ЧЖУЦЗЯ́Н,
1) адна з назваў р. Сіцзян на ПдУ Кітая.
2) Левы рукаў дэльты р. Сіцзян ніжэй сутокаў з р. Бэйцзян. Даўж. больш за 40 км, упадае ў бухту Чжуцзянкоў Паўд.-Кітайскага м., утварае эстуарый. Суднаходства, рыбалоўства, жамчужны промысел. Марскі порт Гуанчжоў (Кантон).
т. 17, с. 271
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ХА,
горад, сталіца Катара, на У п-ва Катар. Каля 300 тыс. ж. (1994). Порт у Персідскім зал. Міжнар. аэрапорт. Гал. гандл. цэнтр краіны. Прам-сць: металаапр., цэм., харч., вытв-сць угнаенняў. Саматужныя промыслы. Рыбалоўства, здабыча жэмчугу. Ун-т. Арх. помнікі 18—20 ст.
т. 6, с. 189
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́ЛІКУТ, Кажыкодэ,
горад на Пд Індыі, у штаце Керала. 420 тыс. ж. (1991). Порт на Малабарскім беразе Аравійскага м. Лесапільная і дрэваапр. прам-сць. Апрацоўка арэхаў кеш’ю. Вытв-сць алею, парфумерыі, чарапіцы, цэлюлозы. Рыбалоўства. Месца першай высадкі партуг. экспедыцыі Васка да Гамы ў Індыі (1498).
т. 7, с. 465
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЯШЧЭ́ЕВА ВО́ЗЕРА, Пераслаўскае возера,
на ПдЗ Яраслаўскай вобл. Расіі. Пл. 50,8 км², глыб. да 25 м. Упадае р. Трубеж, выцякае р. Нерль (пад назвай Векса-Пляшчэеўская). Замярзае ў ліст., крыгалом у красавіку. Ваганні ўзроўню вады 1,3 м. Рыбалоўства. На паўд.-ўсх. беразе — г. Пераслаўль-Залескі.
т. 12, с. 443
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬКАУА́НА (Talcahuano),
горад у цэнтр. ч. Чылі. Засн. ў 18 ст. Каля 270 тыс. ж. (2001). Порт на Ціхім ак., аванпорт г. Кансепсьён (вываз с.-г. прадукцыі). Цэнтр рыбалоўства і рыбнай прам-сці. Прам-сць: харч., маш.-буд., нафтахім., цэментная. Паблізу металургічны з-д.
т. 15, с. 409
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАКАДА́ТЭ,
горад у Японіі, на ПдЗ в-ва Хакайда. 306 тыс. ж. (1992). Найбуйн. порт вострава ў праліве Цугару, злучаны паромам і падводным тунэлем з г. Аомары (в-аў Хонсю). Прам-сць: судна- і станкабудаванне, нафтаперапр., хім., цэм., рыбакансервавая, дрэваапрацоўчая. Цэнтр рыбалоўства. Ун-т.
т. 16, с. 523
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАНЫ́, Вялікія Чаны,
бяссцёкавае саленаватае возера ў Барабінскім стэпе, у Новасібірскай вобл. Расіі. Пл. 1708—2269 км² (залежыць ад сезонных і гадавых ваганняў узроўню). Глыб. да 10 м. Складаецца з 4 плёсаў. Берагі моцна парэзаныя, 60 астравоў. Злучана пратокай з воз. Малыя Ч. Рыбалоўства. Суднаходства.
т. 17, с. 216
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРДАРЫ́НСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.
На р. Сырдар’я, у Казахстане і Узбекістане. Утворана плацінай аднайм. гідравузла ў 1967—68. Пл. 900 км², аб’ём 5,7 км³, даўж. 70 км, найб. шыр. 20 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку. Ваганні ўзроўню да 8 м. Выкарыстоўваецца для арашэння і прадухілення навадненняў. Рыбалоўства.
т. 17, с. 225
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́НІПЕГ, Уініпег (Winnipeg),
возера на Пд Канады. Размешчана на выш. 217 м. Пл. 24,3 тыс. км². Даўж. 442 км, шыр. каля 100 км, глыб. да 28 м. У Вініпег упадаюць рэкі Саскачэван, Рэд-Рывер, выцякае р. Нельсан. На беразе Вініпега парк Уайтшэл з арніталагічным заказнікам. Суднаходства. Рыбалоўства.
т. 4, с. 184
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАМА́М,
горад у Саудаўскай Аравіі. Адм. ц. Усх. правінцыі. Каля 0,8 млн. ж. з прыгарадамі (1994). Порт у Персідскім зал. Канцавы пункт чыгункі з Эр-Рыяда. Прам-сць: хім., сталеплавільная, шкляная, папяровая, цэментная. Рыбалоўства. Ун-т. Д. — арганізацыйны цэнтр здабычы нафты і газу на У краіны.
т. 6, с. 24
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)