1) у музыцы тэма інстр. або вак.муз. твора, якая праходзіць у ім не менш як 3 разы і замацоўвае яго кампазіцыйна. Характэрны для ронда і блізкіх да яго муз. форм. Часам Р. становіцца лейттэмай (гл.Лейтматыў) правядзенне якой звязана з увасабленнем найб. важных ідэй.
Тэрмін «Р.» уведзены ў 12—16 ст. для абазначэння паўтарэнняў заканчэння страфы ў песенных формах; у музыказнаўстве часцей карыстаюцца тэрмінам «прыпеў».
У вершаскладанні слова, радок або страфа, якія паўтараюцца праз пэўную колькасць радкоў у вершы. Р. нясе вял. сэнсавую нагрузку, звычайна ў ім увасоблена гал. ідэя твора. Так, у «Песні вольнага чалавека» Я.Купалы кожнаму катрэну спадарожнічае наступны Р.:
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́ЦЫІ,
у старажытнарымскай міфалогіі тры багіні прыгажосці, вытанчанасці і радасці. Вобраз Грацыі адлюстраваны ў творах мастацтва С.Батычэлі, П.П.Рубенса, А.Кановы, Б.Торвальдсена і інш. У стараж.-грэч. міфалогіі ім адпавядалі Харыты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РВАРЫ (грэч. barbaroi, лац. barbari),
у старажытных грэкаў і рымлян назва ўсіх іншаземцаў, што гаварылі на не зразумелай ім мове і былі далёкія ад іх культуры (германцы, скіфы і інш.). У пераносным сэнсе — жорсткія, грубыя, некультурныя людзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІТАРАДРУКАВА́ЛЬНЫ АПАРА́Т,
тэлеграфны апарат, што друкуе на паперы літарамі і лічбамі тэкст тэлеграмы, якая ім прымаецца. Вядомы Л.а. пульсацыйнай сістэмы Якобі, сінхронныя аднакратныя Юза, шматкратныя Бадо, стартстопныя. З 1960-х г. выкарыстоўваюцца выключна стартстопныя апараты (тэлетайпы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЮРЫ́Д (араб. які шукае, імкнецца; перан. — вучань),
у мусульманскіх краінах чалавек, які жадае прысвяціць сябе ісламу, авалодаць асновамі містычнага вучэння суфізму. Паводле канонаў мюрыдызму М. выбірае сабе настаўніка і падначальваецца яго волі, спавядаецца і каецца перад ім.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРЫ́ФНЫ РАЗРА́Д,
адзін з асн. элементаў тарыфнай сеткі. Характарызуе ўзровень кваліфікацыі работніка і залежыць ад складанасці і дакладнасці выконваемых ім работ. Патрабаванні для прысваення Т.р. вызначаны ў тарыфна-кваліфікацыйным даведніку (для рабочых) і кваліфікацыйным даведніку пасад служачых.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́РАР (Terror),
патухлы вулкан у Антарктыдзе, на в-ве (паводле інш. звестак п-ве) Роса, каля берагоў Зямлі Вікторыі. Выш. 3262 м. Складзены з базальтаў, укрыты ледавікамі. Адкрыты Д.К.Росам у 1841, названы ім у гонар экспедыцыйнага судна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЙСБО́Л (англ. baseball),
спартыўная гульня з мячом і бітай. Узнікла ў ЗША на пач. 19 ст. Гуляюць 2 каманды па 9 чал. на пляцоўцы ў выглядзе ромба з бакамі ў 90 футаў (27,4 м). Вуглы пляцоўкі лічацца «базай» («домам»). Спартсмены атакуючай каманды па чарзе стаяць каля «базы», адбіваюць бітай мяч, які кідаюць ім, і пакуль ён ляціць, перабягаюць да другой «базы». Сапернікі імкнуцца злавіць мяч і пацэліць ім у таго, хто перабягае да «базы». Калі гэта ўдаецца зрабіць тройчы, каманды мяняюцца месцамі. Каманда, якае мае найб. колькасць перабежак праз усе «базы» ў свой «дом» пасля 9 такіх змен, лічыцца пераможцай. Спрошчаны варыянт бейсболу — софтбол (можна гуляць на невял. пляцоўках, у т. л. ў зале). Падобныя на бейсбол гульні ёсць і ў інш. народаў: бел.апука, англ. крыкет, рус. лапта і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПІ́НСКІ (Lipiński) Караль Юзаф (30.10.1790, г. Радзынь — Падляскі, Польшча — 16.12.1861),
польскі скрыпач, кампазітар, педагог. Музыцы вучыўся ў бацькі — Ф.Ліпінскага. З 1812 капельмайстар опернага т-ра ў Львове. Іграў у квартэце з Л.Шпорам (1-я скрыпка) у Вене (1814), спаборнічаў з Н.Паганіні, іграў з ім у квартэце (1818). У 1839—59 саліст і канцэртмайстар опернага т-ра ў Дрэздэне. Тонкі інтэрпрэтатар твораў І.С.Баха і Л. Бетховена. З 1859 выкладаў у заснаванай іммуз. школе для сялянскіх дзяцей у в. Урлаў каля Львова. Аўтар 2 камічных опер, 3 сімфоній, уверцюры, 4 канцэртаў для скрыпкі з арк., у т. л. «Ваенны канцэрт»; 3 паланэзаў для фп., транскрыпцый фп. п’ес Ф.Шапэна і інш. Сярод яго вучняў І.Бём, І.Іоахім, С.Сервачынскі.