адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў 1924—30. Утворана 17.7.1924. Цэнтр — г. Орша. Пл. акругі 7,9, у 1927 11,7 тыс.км²; нас. 423,3 у 1924, 572,3 тыс.чал. у 1927. Уключала: 10 раёнаў — Аршанскі, Багушэўскі, Горацкі, Дрыбінскі, Дубровенскі, Копыскі, Коханаўскі, Круглянскі, Ляднянскі, Талачынскі; 3 гарады — Горкі, Дуброўна, Орша; 5 мястэчак — Копысь, Коханава, Ляды, Смаляны, Талачын; 108 сельсаветаў. У 1927 у склад акругі ўвайшлі са скасаваных Барысаўскай акругі Крупскі і Чарэйскі, з Калінінскай — Мсціслаўскі і Расненскі р-ны. Акруговая газ. «Камуністычны шлях». Скасавана 26.7.1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Інтэрнацыянал 3-і, гл.Камуністычны Інтэрнацыянал
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
САЦЫЯЛІСТЫ́ЧНЫ ІНТЭРНАЦЫЯНА́Л МО́ЛАДЗІ (СІМ),
міжнародная маладзёжная арг-цыя сацыял-дэмакр. кірунку. Засн. на Міжнар. канферэнцыі сацыяліст. саюзаў моладзі (24—26.8.1907, г. Штутгарт, Германія), да 1912 аб’ядноўваў каля 170 тыс.чл. маладзёжных арг-цый 17 краін. У 1-ю сусв. вайну фактычна распаўся. Пад уплывам Кастр. рэвалюцыі 1917 значная ч. арг-цый, што ўваходзілі ў СІМ, перайшла на камуніст. пазіцыі і ў ліст. 1919 засн.Камуністычны інтэрнацыянал моладзі. Адноўлены ў 1923 на міжнар. канферэнцыі ў г. Гамбург (Германія). Прымыкаў да Сацыялістычнага рабочага інтэрнацыянала, распаўся ў пач. 2-й сусв. вайны. Пераемнікам СІМ стаў засн. ў 1946 Міжнар. саюз маладых сацыялістаў.
літоўскі пісьменнік. Засл. дз. культуры Літвы (1965). Скончыў Камуністычныун-тнац. меншасцей Захаду ў Маскве (1925). З 1930 у Мінску — супрацоўнік, у 1934—37 — рэдактар газ. «Raudonasis artojas» («Чырвоны араты»). У 1937 рэпрэсіраваны (рэабілітаваны ў 1956). З 1945 у Вільнюсе. Аўтар зб-ка вершаў «Пад сцягам працы і барацьбы» (1934, на літоўскай мове), кнігі мемуараў «Да светлага жыцця» (1960). На літ. мову пераклаў (пад псеўд. Ф.Садайніс) паэму Я.Купалы «Над ракою Арэсай» (1935), асобныя творы П.Броўкі, Я.Коласа, Т.Кляшторнага, І.Харыка і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУБО́ТНІК,
1) выкананне добраахвотна і бясплатна якой-н. грамадска-карыснай працы ў суботу (або іншы выхадны дзень). Як грамадска-паліт. з’ява ўзнік у 1919 па ініцыятыве камуністаў (адсюль назва камуністычны С.), якія ў дэпо Масква-Сарціровачная адрамантавалі 3 паравозы. У СССР штогод праводзіўся Ленінскі (камуніст.) С. у суботу у 2-й пал.крас., у гонар. нараджэння У.І.Леніна. З 1969 праводзіліся Усесаюзныя камуніст. С.
На Беларусі пасля распаду СССР праводзяцца С. на карысць грамадства, сродкі ад якіх ідуць на дапамогу дзецям-сіротам, пацярпелым ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і інш. 2) С. наз. таксама сектант, які належыць да секты, што святкуе суботу замест нядзелі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСМЗБ, гл.Камуністычны Саюз Моладзі Заходняй Беларусі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ВЛКСМ, гл. Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
ЛКСМБ, гл. Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі Беларусі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
РКСМ, гл. Усесаюзны Ленінскі Камуністычны Саюз Моладзі
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МАНАСЗО́Н Монас Ісакавіч (26.12. 1907, г. Магілёў — 30.11.1980),
бел. жывапісец. Скончыў Віцебскае маст. вучылішча (1929). Працаваў у гіст. і быт. жанрах. Гіст. падзеям прысвечаны творы «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск 11 ліпеня 1920 г.» (1937), «Сустрэча савецкіх танкістаў у Заходняй Беларусі. 1939 год» (1940), «Паўстанне рамеснікаў у Магілёве ў 1606 г.» (з М.Беляніцкім, 1964), «Максім Багдановіч і Змітрок Бядуля ў 1916 годзе ў Мінску» (1974), «Камуністычны Маніфест» (1980) і інш. Тэме Вял.Айч. вайны прысвечаны карціны «Клятва танкістаў» (1946), «Вяртанне» (1958), трыпціх «Не забудзем, не даруем!» (1965) і інш. Аўтар твораў «Мінск адраджаецца» (1949), «Раніца» (1958), «На будоўлі» (1965), «Мінск і мінчане» (1973) і інш.