КО́ШАЛЬ (Антаніна Уладзіміраўна) (н. 20.11.1954, г. Смалявічы Мінскай вобл.),
бел. спартсменка (спарт. гімнастыка). Майстар спорту СССРміжнар. класа (1973). Засл. майстар спорту СССР (1990). Засл. трэнер Беларусі (1978). Скончыла Бел.ін-тфіз. культуры (1977). Чэмпіёнка XX Алімп. гульняў (1972, г. Мюнхен, Германія). Чэмпіёнка VI летняй Спартакіяды народаў СССР у камандным першынстве (1975), бронз. прызёр V летняй Спартакіяды народаў СССР у шматбор’і (асабісты залік; 1971). З 1978 на трэнерскай рабоце. З 1992 дзярж. трэнер паспарт. гімнастыцы, з 1997 чл. выканкома Нац.алімп.к-та Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАДЗЕ́Жу крымінальным праве,
тайнае выкраданне чужой маёмасці, адно са злачынстваў супраць уласнасці. Яго кваліфікуючыя прыкметы: паўторнасць, учыненне К. па папярэдняй змове групай асоб або з пранікненнем у жыллё, памяшканне ці інш. сховішча, з нанясеннем значнай страты пацярпеламу. Да асабліва кваліфікуючых відаў адносіцца К., учынены ў буйных памерах або арганізаванай групай, або асабліва небяспечным рэцыдывістам. Караецца папраўчымі работамі, штрафам або пазбаўленнем волі на пэўныя тэрміны, а пры абцяжваючых адказнасць акалічнасцях — пазбаўленнем волі на тэрмін ад 7 да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЛЬ ((Kráľ) Янка) (24.4.1822, г. Ліптаўскі-Мікулаш, Славакія — 23.5.1876),
славацкі паэт-рамантык. Па адукацыі юрыст. Удзельнік нац.-вызв. руху 1840-х г. Прыхільнік ідэі яднання слав. народаў. Аўтар антыфеад. («Выпадкі з Яношыкам», 1843—44), філас.-лірычнага («Драма свету», 1844—45) цыклаў вершаў, рамант. паэмы «Сын стэпу» (1846—47), шэрагу балад, дум, перайманняў нар. песень. Паэзія К. адметная выкарыстаннем рамант. гіпербалы, алегорыі, сімвалаў. Большасць яго твораў апублікавана ў 20 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСІ́ЛЬНІКАЎ (Аляксей Пятровіч) (19.2.1918, в. Макачава, Карэлія — 21.7.1998),
бел. вучоны-мікрабіёлаг. Д-рмед.н., праф. (1967). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1953), дзе і працаваў (у 1962—89 заг. кафедры). Навук. працы па мікрабіялогіі, імуналогіі, эпідэміялогіі і прафілактыцы лептаспірозаў, склеромы і сіб. язвы. Распрацаваў антрапозную тэорыю эпідэміялогіі склеромы, удасканаліў метады бактэрыял. і сералагічнай дыягностыкі клебсіялёзаў, вывучаў крыніцы лептаспірозаў на Беларусі.
Тв.:
Склерома. Мн., 1971 (разам з Н.А.Ізраіцель);
Озена: Этиология, иммунология, патогенез. Мн., 1974 (разам з М.В.Мякіннікавай, І.А.Крыловым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСКО́ЎСКІ (Георгій Васілевіч) (н. 16.4.1934, Мінск),
бел. вучоны-анкагенетык. Д-рмед.н. (1973), праф. (1980). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1958). З 1963 у Ін-це генетыкі і цыталогіі, з 1996 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па генетыцы і імуналогіі рака, пратэкцыі і рэпарацыі індуцыраваных генет. і анкагенных пашкоджанняў.
Тв.:
Раковая анергия: Иммуногенетич. механизмы // Проблемы генетики. Мн., 1994;
Изучение протекции и репарации индуцированных уретаном и γ-облучением онкогенных и генетических повреждений (у сааўт.) // Дскл. Нац.АН Беларуси. 1998. Т. 42, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРА́СНЫ ЗА́МАК.
