дацкі вучоны ў галіне мікрабіялогіі і патолагаанатоміі. Чл. Каралеўскай дацкай АН. Вучань Р.Коха і Э.А. фон Берынга. У 1900—05 дырэктар Ін-та клінічнай бактэрыялогіі, адначасова з 1900 праф. паталогіі Капенгагенскага ун-та. Навук. працы па эксперым. анкалогіі, даследаваў уздзеянне канцэрагенных рэчываў на арганізм. Нобелеўскаяпрэмія 1926.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХА́ГІНС (Huggins) Чарлз Брэнтан (22.9.1901, г. Галіфакс, Канада — 1997),
амерыканскі хірург і анколаг. Чл.Нац.АН ЗША (1949). Скончыў Гарвардскі ун-т (1924). У 1936—62 праф. хірургіі Чыкагскага ун-та. У 1951—69 у лабараторыі па даследаванні раку клінікі Бен-Мей (дырэктар). Навук. працы па гармонатэрапіі раку, біяхіміі ферментаў. Нобелеўскаяпрэмія 1966 (з Ф.Роўсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХЕНЧ (Hench) Філіп Шоўалтэр (28.2.1896, г. Пітсбург, ЗША — 30.3.1965),
амерыканскі ўрач-рэўматолаг. Скончыў мед. школу Пітсбургскага ун-та (1920). З 1923 у клініцы Мэё. З 1928 (з 1947 праф.) ва ун-це Мінесоты (г. Рочэстэр). Навук. працы па вывучэнні ролі эндакрынных фактараў у клініцы рэўматычных захворванняў; для лячэння выкарыстоўваў гармоны кары наднырачнікаў. Нобелеўскаяпрэмія 1950 (з Э.К.Кендалам і Т.Рэйхштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́РАНІ (Bárány) Роберт (22.4.1876, Вена — 8.4.1936),
аўстрыйскі отарыналарынголаг; адзін з заснавальнікаў атыятрыі. Скончыў Венскі ун-т (1900). У 1903—11 у клініцы вушных захворванняў. У 1914—18 ваен. ўрач. З 1917 заг. кафедры ва ун-це г. Упсала (Швецыя). Навук. працы па фізіялогіі і паталогіі вестыбулярнага апарата, метадах яго даследавання і хірург. лячэння. Нобелеўскаяпрэмія 1914.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХО́РВІЦ (Horvitz) Роберт (н. 8.5.1947, ЗША),
амерыканскі вучоны ў галіне малекулярнай біялогіі. Чл.Амер.Нац.АН (1991). Д-р філасофіі (1974). Скончыў Гарвардскі ун-т (1972). З 1978 у Масачусецкім тэхнал. ін-це (з 1986 праф.). Навук. працы па вывучэнні росту, клетачных працэсаў генет. рэгуляцыі і запраграміраванай гібелі клетак. Нобелеўскаяпрэмія 2002 (з С.З.Брэнерам і Дж.Салстанам; гл. Дадатак).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́РБУРГ (Warburg) Ота Генрых (8.10.1883, г. Фрайбург-ім-Брайсгаў, Германія — 1.8.1970),
нямецкі біяхімік і фізіёлаг. Чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Вучань Э.Фішэра. Вучыўся ў Берліне і Гайдэльбергу. З 1930 кіраўнік Ін-та фізіялогіі клеткі ў Берліне. Даследаваў акісляльна-аднаўляльныя працэсы ў жывой клетцы, прыроду і функцыі ферментаў. Растлумачыў механізм клетачнага дыхання ўздзеяннем ферментаў. Навук. працы па фотасінтэзе і анкалогіі, хіміі браджэння. Нобелеўскаяпрэмія 1931.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕС (Hess) Віктар Франц (24.6.1883, замак Вальдштайн, каля г. Фронляйтэн, Аўстрыя — 17.12.1964),
аўстрыйскі фізік. Чл. Аўстрыйскай АН (1933). Скончыў ун-т у г. Грац (1906), дзе і працаваў з перапынкамі да 1938 (з 1925 праф.). У 1938—56 праф. Фордхемскага ун-та (ЗША). Навук. працы па фізіцы касм. прамянёў, радыеактыўнасці, атамнай фізіцы і оптыцы. Адкрыў касм. прамяні (1912) і даследаваў варыяцыі іх інтэнсіўнасці. Нобелеўскаяпрэмія 1936.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́БЕР (Huber) Роберт (н. 20.2.1937, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі біяхімік. Чл. Баварскай АН (1988). Скончыў Мюнхенскі тэхн.ун-т (1960). Працуе ў Ін-це біяхіміі імя М.Планка, з 1978 яго дырэктар. Навук. працы па рэнтгенаструктурным аналізе складаных біяарган. злучэнняў, у т. л. бялкоў. Расшыфраваў трохмерную структуру мембраннага інтэгральнага бялку пурпурных бактэрый, які з’яўляецца фотасінтэзуючым рэакцыйным цэнтрам (1982, разам з І.Дайзенгоферам і Г.Міхелем). Нобелеўскаяпрэмія 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДА́ЎЭС (Dawes) Чарлз Гейтс (27.8.1865, г. Марыета, штат Агайо, ЗША — 23.4.1951),
палітычны і дзярж. дзеяч ЗША. Адвакат, пасля банкір. Член Рэсп. партыі. У 1921—22 дырэктар бюджэтнага бюро. У 1923—24 старшыня міжнар.к-та экспертаў па распрацоўцы рэпарацыйнага плана для Германіі (гл.Даўэса план). У 1925—29 віцэ-прэзідэнт ЗША. У 1929—32 пасол у Вялікабрытаніі. Нобелеўскаяпрэмія міру 1925 (разам з Дж.Чэмберленам).
нямецкі хімік. Скончыў Берлінскі ун-т (1858). З 1872 праф. Страсбургскага, з 1875 Мюнхенскага ун-таў. Ажыццявіў поўны сінтэз індыга і ўстанавіў яго будову (1878—83). Даследаваў фталевыя, тэрпенавыя, пераксідныя, нітроза- і аксоніевыя злучэнні. Стварыў тэорыю напружанасці цыклічных злучэнняў (Баера тэорыя), якая тлумачыць іх стабільнасць. У 1910 уведзены памятны медаль Баера за дасягненні ў галіне арган. хіміі. Нобелеўскаяпрэмія 1905.