сукупнасць відаў мікраарганізмаў, што насяляюць пэўнае асяроддзе існавання (глеба, вада, паветра, горныя пароды і інш.). Па паходжанні адрозніваюць М., што пастаянна прысутнічае, і прыўнесеную; паводле тыпу жыўлення — аўтатрофную (мікраарганізмы, якія разбураюць арган. рэчывы), алігатрофную (завяршаюць мінералізацыю арган. рэчываў) і літатрофную (пераўтвараюць мінер. злучэнні горных парод, газы). Напр., у сульфідных рудах акісленне абумоўлена тыёнавымі бактэрыямі, у рубцы жвачных жывёл — анаэробнай М., што ператраўлівае клятчатку. Скура, слізістыя абалонкі, кішэчнік, інш. органы жывёл, паверхня раслін маюць пастаянную, т. зв. нармальную М., якая метабалізуе выдзяленні з тканак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЛЯШКЕ́ВІЧ (Яраслаў Генрыхавіч) (н. 4.1.1939, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел. хімік-арганік. Канд.хім.н. (1976), дац. (1978). Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1961). З 1961 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па хіміі драўніны, праблемах бел.хім. тэрміналогіі. Даследаваў асаблівасці хім. будовы і рэакцыйнай здольнасці лігніну таполі пры хім. перапрацоўцы драўніны, прапанаваў сістэму ўтварэння бел. назваў хім. элементаў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Арганічная хімія. Ч. 1. Мн., 1991;
Этапы станаўлення беларускай хімічнай тэрміналогіі // Хімія: прабл. выкладання. 1996. Вып. 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНАКО́Ў (Анатоль Пятровіч) (н. 5.4.1936, г. Запарожжа, Украіна),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1998). Скончыў Запарожскі машынабуд. ін-т (1958). Працаваў на з-дах Украіны, з 1965 на Магілёўскім аўтамаб. з-дзе, з 1981 у Магілёўскім машынабуд. ін-це (з 1998 праф.). Навук. працы па фінішнай абразіўнай і ўмацавальнай пнеўмавібрадынамічнай апрацоўцы загатовак.
Тв.:
Упрочняющая обработка нежестких деталей в машиностроении. Мн., 1986 (разам з П.І.Яшчарыцыным);
Технологические основы пневмовибродинамической обработки нежестких деталей. Мн., 1995 (разам з А.А.Бунасам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІНЕРАЛАКАРТЫКО́ІДЫ,
гармоны кары наднырачнікаў, якія рэгулююць водна-салявы абмен у арганізме чалавека і жывёл. Пахім. прыродзе — кортыкастэроіды. Да М. адносяць альдастэрон (найб. актыўны) і 11-дэзоксікортыкастэрон. Пад уплывам М. затрымліваецца выдзяленне іонаў натрыю, хлору і вады ныркамі, павялічваецца выдзяленне іонаў калію і кальцыю з мачой, узмацняюцца анабалічныя працэсы. Пры павышанай прадукцыі М. у арганізме з’яўляюцца ацёкі, павышаецца артэрыяльны ціск, узнікае гіпакаліямія і інш. Пры недахопе М. павялічваецца выдзяленне натрыю і вады, што вядзе да абязводжвання арганізма. Сінт. прэпарат М. — дэзоксікортыкастэрону ацэтат выкарыстоўваюць для лячэння наднырачнай недастатковасці.
Засн. ў 1973 у Мінску. З 1988 наз. Мінскі холадакамбінат па захаванні, перапрацоўцы і рэалізацыі рыбных тавараў, з 1990 арэнднае прадпрыемства, з 1995 адкрытае акц.т-ва «Рыбакомплекс». Працуюць асн. цэхі: вяндлярны, кулінарны, прэсерва-марынадны, сыравінны і дапаможныя, халадзільныя камеры. Выпускае (1999) больш за 100 найменняў рыбапрадукцыі, у т. л. з марской капусты 7, прэсерваў больш за 30, рыбы халоднага і гарачага вэнджання больш за 50, салёнай рыбы больш за 10 найменняў. Сыравіна завозіцца ў асн. з краін Балтыі і Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «ЗАВО́Д ГАРЫЗО́НТ».