Існаваў ў 1563—79 на беразе Павульскага воз. (Ушацкі р-н Віцебскай вобл.). Пабудаваны з дрэва і каменю. Трохвугольная ў плане крэпасць з вежамі па вуглах (2 чацверыковыя з 2-схільнымі дахамі, і васьмерыковая з шатровым) і прамавугольнай у плане брамай была накрыта 2-схільным дахам, абкружана вадзяным ровам з мостам. Абарончыя сцены мелі ў верхняй ч. баявыя галерэі з абламамі і байніцамі. На дзядзінцы размяшчаліся 1-павярховыя жылыя дамы. Вядомы паводле гравюры С.Пахалавіцкага 1579.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАСО́ЎСКІ (Анатоль Міхайлавіч) (н. 14.9.1935, в. Сіні Калодзеж Навазыбкаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэхналогіі металапалімерных матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1990). Скончыў Бел.ін-т інжынераў чыг. транспарту (1958). З 1963 у Ін-це механікі металапалімерных сістэм Нац.АН Беларусі. Навук. працы па даследаванні фізіка-хім. працэсаў плёнкаўтварэння ў вакууме пры ўздзеянні на палімеры і металаарган. злучэнні плазмы эл. разраду, лазернага і электроннага выпрамяненняў.
Тв.:
Получение тонких пленок распылением полимеров в вакууме. Мн., 1989 (разам з Я.М.Таўстапятавым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАТАВА́ЛЬНІК,
прыстасаванне на с.-г. плугах для пракладкі круглых поласцей (кратавін) у залішне ўвільготненых мінер. (сугліністых і гліністых) глебах. Выкарыстоўваюць для частковага адводу лішкавай вільгаці з ворнага слоя. стварэння ўмоў для больш раўнамернага размеркавання вільгаці па глыбіні і аэрацыі. Кратавіны дыяметрам 5—6 см пракладваюць адначасова з ворывам на глыбіні 35—40 см з адлегласцю 1—1,5 м паміж імі. Кротавы дрэнаж робяць таксама кротадрэнажнымі машынамі (гл.Дрэнажныя машыны).
Схема кратавальніка на корпусе плуга: 1 — корпус плуга; 2 — палявая дошка; 3 — дрэнер; 4 — нож.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́ВА (Гарына Іванаўна) (н. 22.1.1937, Мінск),
бел. вучоны ў галіне паталагічнай анатоміі. Д-рмед.н. (1981), праф. (1987). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1960). З 1968 працуе ў ім. Навук. працы па перынатальнай паталогіі і паталогіі дзіцячага ўзросту, паталаг. анатоміі прыроджаных заган развіцця, паследу, нырак і інш.
Тв.:
Врожденные дисплазии почек. Мн., 1982 (разам з М.Я.Саўчанкам, С.А.Плісан);
Тератология человека: Руководство для врачей. 2 изд. М., 1991 (у сааўт.);
Болезни плода, новорожденного и ребенка: Справ. пособие. 2 изд. Мн., 1996 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЎЦО́Ў (Міхаіл Паўлавіч) (8.11.1921, в. Леніна Добрушскага р-на Гомельскай вобл. — 4.10.1997),
бел. вучоны ў галіне гістамарфалогіі і эмбрыялогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1974). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1951). З 1975 у Бел.дзярж.пед. ун-це (да 1984 заг. кафедры). Навук. працы па вывучэнні клетачных элементаў кары наднырачнікаў і яе функцый, патагенезу алергічнага энцэфаліміэліту, уплыву розных рацыёнаў кармлення на гістамарфал. структуру органаў пацукоў.
Тв.:
Функционально-морфологические состояния гигантских клеток развивающегося надпочечника человека // Вопросы эндокринологии. Мн., 1970;