МАЗУРЭ́НКА (Анатоль Мітрафанавіч) (21.3.1940, пас. Гарадок Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл. — 30.3.1994),
бел. вучоны ў галіне фізікі цвёрдага цела. Д-ртэхн.н. (1984), праф. (1987). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1961). З 1963 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы і тэхніцы высокага ціску, даследаванні фазавых пераўтварэнняў у нітрыдзе бору і вугляродзе, сінтэзе звышцвёрдых полікрышт. матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1992.
Тв.:
Алмазообразование и взаимодействие в системе углерод-бор при высоких давлениях и температурах (у сааўт.) // Неорганические материалы. 1995. Т. 31, № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДА́У (Леў Давыдавіч) (22.1.1908, Баку — 1.4.1968),
расійскі фізік-тэарэтык, стваральнік навук. школы тэарэтычнай фізікі. Акад.АНСССР (1946), чл.АН і навук. т-ваў многіх краін. Герой Сац.
Працы (1954). Скончыў Ленінградскі ун-т (1927). Ў 1927—31 удасканальваў адукацыю ў Даніі, Англіі, Швейцарыі. З 1932 ва Укр. фіз.-тэхн. ін-це ў Харкаве. З 1937 у Ін-це фіз. праблем АНСССР, адначасова праф. Маскоўскага ун-та (1943—47 і з 1955). Навук. працы па квантавай механіцы, фізіцы цвёрдага цела, квантавай тэорыі поля, фізіцы элементарных часціц, фізіцы плазмы, астрафізіцы і інш. Стварыў тэорыі электроннага дыямагнетызму (гл.Ландау дыямагнетызм), ферамагнітнага рэзанансу (1935), фазавых пераходаў 2-га роду (1937), звышцякучасці вадкага гелію (1941) і фенаманалагічную тэорыю звышправоднасці (разам з В.Л.Гінзбургам, 1950), выканаў шэраг грунтоўных даследаванняў у інш. галінах фізікі. Аўтар (разам з Я.М.Ліфшыцам) шматтомнага «Курса тэарэтычнай фізікі». Нобелеўская прэмія 1962, Ленінская прэмія 1962, Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1953.
Тв.:
Собр. тр.Т. 1—2. М., 1969.
Літ.:
Абрикосов А.А. Академик Л.Д.Ландау. М., 1965;
Бессараб М.Я. Ландау: Страницы жизни. 4 изд. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІБС ((Gibbs) Джозая Уілард) (11.2.1839, г. Нью-Хейвен, штат Канектыкут, ЗША — 28.4.1903),
амерыканскі фізік-тэарэтык, адзін са стваральнікаў тэрмадынамікі і статыстычнай механікі. Чл.Нац.АН ЗША, чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1807). Скончыў Іельскі ун-т (1863), дзе працаваў з 1869. Распрацаваў тэорыю тэрмадынамічных патэнцыялаў, адкрыў агульную ўмову раўнавагі гетэрагенных сістэм (1875; гл.Гібса правіла фаз), устанавіў фундаментальны закон статыстычнай фізікі — Гібса размеркаванне. У працы «Асноўныя прынцыпы статыстычнай механікі, выкладзеныя са спецыяльным прымяненнем да рацыянальнага абгрунтавання тэрмадынамікі» завяршыў стварэнне класічнай статыстычнай фізікі (1902).
Літ.:
Франкфурт У.И., Френк А.М. Джозайя Виллард Гиббс. М., 1964.
Дж.У.Гібс.Дж.Гібс. Царква Сент-Марцін-ін-зе-Філдс. 1722—26.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́ВІЧ (Уладзімір Свірыдавіч) (н. 25.8.1946, в. Бабы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (2000). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікіНац.АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і фатоніцы раствораў. Распрацаваў люмінесцэнтныя метады даследавання дыпольнай сальватацыі палярных шмататамных малекул, прапанаваў квазічасціцы хістоны для апісання арыентацыйнай калектыўнай вагальнай дынамікі малекул. Даследуе таксама маст. спадчыну і сімволіку Ф.Скарыны.
