танкасценныя прасторавыя канструкцыі з ліставога металу. Выкарыстоўваюцца пераважна для буд-ва ёмістасцей рознага прызначэння (рэзервуараў, газгольдэраў, бункераў, трубаправодаў вял. дыяметраў і інш.).
Элементы Л.к. — цыліндрычныя, сферычныя, канічныя і інш. абалонкі, плоскія пласціны. Канструкцыі амаль заўсёды зварныя: невял. памераў зварваюць і манціруюць на месцы, вял. памераў (негабарытныя) скручваюць у рулоны, а на мантажнай пляцоўцы разгортваюць і манціруюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 170 км². Пачынаецца з балота паміж в. Чэрнін і в. Новае Жыццё Краснапольскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 250—500 м. Пойма перарывістая. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу амаль 6 км, далей — звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗААЗЕ́РСКАЕ ВО́ЗЕРА,
у Бялыніцкім р-не Магілёўскай вобл., у бас.р. Клява, за 16 км на ПнЗ ад г.п. Бялынічы. Пл. 0,58 км², даўж. 1 км, найб.шыр. 750 м, даўж. берагавой лініі 2,9 км. Пл. вадазбору 8,8 км². Схілы катлавіны выш. 4—45 м, пераважна разараныя, на Пн і Пд парослыя хмызняком. Берагі нізкія, часткова забалочаныя, пад хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРНЫ́Я КАНСТРУ́КЦЫІ,
металічныя канструкцыі будынкаў і збудаванняў, элементы якіх злучаны зваркай. У параўнанні з кляпанымі канструкцыямі маюць паніжаны расход металу, меншы кошт вырабу, большую герметычнасць швоў (што асабліва важна для трубаправодаў, рэзервуараў і г.д.). Недахопы: наяўнасць унутраных напружанняў і дэфармацый, карабачанне тонкіх элементаў. З.к. робяць пераважнадугавой зваркай, элементы значнай таўшчыні (30—50 мм і больш) — электрашлакавай зваркай.
бел. піяністка і педагог. Засл. дз. маст. Беларусі (1940). Скончыла Пецярбургскую (клас Г.Есіпавай) і Венскую (клас Т.Лешаціцкага) кансерваторыі. У 1933—41 праф.Бел. кансерваторыі. Выступала ў канцэртах пераважна як ансамблістка, удзельнічала ў выкананні трыо П.Чайкоўскага і С.Рахманінава, квінтэта Ф.Шуберта і інш. Загінула ў мінскім гета.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРДЭНШЭ́ЛЬДА АРХІПЕЛА́Г, Нордэншэльда архіпелаг. У паўд.-ўсх. частцы Карскага м., у Таймырскай (Даўгана-Ненецкай) аўт. акрузе Расіі. Распасціраецца з 3 на У на 93 км. 90 астравоў, якія ўтвараюць некалькі груп: а-вы Вількіцкага, Цыволька, Пахтусава, Літке, Усходнія. Самы паўночны і найбольшы — Рускі. Складзены пераважна з вывержаных парод. Названы ў гонар швед. даследчыка Арктыкі Н.А.Э.Нордэншэльда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́САЎ.
Наса (Nassau), горад, сталіца Багамскіх Астравоў, на в-ве Нью-Провідэнс. Засн. ў сярэдзіне 17 ст. 172 тыс.ж. (1997, з прыгарадамі). Порт на Атлантычным ак. (вываз цытрусавых, ананасаў, сізалю, памідораў, губак). Міжнар. аэрапорт. Буйны фін. цэнтр (каля 250 банкаў і інш. крэдытна-фін. устаноў, пераважна ЗША). Прадпрыемствы апрацоўчай прам-сці. Кліматычны курорт. Ун-т. Музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БСКАЯ ГУБА́,
заліў Карскага м., каля берагоў Расіі, паміж паўастравамі Ямал і Гыданскі. Даўж. 800 км, шыр. 30—90 км, глыб. 10—12 м. Зах. бераг нізінны, усх.пераважна ўзвышаны і стромкі. На У ад О.г. адгаліноўваецца Тазаўская губа. Упадае р. Об. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Прылівы паўсутачныя (да 0,7 м). На зах. беразе порт Новы Порт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНА́МСКІ ПЕРАШЫ́ЕК (ісп. Istmo de Panama, англ. Isthmus of Panama),
найбольш вузкая ч.Цэнтр. Амерыкі ў Панаме, злучае мацерыкі Паўн. і Паўд. Амерыкі. Абмываецца Карыбскім м. і Панамскім зал. Ціхага акіяна. Найменшая шыр. 48 км. Нізінная ўзгорыстая раўніна выш. да 180 м. Складзена пераважна з вулканічных парод. Вечназялёныя трапічныя лясы і саванны. У найб. нізкай ч. П.п. Панамскі канал.