статыстычная заканамернасць, якая вызначае размеркаванне па скарасцях (або імпульсах) малекул сістэмы, што знаходзіцца ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі (пры ўмове, што паступальны рух малекул падпарадкоўваецца законам класічнай механікі). Выведзена Дж.К.Максвелам (1859) для аднаатамных газаў і пашырана на мнагаатамныя газы рас. вучоным М.М.Піраговым (1885).
М.р. па модулях скорасці малекул ідэальнага газу вызначаецца формулай
, дзе dn — сярэдняя колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы, якія маюць модулі скорасці ў інтэрвале ад v да v+dv, n — поўная колькасць малекул у адзінцы аб’ёму сістэмы, m — маса адной малекулы, T — абс.т-ра, k = 1,38∙10−23Дж/К — пастаянная Больцмана. Паводле М.р. вызначаюцца сярэдняя арыфметычная
, сярэдняя квадратычная
і найб. імаверная
скорасці малекул газу. М.р. атрымала эксперым. пацвярджэнне ў доследах з малекулярнымі пучкамі, з’яўляецца асновай класічнай статыстыкі (гл.Больцмана статыстыка). З дапамогай М.р. пабудаваны тэорыі вязкасці, цеплаправоднасці, электраправоднасці і інш. малекулярна-кінетычных з’яў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭСТ,
малая планета № 3232. Сярэдні дыяметр 16 км, сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна З а.а., перыяд абарачэння 5,2 г. Адкрыта ў 1974 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Названа ў гонар Брэсцкай крэпасці-героя і яе абаронцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГЕНВІ́ЛЬСКІ ЖО́ЛАБ,
глыбакаводны жолаб у паўд.-ўсх.ч. Ціхага ак., на Пд ад в-ва Бугенвіль. Працягласць каля 500 км, сярэдняяшыр. 50 км, найб.глыб. 9140 м. У паўн.ч. злучаецца з Новабрытанскім жолабам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ТЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Кобрынскім раёне Брэсцкай вобласці. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 12 км на ПнЗ ад Кобрына, 39 км ад Брэста. 462 ж., 168 двароў (1995). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕ́ГІЯ,
малая планета № 3501. Сярэдні дыяметр 17 км, пл. каля 90 км², сярэдняя адлегласць ад Сонца прыблізна 3 а.а., перыяд абарачэння 5 гадоў. Адкрытая ў 1971 у Крымскай астрафіз. абсерваторыі. Наз. ў гонар астранома Алега Коратцава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЕУ́ЦКІ ЖО́ЛАБ,
глыбакаводны краявы жолаб у паўн.ч. Ціхага ак., уздоўж паўд. падводных схілаў Алеуцкіх а-воў. Даўж. больш за 4 тыс.км, сярэдняяшыр. больш за 60 км, глыб. да 7855 м. Грунт — чырв. гліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРА́БАЎКА,
вёска ў Гомельскім р-не. Цэнтр сельсавета і саўгаса. За 35 км на ПдУ ад Гомеля, 5 км ад чыг. ст. Церуха. 970 ж., 666 двароў (1996). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, бальніца, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕЎРО́ПА,
спадарожнік планеты Юпітэр. Дыяметр 3140 км, сярэдняя адлегласць ад цэнтра планеты 670,9 тыс.км. Сідэрычны перыяд абарачэння 3 сут 13 гадз 18 мін. Мае атмасферу. Адзін з чатырох яркіх спадарожнікаў Юпітэра. Адкрыў Г.Галілей (1610).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАМАСТО́ЧЧА,
вёска ў Лугава-Слабадскім с/с Мінскага р-на. Цэнтр саўгаса. За 20 км на ПдУ ад г. Мінск. 1953 ж., 634 двары (1997). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЙМА́Н (Cayman),
глыбакаводны жолаб у Карыбскім м. Выцягнуты ўздоўж паўд. падножжа падводнага хр. Кайман. Даўж. 790 км, сярэдняяшыр. 54 км, найб.глыб. 7090 м. Частка жолаба, якая цягнецца ўздоўж паўд.-ўсх. ускраіны Кубы, наз. жолабам Ар’ентэ.