Тв.:
Новые квазичастицы хистоны и когерентная фотоиндуцированная динамика молекул в полярных неупорядоченных средах // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, выд. 2;
Чароўнае святло гравюраў Скарыны // Бел. думка. 2000. Вып. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́СКАЯ (Галіна Адамаўна) (н. 28.2.1937, в. Кімейка Сенненскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. фізік. Д-рфіз.матэм.н. (1987), праф. (1993). Чл. Нью-Йоркскай АН (1995). Дачка А.І.Залескага. Скончыла БДУ (1959), дзе і працавала да 1966. З 1966 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це атамнай і малекулярнай фізікіНац.АН Беларусі. Навук. працы па малекулярнай спектраскапіі і лазернай фізіцы. Распрацавала метады даследаванняў электроннай і вагальнай рэлаксацыі шмататамных малекул, метады і сродкі газавага аналізу тэхнал. працэсаў і навакольнага асяроддзя.
Тв.:
Энергетические зависимости характеристик столкновительного обмена колебательной энергией в парах многоатомных молекул (разам з Дз.Л.Якаўлевым) // Оптика и спектроскопия. 1995. Т. 78, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕЙТРО́ННАЯ СПЕКТРАСКАПІ́Я,
раздзел ядзернай фізікі, у якім даследуюцца структура высокаўзбуджаных станаў атамных ядраў (нейтронныя рэзанансныя станы) і механізм працякання ядз. рэакцый на павольных нейтронах (састаўное ядро, прамыя працэсы, механізм уваходных станаў).
Тэарэт. асновай Н.с. стала мадэль працякання ядзерных рэакцый з утварэннем доўгажывучага прамежкавага састаўнога ядра (прапанавана Н.Борам). Матэм. апарат мадэлі састаўнога ядра грунтуецца на формуле Брэйта—Вігнера, якая апісвае рэзанансы ў сячэнні ўзаемадзеяння павольных нейтронаў з ат. ядрамі. Метадамі Н.с. вызначаюць поўныя і парцыяльныя сячэнні ўзаемадзеяння нейтронаў з ат. ядрамі. Даследаванні вядуцца на ўзорах з прыроднай сумессю ізатопаў і на раздзеленых узорах. Даныя Н.с. складаюць навук. аснову рэактарабудавання, ядз. энергетыкі, шэрагу дастасаванняў нейтроннай фізікі ў радыебіялогіі, медыцыне і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЯДА́ЙЛА (Уладзімір Аляксандравіч) (н. 7.10.1949, в. Дамашэвічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. фізік. Канд. фізіка-матэм. н. (1984). Скончыў БДУ (1973). З 1973 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікіНац.АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні ўласцівасцей генерацыі выпрамянення лазераў на пары складаных арган. злучэнняў, палярызацыйна-флуарэсцэнтных уласцівасцей шмататамных малекул, ахалоджаных у звышгукавым струмені. Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
Тв.:
Исследование свойств лазеров на парах и растворах сложных органических соединений (разам з І.І.Калошам) // Журн. прикладной спектроскопии. 1998. Т. 65, № 5;
Динамика вращательного движения в спектроскопии сложных молекул в газовой фазе (у сааўт.) // Весці Нац.АН Беларусі. Сер. фіз.-мат. навук. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЕКУЛЯ́РНАЯ ФІ́ЗІКА,
раздзел фізікі, які вывучае фіз. ўласцівасці цел у розных агрэгатных станах на аснове ўліку іх малекулярнай будовы.
Вывучае мех. (напр., вязкасць, пругкасць) і цеплавыя (напр., цеплаёмістасць, цеплаправоднасць) уласцівасці цел, а таксама фазавыя пераходы і паверхневыя з’явы. Падзяляецца на фізіку газаў, вадкасцей і цвёрдых цел; цесна звязана са статыстычнай фізікай, фізікай цвёрдага цела і фіз. хіміяй. У развіццё і станаўленне М.ф. вял. ўклад зрабілі А.Авагадра, М.В.Ламаносаў, П.Лаплас, Дж.К.Максвел, М.Смалухоўскі і інш. М.ф. дала пачатак самастойным раздзелам фізікі: фізіцы металаў, фізіцы палімераў, фізіцы плазмы, тэорыі цепла- і масапераносу, фіз.-хім. механіцы. Заканамернасці М.ф. выкарыстоўваюцца пры распрацоўцы тэхнал. працэсаў для атрымання матэрыялаў з зададзенымі фіз. ўласцівасцямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́КУЛЬ (Міхаіл Іванавіч) (н. 5.7.1946, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фізікі плазмы і тэхналогіі мікраэлектронікі. Канд.фіз.-матэм.н. (1976), праф. (1994). Скончыў Харкаўскі ун-т (1968). З 1970 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 у Мінскім ін-це кіравання (з 1997 прарэктар). Навук. працы па плазменнай тэхналогіі. Распрацаваў метады вызначэння параметраў плазмы металаў, тэхнал. працэсы вытв-сці вырабаў мікраэлектронікі з выкарыстаннем дасягненняў у галіне фізікі плазмы. Дзярж. прэміі Беларусі 1982, 1996.
