнікі.
т. 15, с. 462
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДЗЕ́Л 1) доля княжацкага роду ў родавым уладанні ў Расіі да пач. 16 ст. (гл. таксама Удзельныя княствы).
2) У дарэв. Расіі — нерухомая маёмасць імператарскай фаміліі, якой кіравала мін-ва двара і ўдзелаў. Гл. таксама Удзельныя землі.
т. 16, с. 163
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКУІ́,
горад у Японіі, на З в-ва Хонсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры. Каля 260 тыс. ж. (1999). Цэнтр шоўкапрадзення і шаўкаткацтва. Саматужная вытв-сць тканін, фарфору, гарбарных вырабаў. Машынабудаванне. Кветкаводства (цюльпаны на экспарт). Ун-т.
т. 16, с. 498
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФУКУ́СІМА,
горад у Японіі, на Пн в-ва Хонсю. Адм. ц. аднайм. прэфектуры.
Каля 260 тыс. ж. (1999). Трансп. вузел. Прам-сць: машынабудаванне, харч., хім., сілікатна-керамічная, тэкстыльная. АЭС. Ун-т. Каля Ф. — нац. парк Бандай-Асахі.
т. 16, с. 498
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)