КАВАГУ́ТЫ,

горад у Японіі, на в-ве Хонсю, каля паўн.-зах. ускраіны Токіо, у прэфектуры Сайтама. 405 тыс. ж. (1985). Марскі порт у Такійскім зал. Прам-сць: чорная металургія, трансп. машынабудаванне, станкабудаванне, аўтамабіле- і маторабудаванне, электратэхн. (цяжкае энергамашынабудаванне, быт. электроніка), ваенная, хім., тэкст., харчасмакавая.

т. 7, с. 390

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАМПЕ́ЧЭ ЗАЛІ́Ў паўднёвая частка Мексіканскага зал., на З ад п-ва Юкатан. Даўж. 300 км, шыр. ўвахода каля 750 км, глыб. да 3286 м (каля ўсх. берага да 34 м — банка Кампечэ). Прылівы пераважна сутачныя, выш. ад 0,6 да 1,2 м. Гал. парты: Кампечэ, Веракрус.

т. 7, с. 537

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

КАРЦЬЕ́ ((Cartier) Жак) (1491, Сент-Мало, Францыя — 1557),

французскі мараплавец. У 1534 здзейсніў 3 плаванні ў Паўн. Амерыку; зрабіў здымку і даследаваў в-аў Ньюфаўндленд, узбярэжжа Лабрадора, пралівы Бель-Іль і Кабата, зал. Св. Лаўрэнція і р. Св. Лаўрэнція, а-вы Антыкосты і Прынца Эдуарда.

т. 8, с. 110

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

О́ЎЛУ, Улеабарг (фін. Oulu, швед. Uleåborg),

горад на З Фінляндыі. Адм. цэнтр ляні Оўлу. Каля 110 тыс. ж. (1999). Порт пры ўпадзенні р. Оўлу-Іокі ў Батнічны зал. Аэрапорт. Прам-сць: лесапільная, цэлюлозна-папяровая, хім., харчовая. Традыц. вытв-сць скур і скураных вырабаў. Ун-т.

т. 11, с. 458

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДАМА́М,

горад у Саудаўскай Аравіі. Адм. ц. Усх. правінцыі. Каля 0,8 млн. ж. з прыгарадамі (1994). Порт у Персідскім зал. Канцавы пункт чыгункі з Эр-Рыяда. Прам-сць: хім., сталеплавільная, шкляная, папяровая, цэментная. Рыбалоўства. Ун-т. Д. — арганізацыйны цэнтр здабычы нафты і газу на У краіны.

т. 6, с. 24

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕ́НЖЫНСКАЯ ГУБА́,

паўночна-заходняя частка зал. Шэліхава ў Ахоцкім м., каля берагоў Магаданскай і Камчацкай абласцей Расіі. Даўж. 300 км, сярэдняя шыр. 65 км, глыб. да 62 м. Упадае р. Пенжына. Замярзае з канца кастр. да красавіка. Выш. прыліваў да 12,9 м (найб. для Ціхага ак.).

т. 12, с. 266

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́АНАК (Roanoke),

рака на У ЗША. Даўж. 725 км, пл. басейна 25 тыс. км². Вытокі на зах. схілах Блу-Рыдж (сістэма Апалачаў), цячэ па плато Підмант і Прыатлантычнай нізіне, упадае ў зал. Албемарл Атлантычнага ак. Сярэдні гадавы расход вады 230 м³/с. ГЭС. Суднаходная ў нізоўях.

т. 13, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́СКІ ВО́СТРАЎ,

назва некалькіх астравоў у морах Паўн. Ледавітага і Ціхага акіянаў. Найб. значныя: у архіпелагу Нардэншэльда ў Карскім м. (даўж. каля 38 км, шыр. да 14 км, палярная станцыя з 1935) і Р.в. у зал. Пятра Вялікага Японскага м. (даўж. 18 км, шыр. да 13 км).

т. 13, с. 468

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГУДЗО́НАЎ ПРАЛІ́Ў (Hudson Strait),

праліў паміж п-вам Лабрадор і в-ам Бафінава Зямля (Паўн. Амерыка). Злучае Гудзонаў зал. з Атлантычным ак. Даўж. каля 806 км, шыр. 115—407 км, глыб. на фарватэры 141—988 м. Каля 8 месяцаў за год укрыты дрэйфуючымі льдамі. Названы ў гонар Г.Гудзона.

т. 5, с. 520

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛА-ПЛА́ТА (La Piata),

горад на У Аргенціны. Адм. ц. прав. Буэнас-Айрэс. Засн. ў 1882. 543 тыс. ж. (1991). Порт на паўд. беразе зал. Ла-Плата. Чыг. вузел. Міжнар. аэрапорт. Гандл. і прамысл. цэнтр. Прам-сць; нафтаперапр. і нафтахім., металаапр., мясахаладабойная, мукамольная. 2 ун-ты. Астр. абсерваторыя.

т. 9, с. 134

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)