ШАЙБА́К Міраслаў (сапр.Адамчык Міраслаў Вячаслававіч; н. 6.8.1965, Мінск),
бел. пісьменнік. Скончыў БДУ (1990). З 1989 учас. «Бярозка», «Беларусь», з 1991 у выд-ве «Літаратура». Друкуецца з 1983. Аўтар дэтэктыўнай аповесці «Забойства на Каляды» (1991), рамана-трылера «Каханка д’ябла, або Карона Вітаўта Вялікага» (1991, з М.Клімковічам), а таксама сааўтар п’ес і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́НКІ (англ. yankee),
тэрмін, пашыраны з 18 ст. Першапачаткова празванне амерыканцаў — ураджэнцаў калоніі Новая Англія ў Паўн. Амерыцы; учасВайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83 мянушка, якой брыт. салдаты называлі каланістаў-паўстанцаў; з часоў Грамадзянскай вайны ў ЗША 1861—65 мянушка жыхароў паўн. штатаў ЗША; пазней пашырылася на ўсіх амерыканцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́НТРЫ (англ. gentry),
1) у Англіі 16—17 ст. сярэдняе і дробнае дваранства, якое здолела прыстасавацца да развіцця капіталізму (асн. частка т. зв. новага дваранства). Гал. саюзнік буржуазіі ў часАнглійскіх рэвалюцый 17 стагоддзя.
2) Пашыранае ў еўрап.навук. л-ры абазначэнне кітайскага феад. саслоўя шэньшы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАКРА́ЙКІ,
палосы нерухомага тонкага лёду, якія ўтвараюцца ўздоўж берагоў рэк, азёр і вадасховішчаў пры незамёрзлым вадаёме. Першасныя З. ўзнікаюць восенню каля берагоў на мелкаводных участках з павольным цячэннем, наносныя — у выніку прымярзання да берагоў лёду, прынесенага ў час крыгаходу, рэшткавыя застаюцца каля берагоў вясной пры раставанні лёду.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАТО́Рлёду,
нагрувашчванне крыг учас крыгаходу ў звужэннях і лукавінах рэчышча ракі, на мелях і інш. месцах, дзе ёсць перашкода для праходу лёду. Выклікае рэзкі пад’ём узроўню вады, часам паводкі. Характэрны для рэк, што цякуць з Пд на Пн, узмацняецца на рэках з вял. звілістасцю.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙКАЦЫТО́З,
павышаная звыш нормы колькасць лейкацытаўу перыферычнай крыві. Назіраецца пры некат. інфекцыйных хваробах (інфекцыйны ці бактэрыяльны Л.), таксама ў час цяжарнасці, псіхаэмацыянальных узрушэнняў, пад уздзеяннем моцнага болю і інш. (неінфекцыйны ці стрэсавы Л.). Ацэнка колькасці лейкацытаў і лейкацытарная формула маюць важнае дыягнастычнае значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАЦЫ́ДЫЙ (ад грэч. meirakidion хлопчык),
першая лічынкавая стадыя трэматодаў. Даўж. да 0,3 мм. Цела ўкрыта раснічкамі. Выходзіць з яйца ў вадзе, некат. час плавае, потым пранікае ў цела прамежкавага гаспадара (звычайна малюска) і ператвараецца ў спарацысту (першае паразітычнае партэнагенетычнае пакаленне). У монагенетычных смактуноў падобная лічынка — онкамірацыдый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПЕ́ЎНІ»,
бел.нар. гульня. Удзельнічаюць 2 чал. Гульцы закладваюць рукі за спіну, падгінаюць адну нагу і, па камандзе, пачынаюць, скачучы на другой, штурхаць адзін аднаго грудзьмі ці плячом. Хто страціць раўнавагу — выбывае з гульні. Учас спаборніцтва нельга пераскокваць з адной нагі на другую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЛЬЦЭ́Т (італьян. falsetto ад falso няправільны, памылковы),
самы верхні рэгістр пеўчага голасу (гал. чынам мужчынскага), вышэйшы за звычайны пеўчы дыяпазон. Гучыць нямоцна, мякка, бедны абертонамі. Да 19 ст. выкарыстоўваўся тэнарамі для атрымання высокіх гукаў і ўзмацнення драм. выразнасці, у наш час — для надання гучанню спецыфічнай афарбоўкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЖАЗО́ЎСКІ Генрых Францавіч (н. 1.1.1912, Мінск),
бел. жывапісец. Бацька Л.Г.Бржазоўскай. Вучыўся ў Віцебскім маст. тэхнікуме (1930—33) у М.Керзіна і М.Эндэ; у 1938—41 умаст. студыі Ф.Мадорава ў Мінску. У 1943—44 упартыз. атрадзе, гал. афарміцель час. «Народны мсціўца». Працуе ў галіне тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Каля 100 замалёвак, зробленых учасВял.Айч. вайны (зберагаюцца ў Музеі гісторыі Вял.Айч. вайны, Пухавіцкім краязн. музеі і інш.), пазней увасобіў у буйнамаштабныя палотны. Сярод твораў: «Партрэт Героя Савецкага Саюза Мармулёва» і «Разведчык» (1943), «Камбрыг» (1944), «Беларускі пейзаж» і «Лес» (1946), «Выхад з блакады» і «Пахаванне таварышаў» (1947), «На родных палетках» (1952), «У ліцейным цэху» (1959), «Партызаны каля кастра» і «Брэсцкая крэпасць. 22 чэрвеня 1941 года» (1961), «Рэйкавая вайна» (1976), «Янка Купала ў гадзіны адпачынку на беразе Свіслачы» (1981), «Дубы Курасоўшчыны» (1985) і інш. Яго творы адметныя дакументальнасцю, псіхал. напоўненасцю вобразаў, змястоўнай выразнасцю жывапіснага вырашэння.
Літ.:
Фатыхава Г. Рэалізм і шчырасць // Мастацтва. 1992. № 7.
Г.А. Фатыхава.
Г.Бржазоўскі. На родных палетках. 1952. Нацыянальны мастацкі музей Беларусі.