Засн. ў 1950 у Мінску як радыёзавод. З 1997 сучасная назва. У 1951 была выпушчана першая радыёла «Мінск Р-7», у 1955 — першыя тэлевізары «Беларусь», з 1968 — тэлевізары сям’і «Гарызонт». З 1972 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв. аб’яднання «Гарызонт». У склад ВА «Гарызонт» уваходзяць таксама «З-д Альмагор», навук.-вытв. комплекс «Сігнал», НДІ лічбавага тэлебачання, спецыялізаванае прадпрыемства «Кабельнага і спадарожнікавага тэлебачання», з-д «Беліт», дзярж. выпрабавальны цэнтр «Белліс» і інш.Асн. прадукцыя (1999): тэлевізары каляровага адлюстравання з памерамі экрана па дыяганалі 37, 50, 61, 63, 70 см.
Пабудаваны ў 1934 (арх. І.Валадзько) на праспекце Ф.Скарыны ў Мінску. Мае рысы стылю канструктывізму. Трохпавярховы прамавугольны ў плане мураваны будынак на высокім цокальным паверсе, арыентаваны фасадамі па баках свету. У кампазіцыі вылучаны аб’ёмы 2 лесвічных клетак (выступаюць у плане і ўзвышаюцца над дахам), верхнія пляцоўкі выкарыстоўваюцца для правядзення натурных гідраметэаралагічных вымярэнняў і маюць спец. абсталяванне. Фасады вырашаны ў строгіх лаканічных формах. Паўд. фасад мае балконы на ўсю даўжыню будынка на ўзроўні 2-га і 3-га паверхаў. Іл.гл. да арт.Канструктывізм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЯ ПАСТЭ́РАЎСКАЯ СТА́НЦЫЯ,
медыцынская ўстанова ў Мінску, якая займалася вырабам антырабічнай (супраць шаленства) вакцыны, правядзеннем антырабічных прышчэпак, дыягнастычным даследаваннем жывёл на шаленства і барацьбой з эпідэміямі; была таксама навукова-практычным цэнтрам па падрыхтоўцы ўрачоў для Мінскай губ. Адкрыта 2.2.1911. Пры станцыі працавалі хіміка-бактэрыял. і суд.мед. лабараторыі. Займалася таксама н.-д. дзейнасцю (даследавалі бактэрыялогію туберкулёзнай палачкі, хворых на малярыю). З лета 1920 да ліп. 1922 не дзейнічала. У 1924 станцыя пераўтворана ў пастэраўскае аддзяленне Бактэрыял. (Пастэраўскага) ін-та (зараз Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МІНСКГРАМАДЗЯНПРАЕ́КТ».
Засн. ў 1969 у Мінску на базе майстэрні праектнага ін-та «Белдзяржпраект» як ін-т комплекснага праектавання грамадзянскага буд-ва «Мінскграмадзянпраект». З 1995 адкрытае акц.т-ва «Інстытут «Мінскграмадзянпраект». Асн. кірункі дзейнасці: распрацоўка праектаў мікрараёнаў і жылых кварталаў; комплекснае праектаванне аб’ектаў жыллёва-грамадз. прызначэння; дызайн-канцэпцыі; інтэр’еры; аказанне інж.-кансалтынгавых паслуг; кансультацыі па стварэнні і ўкараненні сістэм якасці на базе міжнар. стандартаў серыі ISO—9000; натурныя ўзоры маст. вырабаў; інфарм. дзейнасць і інш.
А.М.Быкоўскі.
Мінская царква Святога Духа і базыльянскія манастыры. Рэканструкцыя.«Мінск — горад-герой».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ ВАЕ́ННЫ САВЕ́Т,
вышэйшы часовы надзвычайны орган сав. улады на тэр. Мінскай губ. ў канцы 1918 — пач. 1919. Створаны 15.11.1918 паводле пастановы РВСЗах. арміі ў сувязі з эвакуацыяй ням. войск з тэр. Беларусі. Старшыня С.І.Берсан, члены: ваен. кіраўнік Барзінскі, паліт. камісар І.Ф.Скуратовіч. М.в.с. падпарадкоўваліся Бабруйскі і Маладзечанскі ваен. саветы. На вызваленай тэр. вёў работу па стварэнні рэўкомаў, органаў сав. улады, батрацкіх к-таў. Склаў паўнамоцтвы 6.1.1919, створаныя ім ваен. і цывільныя органы былі падпарадкаваны Мінскаму губернскаму ваенна-рэвалюцыйнаму камітэту.