МІРАШНІЧЭ́НКА (Пётр Апанасавіч) (26.11.1922, с. Запселле Краснапольскага р-на Сумскай вобл., Украіна — 1.1.1944),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1944). Камандзір узвода разведкі лейт. М. вызначыўся пры вызваленні Гомельскай вобл.: у цяжкім баі каля в. Печышчы Парыцкага р-на сваім целам закрыў амбразуру варожага дзота.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЛЫНО́К,
вёска ў Ельскім р-не Гомельскай вобл., на аўтадарозе Мазыр—Оўруч (Украіна). Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 6 км на ПдУ ад горада і чыг. ст. Ельск, 170 км ад Гомеля. 352 ж., 132 двары (1999). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАНЁРСКАЕ, Кактэбель (да 1944 і з 1993),
прыморскі кліматычны курорт у Крыме (Украіна). Размешчаны каля ўсх. падножжа горнага масіву Карадаг, на беразе Кактэбельскай бухты Чорнага мора, на ПдЗ ад г. Феадосія. Асн. прыродны лек. фактар — сухі клімат субтропікаў. Пансіянат, турбаза, Дом творчасці, дом-музей М.А.Валошына (жыў у П. у 1917—32).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ТЭНБЕРГ (Аляксандр Іосіфавіч) (1886, г. Жытомір, Украіна — ?),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцый 1905 і 1917. У 1917—18 адзін з кіраўнікоў Маскоўскага Савета. З 1918 у органах дзяржбяспекі. У 1920—21 старшыня ЧКБССР. У 1923 звольнены ў адстаўку з пасады старшыні Дзярж.паліт. ўпраўлення (ДПУ) Крыма. Пасля 1939 лёс невядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРЫЧЭ́ЎСКІ (Арцём Іванавіч) (28.6.1891, с. Сернікі Зарэчненскага р-на Ровенскай вобл., Украіна — 2.11.1969),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У Вял.Айч. вайну на фронце з 1941. Нам. камандзіра батальёна маёр Барычэўскі вызначыўся летам 1944 у час прарыву варожай абароны на ПнЗ ад Рагачова, у баі пад Ваўкавыскам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУРА́К (Самуіл Мендэлевіч) (1872, г. Марыупаль, Украіна — 12.3.1938),
бел.сав. отарыналарынголаг. Д-р медыцыны (1902). Скончыў Харкаўскі ун-т (1897). У 1906—16 заг. ЛОР-лячэбніцы Харкаўскага шпіталя, з 1925 заг. кафедры ЛОР-хвароб Мінскага мед. ін-та. Навук. працы па вывучэнні склеромы.
Тв.:
Склерома верхніх і ніжніх дыхальных шляхоў. Мн., 1933.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́РХНЯЯ РЫ́ТА,
рака ў Маларыцкім р-не Брэсцкай вобл. і на Украіне, правы прыток р. Маларыта (бас.Зах. Буга). Даўж. 24,5 км, у межах Беларусі 23,5 км. Пл. вадазбору 160 км². Пачынаецца з воз. Крымна (Украіна), у межах Маларыцкага р-на выкарыстоўваецца як водапрыёмнік і крыніца арашэння меліярац. сістэмы «Вір». Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЛКАЎ (Аляксандр Аляксандравіч) (н. 27.5.1948, г. Горлаўка, Украіна),
савецкі касманаўт. Герой Сав. Саюза (1985), лётчык-касманаўт СССР (1985). Скончыў Харкаўскае вышэйшае ваен.авіяц. вучылішча лётчыкаў (1970), 17.9—21.11.1985 з Г.М.Грэчкам і У.У.Васюціным здзейсніў палёт (як касманаўт-даследчык) на касм. караблі «Саюз Т-14» і арбітальнай станцыі «Салют-7». Правёў у космасе 64,87 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВАРЫ́КІНА (Кіра Аляксееўна) (н. 29.9.1919, г. Мікалаеў, Украіна),
бел. шахматыстка. Засл. майстар спорту (1957), міжнар. гросмайстар (1977). Скончыла Ленінградскі ін-т кінаінжынераў (1943). Чэмпіёнка свету ў камандным першынстве (1957, 1963). Віцэ-чэмпіёнка свету ў асабістым першынстве (1959). Чэмпіёнка СССР у асабістым першынстве (1951, 1953, 1956—58). У 1968—70 старшыня федэрацыі шахмат Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТРАМІ́ЦКІ (Сяргей Міхайлавіч) (н. 26.11.1954, г. Харкаў, Украіна),
бел. вучоны ў галіне радыёлакацыі. Д-ртэхн.н., праф. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча ППА (1977), дзе і працаваў з 1979. З 1995 у Ваеннай акадэміі Беларусі. Навук. працы па антэнных сістэмах з апрацоўкай сігналаў, антэнных сістэмах радыёлакатараў спец. прызначэння, агульнай радыёлакацыі.