І́РГЕР (Юлій Маркавіч) (4.6.1897, Мінск — 26.5.1941),
бел. вучоны ў галіне хірургіі. Д-рмед.н. (1928), праф. (1934). Засл. дз. нав.БССР (1939). Скончыў Маскоўскі ун-т (1922). З 1934 у Мінскім мед. ін-це, з 1932 адначасова кіраўнік Бел.НДІ пералівання крыві. Навук. працы па пытаннях агульнай, клінічнай і аперацыйнай хірургіі, уралогіі, анатоміі і пераліванні крыві.
Тв.:
Пасляаперацыйная і пасляродавая затрымка мачы. Мн., 1932.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЯЎЗУ́НІК (Іван Зіноўевіч) (н. 29.3.1925, в. Васілішкі Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анестэзіялогіі і рэаніматалогіі. Д-рмед.н., праф. (1970). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1954). З 1968 заг. кафедры Бел. ін-та ўдасканалення ўрачоў. Навук. працы па пытаннях абязбольвання і ажыўлення арганізма.
Тв.:
Преимущества использования в наркозе у детей искусственной вентиляции легких с положительно-отрицательным давлением // Здравоохранение Белоруссии. 1969. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́К (Хаім Лейбавіч) (6.9.1886, Мінск — 21.1.1961),
бел. вучоны ў галіне фтызіятрыі. Д-рмед.н. (1940), праф. (1931). Засл. дз. нав. Беларусі (1940). Скончыў Маскоўскі ун-т (1911, 1914). У 1928—41 і 1944—58 дырэктар НДІ туберкулёзу. Навук. працы па праблемных пытаннях туберкулёзу.
Тв.:
Борьба с туберкулезом в БССР // Мед. журн. БССР. 1938. № 6;
Применение томофлюорографического метода в комплексе рентгенодиагностики туберкулеза легких // Здравоохранение Белоруссии. 1957. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НКУС (Саламон Шыманавіч) (28.8.1908, г. Адэса, Украіна — 1.7.1971),
бел. вучоны ў галіне ўнутранай медыцыны. Д-рмед.н. (1968), праф. (1969). Скончыў Адэскі мед.ін-т (1933). З 1961 у Гродзенскім мед. ін-це (з 1963 заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях згусальнай і процізгусальнай сістэм крыві пры сардэчна-сасудзістых хваробах.
Тв.:
Тромботест при гипертонической болезни и атеросклерозе // Врачебное дело. 1967. № 3;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́СКІН (Віктар Ільіч) (н. 30.1.1933, в. Ачоса Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяфізікі. Д-рбіял.н. (1985). Скончыў БДУ (1965). У 1969—90 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі. Навук. працы па пытаннях фотабіялогіі раслін.
Тв.:
Фотовосстановление протохлорофиллида. Мн., 1981.
Раскідвальнік: а — арганічных угнаенняў (1 — падкатная цялежка, 2 — самазвальная секцыя, 3 — асноўная секцыя, 4 — раскідвальнік); б — жыжкараспырсквальнік (I — помпы, 2 — трубаправод, 3 — цыстэрна, 4 — рукавы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАТЛЯРО́Ў (Ігар Васілевіч) (н. 15.7.1948, г.п. Відзы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. сацыёлаг і палітолаг. Д-р сацыялагічных н. (1990), канд.філас.н. (1983), праф. (1994). Прэзідэнт Бел. акадэміі сац. навук (з 1997). Скончыў Віцебскі тэхнал.ін-т лёгкай прам-сці (1971), Мінскую вышэйшую парт. школу (1982). Працаваў у праектна-канструктарскіх установах. З 1984 лектар, нам.заг. ідэалагічнага аддзела ЦККПБ. З 1991 у Ін-це сацыялогіі АН Беларусі. З 1993 у Бел. ін-це інфармацыі і прагнозу пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 1995 нам. дырэктара, дырэктар). Дэп., старшыня Камісіі па правах чалавека і нац.пытанняхВярх. Савета Рэспублікі Беларусь (1995—96). Дэп., нам. старшыні Камісіі па правах чалавека і нац.пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нац. сходу Рэспублікі Беларусь з 1996. Даследуе праблемы паліт. сацыялогіі, метадалогіі і методыкі сац. праектавання і прагназавання, міжнац. і канфесіянальных адносін у Беларусі.
Тв.:
Теоретические основы социального проектирования. Мн., 1989;
Политические партии Беларуси: анализ, проблемы, прогнозы. Мн., 1997;
Молодежь Беларуси на пороге XXI в.: социол. анализ. Мн., 1997;
Беларусь на этапе социального перелома: социол. анализ. Мн., 1998.
навукова-практычны часопіс. Выходзіць штоквартальна з 1994 у Мінску на бел. і рус. мовах. Друкуе матэрыялы па пытаннях пераходу да рыначнай эканомікі, гісторыі эканам. думкі, арганізацыі працы і заработнай платы, фінансаў, крэдытаў, грашовага абарачэння, гасп. планавання, статыстыкі і інш. Змяшчае кансультацыі для практыкаў па праблемах эканам. навукі, рэцэнзіі на эканам. л-ру, справаздачы з канферэнцый, тэарэт. семінараў, алімпіяд, агляды абароненых дысертацый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЕ́СТНИК НАРО́ДНОГО КОМИССАРИА́ТА ПРОСВЕЩЕ́НИЯ»,
часопіс, орган Наркамата асветы БССР. Выдаваўся з кастр. 1921 да ліст. 1922 у Мінску на рус. мове, меў асобны аддзел на бел. мове. Пісаў пра ліквідацыю непісьменнасці, правядзенне школьнай рэформы, развіццё асветы, вышэйшай школы. Змяшчаў навук. і крытычныя артыкулы па пытанняхбел. гісторыі, культуры, л-ры, мовы. У часопісе друкаваліся З.Бядуля, У.Ігнатоўскі, Я.Карскі, Я.Колас, У.Пічэта і інш. Выйшла 14 нумароў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛЬТ ((Bildt) Карл) (н. 15.7.1949, г. Хальмстад, Швецыя),
дзяржаўны і палітычны дзеяч Швецыі. Скончыў Стакгольмскі ун-т. У 1973—74 старшыня Свабоднага студэнцкага саюза Памяркоўнай кааліцыйнай партыі (ПКП). У 1974—76 старшыня Арг-цыі еўрап. студэнтаў-дэмакратаў, адначасова сакратар па паліт.пытаннях ПКП. З 1979 дэп. рыксдага (парламента). З 1986 старшыня ПКП. У 1991—94 — прэм’ер-міністр Швецыі. З 1995 пасрэднік Еўрап. саюза па ўрэгуляванні Баснійскага крызісу 1990-х г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРУ ((Grew) Неемія) (26.9.1641, г. Ковентры, Вялікабрытанія — 25.3.1712),
англійскі ўрач і батанік, адзін з заснавальнікаў анатоміі раслін. Сакратар Лонданскага каралеўскага т-ва (1677). Вучыўся ў Кембрыджы, скончыў Лейдэнскі ун-т (Галандыя, 1671). Навук. працы па пытаннях будовы і полу раслін. Апісаў мікраскапічную будову кораня, сцябла, лісця, пладоў і інш. Увёў у батаніку паняцці «тканка» і «парэнхіма». Развіваў ідэю пра адзінства будовы тканак, апісаў вусцейкі, лічыў кветкі органамі палавога размнажэння.