САБАЛЕ́ЎСКІ Павел Іосіфавіч (н. 8.3.1943, в. Забылінне Мінскага р-на),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1994). Скончыў БДУ (1968). З 1967 у Ін-це матэматыкі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі, з 1993 заг. аддзела, з 1994 нам. дырэктара). Адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па выліч. матэматыцы (набліжаным інтэграванні, інтэрпаляванні аператараў у бясконцамерных прасторах), матэм. тэорыі праектавання матрычных спец. працэсараў на звышвял. інтэгральных схемах.
Параллельные алгоритмы и модели матричных процессоров для вычисления кратных сумм (разамз М.А.Ліхадзедам) // Электронное моделирование. 1998. Т. 20, № 2;
Распараллеливание алгоритмов на основе расщепления макроопераций (разамз Ліхадзедам, А.А.Цівунчыкам) // Докл.Нац.АН Беларусі. 2001. Т. 45, № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАШЭ́НКА Сяргей Аляксандравіч (н. 15.8.1962, в. Стайкі Магілёўскага р-на),
бел. юрыст. Д-рюрыд.н. (2001). Скончыў БДУ (1989), дзе і працуе (у 1999—2002 дэкан ф-та кіравання і сац. тэхналогій, з 2002 дэкан юрыд. ф-та). Навук. працы па праблемах кіравання і аховы навакольнага асяроддзя, экалагічнага заканадаўства і агульнай тэорыі экалагічнага права. Чл. кваліфікацыйнай камісіі па адвакацкай дзейнасці Мін-ва юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Тв.:
Вопросы общей теории экологического права. Мн., 1991 (разамз А.І.Бабылёвым);
Международно-правовая охрана окружающей среды и права человека. Мн., 1999 (разамз Т.І.Макаравай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗІЛЬС (Diels) Ота Паўль Герман (23.1.1876, г. Гамбург, Германія — 7.3.1954),
нямецкі хімік-арганік. Скончыў Берлінскі ун-т (1899), дзе і працаваў (з 1906 праф.). З 1916 у Кільскім ун-це. Навук. працы па структурнай арган. хіміі. Адкрыў важнейшую рэакцыю арган. хіміі — дыенавы сінтэз (1928, разамз К.Альдэрам), каталітычную рэакцыю селектыўнага дэгідрыравання з дапамогай селену цыклагексенавага ці цыклагексанавага кольца ў малекулах поліцыклічных злучэнняў (1930). Нобелеўская прэмія 1950 (разамз Альдэрам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЦКО́ Галіна Рыгораўна (н. 15.7.1930, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне эндакрыналогіі і геранталогіі. Д-рбіял.н. (1984), праф. (1991). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1954). З 1954 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі, з 1958 у Сектары геранталогіі АН Беларусі, з 1987 у Ін-це радыебіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні агульных заканамернасцей уздзеяння працэсу старэння і радыяцыі на функцыю эндакрыннай сістэмы і гарманальную рэгуляцыю метабалізму, павелічэнні прыстасавальных магчымасцей арганізма ва ўмовах працяглага ўздзеяння малых доз іанізавальнага выпрамянення.
Тв.:
Старение и инсулин. Мн., 1975;
Жировая ткань при старении. Мн., 1985 (разамз А.С.Жукавай, Л.Д.Чайкай);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́ДЗІ (Soddy) Фрэдэрык (2.9.1877, г. Істбарн, Вялікабрытанія — 22.9.1956),
англійскі радыяхімік. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1910). Замежны чл.-кар.АНСССР (1924). Скончыў Оксфардскі ун-т (1896). У 1900—02 ва ун-це Мак-Гіла (г. Манрэаль). З 1904 ва ун-це г. Глазга, з 1914 праф. Абердзінскага, у 1919—36 Оксфардскага ун-таў. Навук. працы па даследаванні радыеактыўнасці. Распрацаваў разамз Э.Рэзерфардам асновы тэорыі радыеактыўнага распаду (1903). Даказаў утварэнне гелію пры радыеактыўным распадзе радыю і радону (разамз У.Рамзаем, 1903). Увёў паняцце аб ізатопах, сфармуляваў правіла зрушэння, якое дазваляе прадказаць месца ў перыяд. сістэме элемента — прадукту радыеактыўнага распаду (1913; адначасова з К.Фаянсам). Адкрыў пратактыній (1917; разамз Дж.Кранстанам, незалежна ад О.Гана і Л.Майтнер). Нобелеўская прэмія 1921.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭ́ЙЛАР (Taylor) Джозеф Хутан малодшы (н. 29.3.1941, г. Філадэльфія, штат Пенсільванія, ЗША),
амерыканскі фізік і радыёастраном. Чл.Нац.АН ЗША (1981), Амер. акадэміі мастацтваў і навук (1982). Скончыў Гарвардскі ун-т (1968). З 1969 у Масачусецкім, з 1980 у Прынстанскім ун-тах. Навук. працы па пошуку і даследаванні пульсараў, эксперым. праверцы агульнай тэорыі адноснасці. Адкрыў першы падвойны пульсар (разамз Р.Халсам, 1974; радыётэлескоп абсерваторыі каля г. Арэсіба, Пуэрта-Рыка), па выніках даследавання выпрамянення якога ўпершыню даў эксперым. пацвярджэнне існавання гравітацыйнага выпрамянення (1978) і з высокай дакладнасцю вымераў інш. эфекты агульнай тэорыі адноснасці. Нобелеўская прэмія 1993 (разамз Халсам).