Тв.:
Плазменная металлизация в вакууме. Мн., 1983 (у сааўт.);
Технология производства ЭВМ. Мн., 1994 (разам з А.П.Дастанкам, А.А.Хмылем);
Конструирование и технология производства ЭВМ. Мн., 1996 (разам з І.М.Русаком, М.А.Цыральчуком).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ТАМНАЯ ФІ́ЗІКА,
раздзел фізікі, прысвечаны вывучэнню будовы і ўласцівасцяў атамаў, а таксама элементарных працэсаў, у якіх яны ўдзельнічаюць. У шырокім сэнсе атамная фізіка (субатамная фізіка) — фізіка мікраскапічных з’яў, якім характэрна перарыўнасць рэчыва і электрамагнітнага выпрамянення і якія падпарадкоўваюцца квантавым законам (гл.Элементарныя часціцы, Атам, Малекула, Фатон).
Гіпотэза, што матэрыя складаецца з атамаў як найменшых непадзельных і нязменных часціц, узнікла ў Стараж. Грэцыі ў 5—33 ст. да нашай эры. Дасканалыя ўяўленні пра атамістычную будову рэчыва склаліся значна пазней. У сярэдзіне 19 ст. дакладна вызначаны паняцці малекулы і атама. У канцы 19 ст. адкрыты электрон, рэнтгенаўскія прамяні і радыеактыўнасць, што дало магчымасць устанавіць складаную будову атама. Сучасную ядз. мадэль атама прапанаваў Э.Рэзерфард у 1911. Гэта мадэль і квантавыя ўяўленні М.Планка, А.Эйнштэйна і інш. далі магчымасць Н.Бору ў 1913 стварыць першую квантавую тэорыю атама і яго спектраў (гл.Бора тэорыя). У 1923 Л. дэ Бройль выказаў ідэю пра хвалевыя ўласцівасці часціц рэчыва, што было пацверджана эксперыментальна ў доследах па дыфракцыі электронаў у 1927 (гл.Дыфракцыя часціц).
Тэарэтычныя асновы атамнай фізікі закладзены ў 1925—28 працамі В.Гайзенберга, Э.Шродынгера, М.Борна, П.Дзірака і інш., у выніку чаго ўзніклі квантавая механіка і квантавая электрадынаміка. На гэтай аснове дадзена тлумачэнне вял. колькасці мікраскапічных з’яў і прадказаны шэраг эфектаў на атамна-малекулярным узроўні (гл.Атамныя спектры, Вымушанае выпрамяненне, Зонная тэорыя, Фотаэфект). Для апісання ўласцівасцяў элементарных часціц і іх узаемадзеянняў створана квантавая тэорыя поля. Развіццё атамнай фізікі прывяло да карэннага перагляду асн. уяўленняў і паняццяў фізікі мікраскапічных з’яў і ўзнікнення новых галін ведаў і тэхн. дастасаванняў, напрыклад квантавай электронікі, мікраэлектронікі, фізікі цвёрдага цела. На Беларусі даследаванні па атамнай фізіцы і сумежных навуках праводзяцца з канца 1950-х г. у ін-тах фіз. і фізіка-тэхн. профілю АН, БДУ, Бел.політэхн. акадэміі і інш.
Літ.:
Зубов В.П. Развитие атомистических представлений до начала XIX века. М. 1965;
Хунд Ф. История квантовой физики Киев, 1980;
Джеммер М. Эволюция понятий квантовой механики: Пер. с англ. М. 1985;
Ельяшевич М.А. Развитие Нильсом Бором квантовой теории атома и принципа соответствия // Успехи физ. наук. 1985. Т. 147, вып. 2.