Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТА́ЛЬЯ (Antalya),
Адалія, горад на Пд Турцыі. Адм. ц. іля Анталья. 378 тыс.ж. (1990). Порт на Міжземным м. Металургічная, тэкст., харч., дрэваапр.прам-сць, суднабудаванне. Музеі. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ОМСК,
горад у Расіі, цэнтр Омскай вобл., размешчаны пры ўпадзенні р.Ом у р. Іртыш. Засн. ў 1716. 1159 тыс.ж. (1998). Порт. Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (выпуск ракет, рухавікоў, збожжаўборачных камбайнаў), прыладабудаўнічая і электратэхнічная (тэлевізары, магнітафоны), газавая апаратура, нафтаперапр. і нафтахім. (вытв-сцьтэхн. вугляроду, шын, гумава-тэхн. вырабаў, пластмас і інш.), лёгкая (аўчынна-футравая, дывановая, тэкст., гарбарная і абутковая), харч., дрэваапрацоўчая. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 4 ЦЭЦ. 10 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры. Музеі: краязн., гіст. і літ., маст. вырабаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ПІЯ (Apia),
горад, сталіца Заходняга Самоа, на паўн. беразе в-ва Уполу. 42 тыс.ж. (1992). Порт на Ціхім ак. Экспарт копры, бананаў, какава-зярнят. Міжнар. аэрапорт. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУТУ́АН (Butuan),
горад на Філіпінах, на в-ве Мінданао. Адм. ц.прав. Агусандэль-Нортэ. 227,8 тыс.ж. (1990). Порт у вусці р. Агусан (вываз абакі, копры). Аэрапорт. Гандл.Цэнтр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́ДЫР,
горад у Расіі, цэнтр Чукоцкай аўт. акругі. 14,1 тыс.ж. (1994). Порт на беразе Анадырскага заліва Берынгава м.Харч.прам-сць. У раёне — здабыча золата, вугалю; аленегадоўля, рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКПХО́,
горад на ПдЗ Рэспублікі Карэя. Каля 300 тыс.ж. (1997). Трансп. вузел, порт на Жоўтым м.Прам-сць: тэкст., харч., машынабудаўнічая. Цэнтр марскога рыбалоўства. База ВМФ (з 1910).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАЛЯНЬВА́НЬ,
заліў Жоўтага м., каля ўсх. ўзбярэжжа п-ва Гуаньдун. Даўж. 11 км, шыр. каля ўвахода 11 км, глыб. да 20 м. Прылівы паўсутачныя (да 3 м). Порт — Далянь (Дальні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́КУАЛО́ФА (Nukualofa),
горад, сталіца каралеўства Тонга, на в-ве Тангатапу. Каля 40 тыс.ж. (1998). Гал.порт краіны. Міжнар. аэрапорт Харч.прам-сць, у т. л. перапрацоўка какосавых арэхаў, рыбы.