Тв.:
Рус.пер. — Пульсары. М., 1980 (разамз Р.Манчэстэрам);
Двойные пульсары и релятивистская гравитация // Успехи физ. наук. 1994. Т. 164, № 7.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСІПЕ́НКА Фама Георгіевіч (17.10.1894, с. Пінчукі Кіеўскай вобл., Украіна — 10.7.1970),
бел. хімік. Праф. (1938). Працаваў у ВНУ і НДІ Кіева. З 1932 на н.-д. і пед. працы ў Мінску. У 1938—62 заг. кафедры, у 1940—41 прарэктар БДУ. З 1962 у Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па хіміі скуры і сінт. дубільнікаў, бітумаў, сапрапеляў, вывучэнні ўзаемадзеяння фенолаў з карбанільнымі злучэннямі, даследаванні пластмас.
Тв.:
Синтетические дубители из торфяной смолы (разамз Э.В.Ліпкінай) // Кожевенно-обув. пром-сть СССР. 1934. № 8;
Фенольно-фурфурольные синтаны из торфяной смолы (разамз ёй жа) // Журн. прикладной химии. 1937. Т. 10, вып. 3;
Исследование некоторых физических свойств продуктов конденсации o-диоксибензола с формальдегидом (разамз А.Н.Сеўчанкам, П.А.Матусевічам) // Докл.АНСССР. 1965. Т. 160, № 5.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЕ́ЛЬ Міхаіл Аляксандравіч (н. 17.5.1947, г.п. Бешанковічы Віцебскай вобл.),
бел. хімік. Д-рхім.н. (1998). Скончыў БДУ (1970). З 1974 у Ін-це біяарган. хіміі Нац.АН Беларусі (з 2001 заг. лабараторыі). Навук. працы па вывучэнні ролі мінорных ліпідаў у функцыянаванні біял. мембран і жыццёва важных бялкоў, распрацоўцы ліпасомных форм лек. рэчываў. Адкрыў (з А.І.Шадыра) рэакцыю свабоднарадыкальнай фрагментацыі ліпідаў, якая працякае ў вобласці палярных груп.
Тв.:
Эндогенные фосфолипазы A2: Структура и функция. Мн., 1991 (разамз Н.М.Ліцьвінка);
Превращение гемоглобина в гемихром под действием лизофосфолипидов (разамз Г.М.Андраюком) // Биохимия. 1999. Т. 64, вып. 8;
Radiation-induced peroxidation and fragmentalion of lipids in a model membrane (разамз А.І.Шадырам, І.Л.Юрковай) // Intem. Journ. of Radiation Biology. 2002. Vol. 78, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ПУХ Пётр Сцяпанавіч (н. 10.7.1949, в. Мерчыцы Пінскага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. географ. Д-ргеагр.н. (2002). Скончыў БДУ (1972), дзе і працуе (з 1987 нам. дэкана па навук. і навуч. рабоце, з 2002 заг. кафедры агульнага землязнаўства). Навук. працы па гідралогіі азёр і вадасховішчаў, эвалюцыі вадаёмаў, рацыянальным выкарыстанні і ахове вадаёмаў з запаволеным водаабменам.
Тв.:
Формирование малых водохранилиш гидроэлектростанций. М., 1986 (разамз В.М.Шырокавым);
Водохранилища Белоруссии: Природ. особенности и взаимодействие с окружающей средой. Мн., 1991 (у сааўт);
Формирование берегов малых водохранилищ лесной зоны. СПб., 1992 (разамз В.Я.Ляўкевічам, В.М Шырокавым);
Рекомендации по оценке воздействия малых водохранилищ на окружающую среду. Мн., 1994 (разамз В.Я.Ляўкевічам, В.М.Шырокавым);
Закономерности развития природы водоемов замедленного водообмена, их использование и охрана. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗРАІ́ЦЕЛЬ Неса Абрамаўна (н. 4.6.1924, г.п. Хіславічы Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рмед.н. (1972), праф. (1976). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1946) і працуе ў ім (з 1948). Навук. працы па пытаннях склеромнай інфекцыі, клебсіелёзаў, імуналогіі, хранічных інфекцый і інш.