Кангалезскі нацыянальны рух (партыя, Рэспубліка Заір) 6/437; 9/269
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ СЕЛЬСАВЕ́Т,
нізавы орган мясцовай дзярж. улады ў СССР у 1920—30-я г., ніжэйшая форма аўтаноміі. Ствараліся ў пунктах, населеных нац. меншасцямі. У БССР у той перыяд існавалі польскія, рус., укр., лат., літ., ням. сельсаветы, а таксама яўр. нац. местачковыя Саветы (разнавіднасць Н.с.).
т. 11, с. 241
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Індыйскі нацыянальны кангрэс 3/333, 334; 5/97, 98, 99, 338
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ СХОД,
1) назва ўстаноўчага сходу ў Францыі ў 1789, 1848, 1871 і ў Германіі ў 1848 і 1919.
2) У Францыі ў 1840—1940 — аб’яднанае пасяджэнне абодвух палат парламента, якое выбірала прэзідэнта рэспублікі.
3) У шэрагу краін (Арменія, Беларусь, Бенін, В’етнам, Туніс, Францыя і інш.) назва парламента або адной з яго палат (Габон, Мадагаскар, Маўрытанія і інш.).
т. 11, с. 241
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ РЭЖЫ́М,
прынцып, што ўжываецца ў міжнар. дагаворах, паводле якога юрыд. і фіз. асобам адной дагаворнай дзяржавы даюцца на тэрыторыі другой дагаворнай дзяржавы такія ж правы, ільготы і перавагі, што і яго ўласным юрыд. і фіз. асобам. Можа быць устаноўлены ў заканадаўстве асобных дзяржаў. Напр., ветэраны Вял. Айч. вайны карыстаюцца сваімі правамі на тэрыторыі краін СНД, незалежна ад таго, грамадзянамі якой з гэтых краін яны з’яўляюцца.
т. 11, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МУЗЕ́Й у Кракаве,
адзін з буйнейшых маст. збораў у Польшчы. Засн. ў 1879. Захоўвае калекцыі польскага выяўл. і дэкар.-прыкладнога мастацтва 14—20 ст. (творы С.Выспянскага, А.Гротгера, Я.Мальчэўскага, Я.Матэйкі, П.Міхалоўскага і інш.), еўрап. і далёкаўсх. жывапісу, графікі, дэкар. мастацтва, рукапісаў і старадрукаў, манет і медалёў, а таксама урэцка-налібоцкае шкло, слуцкія паясы і інш. Будынак музея ўзведзены ў 1936—50, дабудоўваўся да 1991. Філіялы: музей Чартарыскіх (засн. ў 2-й пал. 18 ст.; калекцыя ўсх. і еўрап. мастацтва 13—18 ст., у т. л. «Партрэт дамы з гарнастаем» Леанарда да Вінчы, дом-музей Я.Матэйкі (засн. ў 1894), музей маст. промыслаў.
т. 11, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МУЗЕ́Й у Стакгольме,
буйнейшы маст. музей Швецыі. Засн. ў 1792. У зборы калекцыі ант. і ўсх. мастацтва, жывапісу, графікі, скульптуры асн. еўрап. школ розных часоў, у т. л. творы Рэмбранта, Эль Грэка, Я.Іорданса, Ж.Б.С.Шардэна, Ф.Гоі, А.Рэнуара, П.Сезана, карціны жывапісцаў Швецыі (К.Ларсана, А.Расліна, А.Цорна) і інш. скандынаўскіх краін, рус. іканапісу і жывапісу. Будынак музея ўзведзены ў 1850—56 у стылі неарэнесансу (арх. А.Шцюлер). Філіял Н.м. — Сучасны музей (засн. ў 1958), які захоўвае творы еўрап. (пераважна шведскіх) мастакоў 20 ст. У распараджэнні Н.м. таксама маст. скарбы каралеўскіх палацаў.
С.У.Пешын.
т. 11, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНЫ МУЗЕ́Й у Варшаве,
адзін з буйнейшых маст. збораў у Польшчы. Засн. ў 1862, да 1916 наз. Музей прыгожых мастацтваў. Захоўвае калекцыі твораў стараж.-егіп., этрускага, ант. і візант. мастацтва, еўрап. жывапісу і скульптуры 15—20 ст., польскага мастацтва 16—20 ст., зборы польскага, еўрап. і ўсх. дэкар.-прыкладнога мастацтва 13—20 ст., медальернага мастацтва 7 ст. да н.э. — 20 ст., мініяцюры, графікі. Сярод экспанатаў таксама урэцка-налібоцкае шкло, слуцкія паясы, творы В.Ваньковіча і інш. Будынак музея ўзведзены ў 1926—38 у формах неакласіцызму (арх. Т.Талвінскі). Філіялы: палацава-паркавыя комплексы ў Лазенках, Вілянаве, Нябораве і Аркадыі, музеі плакату ў Вілянаве, К.Дунікоўскага ў Варшаве, у Ловічы, імя Е.Дунін-Баркоўскага ў Краснявіцах, І.Я.Падарэўскага і Польскай эміграцыі ў Амерыцы ў Лазенках.
т. 11, с. 240
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Нацыянальны камітэт вызвалення Югаславіі 11/499
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Нацыянальны кангрэс Заходняй Афрыкі 3/330
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)