ПЁРСЕЛ (Purcell) Эдуард Мілс (30.8.1912, г. Тэйларвіл, ЗША — 7.3.1997),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АНЗША (1951), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1950). Скончыў Перд’ю ун-т (1933). У 1938—40 і з 1946 у Гарвардскім ун-це (з 1949 праф.). Навук. працы па атамнай, малекулярнай і ядз. фізіцы, біяфізіцы, астрафізіцы. Адкрыў ядзерны магнітны рэзананс (1946; незалежна ад Ф.Блоха). Прапанаваў тэорыю ядз.магн. рэлаксацыі (1948; разам з Н.Бломбергенам, Р.Паўндам). Выявіў выпрамяненне нейтральнага міжзоркавага вадароду на даўж. хвалі 21 см (1951). Нобелеўская прэмія 1952 (разам з Блохам).
Тв.:
Рус.пер. — Электричество и магнетизм. 2 изд. М., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-ГРА́НДЭ (Rio Grande), Рыо-Брава-дэль-Нортэ (Río Bravo dei Norte),
рака ў ЗША і Мексіцы (на працягу каля 2 тыс.км утварае мяжу паміж імі). Даўж. 2870 км, пл. басейна 570 тыс.км². Пачынаецца ў гарах Сан-Хуан (сістэма Скалістых гор), цячэ пераважна па засушлівых плато, месцамі ў вузкіх каньёнах, упадае ў Мексіканскі заліў. Буйны прыток Пекас (злева). Сцёк амаль поўнасцю разбіраецца на арашэнне. Сярэдні расход вады ў сярэднім цячэнні 570 м³/с, у вусці 15—20 м³/с. Буйныя вадасховішчы Элефант-Б’ют і Фалькон. Суднаходная на асобных участках. На Р.-Г. — гарады Альбукерке, Эль-Паса, Ларэда (ЗША), Сьюдад-Хуарэс, Нуэва-Ларэда (Мексіка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАРО́ДАК,
прыроднае адасабленне самароднага металу (золата, радзей серабра, медзі, плаціны) масай больш за 1 г (зрэдку 10 мг) у карэнных і россыпных радовішчах. Найб. С. золата: «Пліта Холтэрмана» (93,5 кг, з залатаноснай пародай 285 кг), «Жаданы незнаёмец» (70,9 кг з кварцам; абодва ў Аўстраліі). С. серабра больш за 500 кг знойдзены ў Канадзе, скопішчы С. серабра з аргентытам (40 т) у Германіі; тыповымі з’яўляюцца гіганцкія пласціны серабра, скопішчы выцягнутых і выгнутых крышталёў, дэндрытаў у Нарвегіі, Чылі. Глыбы самароднай медзі (400 т) знойдзены ў ЗША, 842 кг у Казахстане, канкрэцыя медзі 75 кг у ЗША. С. плаціны (плаціноідаў) параўнальна рэдкія; унікальная знаходка ( да 8,4 кг) на Урале (Расія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАТАСТА́Т (ад стратасфера + грэч. statos нерухомы, стаячы), вышынны свабодны аэрастат,
некіроўны аэрастат для пад’ёму ў стратасферу экіпажа і абсталявання для навук. або спарт. мэт; адзін з асн. лятальных апаратаў паветраплавання.
