сукупнасць тэхн. сродкаў для выяўлення пажару, паведамлення аб месцы яго ўзнікнення, а таксама кіравання тэхн. сродкамі проціпажарнай аховы ці інш. абсталяваннем. Мае сетку пажарных апавяшчальнікаў для выяўлення небяспечных фактараў пажару (напр., дыму, выпрамянення, полымя, прадуктаў няпоўнага згарання) і пераўтварэння іх у эл. сігнал з мэтай далейшай перадачы, прыёмна-кантрольнае абсталяванне для апрацоўкі інфармацыі, крыніцы электрасілкавання, кампаненты кіравання інш. сістэмамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБО́ЧАЕ ЦЕ́ЛА, рабочае рэчыва,
газападобнае ці вадкае рэчыва, якое выкарыстоўваецца ў машынах для пераўтварэння энергіі, атрымання работы і інш.Найб. часта Р.ц. служаць: вадзяная пара (у паравых машынах і турбінах), аміяк, вуглекіслата і інш. хладоны (у халадзільных машынах), паветра (у пнеўматычных машынах), газы (у газавых турбінах, рухавіках унутр.згарання) і інш. Дзеянне Р.ц. заснавана на зменах тэрмадынамічных ці інш. параметраў яго стану.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЗМЕРКАВА́ЛЬНЫ ВА́Л,
размеркавальная дэталь механізма машын, прылад, апаратаў, якая забяспечвае пэўны парадак выканання аперацый і цыклічнасць работы. У рухавіках унутр.згарання ўваходзіць у сістэму газаразмеркавання, мае колькасць кулачкоў, адпаведную колькасці цыліндраў, забяспечвае ўзгодненую работу клапанаў і поршняў. Атрымлівае вярчэнне праз перадатачны механізм ад каленчатага вала. Уваходзіць таксама ў сістэмы кіравання тэхнал. і рабочымі працэсамі розных аўтаматаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САА́РСКА-ЛАТАРЫ́НГСКІ КАМЕННАВУ́ГАЛЬНЫ БАСЕ́ЙН.
На мяжы Францыі (Латарынгія) і Германіі (Саар). Адзін з буйнейшых у Зах. Еўропе. Эксплуатуецца з пач. 19 ст.Пл. каля 7 тыс.км². Верагодныя запасы да глыб. 1200 м каля 3 млрд.т. Вугляносныя адклады верхняга карбону. Вуглі каксавальныя і газавыя. Цеплыня згарання 31,5—35,7 МДж/кг. Гал. цэнтры здабычы: Саарбрукен, Фёльклінген, Нойнкірхен (Германія), Фарбак, Мерлебак, Пціт—Расель (Францыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАДРЫЗІ́НА (ад аўта... + дрызіна),
самаходны сродак рэйкавага транспарту для перавозкі службовага персаналу, механізмаў і матэрыялаў на невял. адлегласць. Мае рухавік унутранага згарання магутнасцю 180 кВт, скорасць 50—90 км/гадз. Падзяляюцца на пасажырскія, грузавыя (з пад’ёмным кранам грузападымальнасцю да 3,5 т), мантажныя (з вышкай для мантажных работ); бываюць няздымныя і здымныя, адкрытыя і закрытыя. Да аўтадрызіны пры неабходнасці прычапляюць 1—2 платформы або вагоны. Аўтадрызіна выцесніла дрызіну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГХЕД (ад назвы паселішча Богхед у Шатландыі),
разнавіднасць выкапнёвых вуглёў (сапрапелітаў). Колер ад аліўкавага да бура-чорнага. Шчыльны, тонказярністы. Злом ракавісты. Мае вадароду 8—12%, лятучых рэчываў 75—90%; выхад першаснага дзёгцю да 50%. Цеплыня згарання гаручай масы 33,5—37,7 МДж/кг. Трапляецца лінзамі і праслоямі ў пластах гумусавых вуглёў. Каштоўная сыравіна для атрымання вадкага паліва, змазачных рэчываў, смалы, свабоднай ад фенолаў і асфальтэнаў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДБО́ЙНЫ МАЛАТО́К,
ручны інструмент ударнага дзеяння, якім адбіваюць горныя пароды ад масіву, рыхляць цвёрдыя і мёрзлыя грунты, разбіваюць каменную або цагляную муроўку, асфальт і г.д. Рабочы орган — піка, долата або рыдлёўка, па хваставой частцы якіх (звычайна з частатой 1000—1500 удараў за мінуту) б’е баёк. Бываюць пнеўматычныя (сціснутае паветра падаецца ад кампрэсараў, балонаў і інш.), электрычныя і бензінавыя (з прыводам ад рухавіка ўнутр.згарання).
у межах Польшчы і Чэхіі. У Польшчы (5500 км²) наз. Верхнесілезскі і займае частку Катавіцкага і Кракаўскага ваяводстваў, у Чэхіі (1000 км²) — Астраўска-Карвінскі. Вугляносныя адклады карбону. Агульныя запасы да глыб. 1000 м — каля 100 млрд.т каменнага вугалю. Цеплыня згарання 26—30 МДж/кг. Большая частка вугалю абагачаецца. Асн. цэнтры здабычы — г. Катавіцы (Польшча) і г. Острава (Чэхія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫТКАВІЦКАЕ РАДО́ВІШЧА БУ́РАГА ВУ́ГАЛЮ,
у Жыткавіцкім р-не Гомельскай вобл., на ПнЗ ад г. Жыткавічы. Выяўлена ў 1969 у адкладах неагену. Аб’ядноўвае 4 збліжаныя самаст. вугальныя паклады. Магутнасць вугальнага пласта 0,3—15,6 м, глыб. залягання 12,4—44,4 м. Вугалі гумусныя (марка 1Б). Сярэдняя цеплыня згарання 6,2—7,2 МДж/кг. Сярэдняя попельнасць 18,5%. На пл. 16,9 км² запасы вугалю 69,1 млн.т. Радовішча не распрацоўваецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НТАН (Canton),
горад на ПнУ ЗША, штат Агайо. Каля 100 тыс.ж., з прыгарадамі каля 500 тыс.ж. (1988). Вузел чыгунак і аўтадарог. Буйны цэнтр чорнай металургіі і металаапрацоўкі (выплаўка электрасталі і сплаваў, вытв-сць ліцця з чыгуну і каляровых металаў, буд. металаканструкцый, штампаваных дэталей, труб, сейфаў). Машынабудаванне (вытв-сць падшыпнікаў, аўтадэталей, электрабытавых прылад, рухавікоў унутр.згарання). Перапрацоўка пластмас, харч.прам-сць.