КАВАЛЁЎ (Мікалай Кузьміч) (жн. 1917, в. Селівонаўка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл. — 17.3.1945),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў ваен.-паліт. вучылішча (1941), курсы «Выстрал» (1943). З 1938 у Чырв. Арміі. У Вял.Айч. вайну на фронце са жн. 1941. Удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, Прыбалтыкі. Камандзір стралк.палка падпалкоўнік К. вызначыўся ў баях ва Усх. Прусіі: 17.3.1945 полк пад яго камандаваннем на подступах да в. Ленхефен захапіў 6 гармат, 14 кулямётаў, каля 200 гітлераўцаў. Загінуў у гэтым баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУПРЫЯ́НАЎ (Фёдар Паўлавіч) (5.2.1922, в. Марчанкі Гарадоцкага р-на Віцебскай вобл. — 23.5.1998),
генерал-лейтэнант (1969). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1948), Генштаба (1965). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Данскім, Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах: нам. камандзіра роты, нач. разведкі, нач. штаба палка. Удзельнік Сталінградскай і Курскай бітваў, Кіраваградскай, Корсунь-Шаўчэнкаўскай, Яска-Кішынёўскай, Львоўска-Сандамірскай, Вісла-Одэрскай і Берлінскай аперацый. Да 1982 на адказных пасадах у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСЯНЧУ́К (Пётр Якаўлевіч) (25.4.1902, в. Буда-Валчкоўская Палескага р-на Кіеўскай вобл. — 21.1.1945),
поўны кавалер ордэна Славы. Беларус. З 1930 працаваў у саўгасе «Ялава» Чавускага р-на Магілёўскай вобл. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., 2-м Бел. франтах, камандзір сапёрнага аддзялення. Вызначыўся 20.2.1944 (зрабіў для разведчыкаў праход у мінным полі) і 21.1.1945, калі пад варожым агнём група сапёраў на чале з К. пабудавала пераправу для палка. К. быў смяротна паранены.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРАСЁЎ (Іван Раманавіч) (2.5.1922, в. Вілейка Чавускага р-на Магілёўскай вобл. — 7.11.1955),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Мурманскае ваен. вучылішча сувязі (1946). У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн.-Зах., Сцяпным, 1-м і 2-м Укр. франтах. Удзельнік Курскай бітвы, Корсунь-Шаўчэнкаўскай аперацыі, вызвалення Украіны, Малдавіі, Румыніі, Венгрыі. Вызначыўся ў 1943 пры фарсіраванні р. Дняпро каля Кіева. У ліку першых пераправіўся на правы бераг і пад варожым агнём наладзіў сувязь дэсанта з камандным пунктам палка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́РЗУН (Павел Пятровіч) (4.8.1892, в. Клешаў Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 16.9.1943),
генерал-лейтэнант (1942). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1936). У арміі з 1913, у Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік 1-й сусв. вайны, грамадз. вайны 1918—20 на Усх. і Туркестанскім франтах: камандзір узвода, эскадрона, палка. З 1936 нам. камандзіра, камандзір дывізіі, ст. выкладчык ваен. акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Бранскім, Паўд.-Зах., Варонежскім франтах, з 1942 камандуючы арміяй. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́САЎ (Іван Іванавіч) (н. 25.5.1912, г. Віцебск),
генерал-лейтэнант (1965). Канд.гіст.н. (1973), дацэнт (1979). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1941), Генштаба (1951). У Чырв. Арміі з 1929, з 1939 у паветрана-дэсантных войсках. У Вял.Айч. вайну з вер. 1943 нач. штаба паветрана-дэсантнай брыгады, стралк.палка на Карэльскім фронце. У 1945—75 на адказных пасадах у Сав. Арміі, да 1991 на выкладчыцкай рабоце. Аўтар кніг «Дэсантнікі» (1968), «Свабодны палёт» (1979), «Выбранніцы неба» (1990) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЕРАШЭ́НКА (Віктар Іванавіч) (9.3.1921, г. Еўпаторыя, Рэспубліка Крым, Украіна, — 6.12.1980),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. Скончыў Качынскую ваен.авіяц. школу (1938), Ваен.-паветр. акадэмію (1952). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну на Паўн.-Зах., Волхаўскім і 1-м Укр. франтах. Нам. камандзіра палка, інспектар-лётчык па тэхніцы пілатавання і тэорыі палётаў маёр Е. зрабіў 216 баявых вылетаў, з іх 87 на разведку тылоў праціўніка. Да 1961 у Сав. Арміі, да 1977 у грамадз. авіяцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖДА́НАЎ (Мікалай Мікалаевіч) (1.10.1902, г.п. Алавяная Чыцінскай вобл., Расія — 21.4.1966),
ваенны дзеяч, ген.-палк. артылерыі (1955). Беларус. Канд.ваен.н. Скончыў Артыл. акадэмію (1937). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны. З 1938 выкладчык, нач. кафедры ваен. акадэміі. У Вял.Айч. вайну на Ленінградскім фронце: камандзір палка, нач. штаба артылерыі арміі, фронту, камандуючы артылерыяй арміі, камандзір артыл. корпуса. З 1944 на выкладчыцкай рабоце ў ваен. акадэміі. У 1955—65 у цэнтр. апараце Мін-ва абароны СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУК (Аляксандр Апанасавіч) (31.12.1918, в. Вёска Салігорскага р-на Мінскай вобл. — 18.7.1983),
Герой Сав. Саюза (1945), ген.-маёр (1957). Скончыў Мінскае ваен.пях. вучылішча (1937), курсы «Выстрал» (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1948). У Чырв. Арміі з 1934. У Вял.Айч. вайну з 1942 на Зах., Калінінскім, Данскім, Бранскім, Цэнтр., 1-м Укр., 1-м і 2-м Бел. франтах. Камандзір стралк.палка падпалкоўнік Ж. вызначыўся ў 1945 у баях на р. Одэр. Да 1959 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Аляксандр Васілевіч) (22.12.1880, г. Адэса, Украіна — 14.8.1937),
савецкі военачальнік, камдыў (1935). Беларус. Скончыў школу прапаршчыкаў у Адэсе (1915). На ваен. службе з 1914. Удзельнік 1-й сусв. вайны. З 1918 у Чырв. Арміі: камандзір палка, брыгады, 27-й стралк. дывізіі на Усх. фронце, каманд. войскамі Зах. і Прыволжскай ваен. акруг. З 1930 пам. інспектара пяхоты РСЧА, нач. ф-та і пам.нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Чл.ЦВКБССР у 1924—25. Рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.