Складаецца з абалонкі (тканіна, плёначныя матэрыялы) для лёгкага газу (вадарод, гелій), гандолы, падвескі (прымацоўвае гандолу да абалонкі) і амартызатара для змяншэння штуршкоў у час прызямлення. З дапамогай С. вывучаюць спектр Сонца, зямны магнетызм, атм. вільготнасць. распаўсюджанне радыёхваль, інтэнсіўнасць касм. прамянёў і інш. У 1933 С. «СССР-1» (аб’ём абалонкі 25 тыс.м³) падняўся на 19 км. Найб.выш. пад’ёму з экіпажам 34,7 км (1961, ЗША), без экіпажа — 52 км (1972, ЗША, аб’ём абалонкі 1,36 млн.м5).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́МІН (Temin) Хоўард Марцін (10.12.1934, г. Філадэльфія, ЗША — 1994),
амерыканскі вучоны ў галіне вірусалогіі. Чл.Нац.АНЗША (1974), Амер. акадэміі мастацтваў і навук. Скончыў каледж у Суартмарэ (1955). З 1959 д-р філасофіі ў Каліфарнійскім тэхнал. ін-це. З 1969 праф. анкалогіі ва ун-це г. Мадысан. Навук. працы па механізмах узаемадзеяння анкагенных вірусаў з клеткай. Адкрыў вірусны фермент (зваротную транскрыптазу), які забяспечвае сінтэз ДНК на матрыцы РНК у працэсе перадачы генет. інфармацыі (1970). Даказаў, што ўключэнне вірусных геномаў у клетачны генатып прыводзіць да ператварэння нармальнай клеткі ў ракавую. Сфармуляваў тэорыю правіруса (1970). Нобелеўская прэмія 1975 (з Д.Балтымарам і Р.Дульбека).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРЫ́ДМАН (Friedman) Джэром Айзек (н. 28.3.1930, г. Чыкага, ЗША),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АНЗША (1992), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1980). Бацькі з Беларусі. Скончыў Чыкагскі ун-т (1956). З 1957 у Станфардскім ун-це, з 1960 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1967 праф., у 1983—88 дэкан фіз. ф-та). Навук. працы па эксперым. фізіцы высокіх энергій. Даследаваў рассеянне электронаў на дэйтроне і нуклонах. Эксперыментальна пацвердзіў існаванне кваркаў (з Г.У.Кендалам і Р.Э.Тэйларам, 1968). Нобелеўская прэмія 1990 (з Кендалам і Тэйларам).
Тв.:
Рус.пер. — Глубоко-неупругое рассеяние: Сравнение с кварковой моделью // Успехи физ. наук. 1991. Т. 161, №12.
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АНЗША (1987), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (2000). З 1958 у ЗША. Скончыў Чыкагскі ун-т (1967). З 1982 праф. Прынстанскага ун-та. Навук. працы па цвердацельнай электроніцы, эл. уласцівасцях паўправадніковых мікраструктур і тонкіх плёнак, квантавай фізіцы электронных матэрыялаў (уздзеянне моцных магн. палёў і нізкіх тэмператур). Эксперыментальна адкрыў дробавы квантавы эфект Хола (1982; з А.Госардам і Г.Шцёрмерам). Нобелеўская прэмія 1998 (з Р.Б.Лафлінам і Шцёрмерам).
Тв.:
Рус.пер. — Соотношение беспорядка и взаимодействия в двумерном электронном газе, помещенном в сильное магнитное поле // Успехи физ. наук. 2000. Т. 170, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́КАН (Yukon),
рака ў Канадзе і ЗША (штат Аляска). Даўж. 3700 км (ад вытоку р. Льюіс), пл.бас. 855 тыс.км². Вытокі ў Кардыльерах, у вярхоўях цячэ па плато Юкан у глыбокай горнай даліне. Большая ч. цячэння — па раўнінах Аляскі, упадае ў зал. Нортан Берынгава мора, утварае дэльту. Гал. прытокі: Танана (злева), Пелі, Порк’юпайн, Каюкук (справа). Веснавое разводдзе. Сярэдні расход вады каля вусця 6,5 тыс.м³/с. Ледастаў з кастр.—ліст. да канца крас.—мая. Марскія прылівы пашыраюцца ўверх па рацэ на 160 км. Суднаходная з мая па верасень на 3,2 тыс.км (ад парогаў Уайтхарс да вусця). Гал. прыстані: Танана (ЗША), Уайтхарс, Доўсан (Канада).