бел. вучоны-юрыст, грамадскі дзеяч. Сын П.У.Броўкі. Д-рюрыд.н. (1991), праф. (1993). Скончыў БДУ (1959), дзе і працуе. З 1994 адначасова ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Навук. працы ў галіне міжнар. права. Дырэктар Броўкі Петруся літаратурнага музея ў Мінску (з 1982).
Тв.:
Международная правосубъектность БССР. Мн., 1967;
Белорусская ССР — суверенный участник международного общения. Мн., 1974;
Белорусская ССР и прогрессивное развитие международного права. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАШЫНГТО́Н ((Washington) Букер Тальяфера) (5.4.1856, Хейлс-Форд, штат Віргінія, ЗША — 14.11.1915),
палітычны і грамадскі дзеяч ЗША, ідэолаг негрыцянскай буржуазіі. З 1881 дырэктар індустр. ін-та для неграў у Таскігі (штат Алабама). У 1890-х г. выступіў з праграмай навучання неграў с.-г. навукам і рамёствам. Адначасова заклікаў неграў адмовіцца ад барацьбы за сац. і паліт. правы і пагадзіцца з перавагай белых. У 20 ст. рух за грамадз. правы неграў абверг пастулаты Вашынгтона.
франц.грамадскі дзеяч, педагог, гісторык, літаратар; ініцыятар адраджэння Алімпійскіх гульняў і заснавальнік алімп. руху. Адукацыю атрымаў у ваеннай школе (г. Сен-Сір), юрыд. калежы і школе паліт. навук (Парыж). Распрацоўваў рэформы нац. адукацыі, у т. л.фіз. выхавання, развіцця міжнар.спарт. руху. У 1896—1925 прэзідэнт, з 1925 ганаровы прэзідэнт Міжнар.Алімп.к-та. Распрацаваў асн. правілы правядзення Алімп. гульняў. Аўтар тэксту клятвы спартсменаў-алімпійцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЯЛО́ЎСКІ (Казімір) (1676—1752),
польскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Жыў у вёсках Варонча і Ясянцы на Навагрудчыне. Пасол на сейм Рэчы Паспалітай (1722). Маршалак навагрудскі (1733), камісар гродзенскі (1738). Прыхільнік палітыкі Пятра I, у 1737 наведаў Пецярбург. Пісаў і на лац. мове. Апублікаваў у Пінску кампілятыўныя зб-кі «ўсякай усячыны» — «Публічныя забаўкі» (1743) і «Хатнія забаўкі» (1752; Супрасль, 1783), у якія апрача сваіх барочных вершаў уключыў прамовы, пасланні, эпітафіі, легенды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУЯ́Д ((Pouyade) П’ер) (25.7.1911, г. Серызье, Францыя — 6.9.1979),
французскі ваен. і грамадскі дзеяч. Брыгадны ген. (1955). Скончыў вышэйшую ваен. школу Сен-Сір. У 1933—58 афіцэр франц.ВПС. У 2-ю сусв. вайну 1939—45 камандаваў (1943—44) авіяц. палком «Нармандыя—Нёман» (змагаўся на сав.-герм. фронце, у т. л. на Беларусі). У 1966—73 дэп.франц.Нац. сходу. Удзельнік Руху прыхільнікаў міру, адзін з кіраўнікоў т-ва «Францыя—СССР». Міжнар. Ленінская прэмія міру 1977.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГДА́НАЎ (Анатоль Пятровіч) (13.10.1834, Ніжнедзявіцкі пав. Варонежскай губ. — 28.3.1896),
рускі антраполаг, заолаг, грамадскі дзеяч. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1890), праф. Маскоўскага ун-та (1867). Па яго ініцыятыве заснаваны Т-ва аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры Маскоўскім ун-це (1864), Т-ва акліматызацыі жывёл і раслін, арганізаваны этнаграфічная (1867), політэхнічная (1872) і антрапалагічная (1879) выстаўкі, на базе якіх заснаваны політэхнічны і антрапалагічны музеі. Першы ў гісторыі навукі адзначыў, што з цягам часу прыкметы антрапал. тыпаў чалавека мяняюцца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АСТРАГО́РСКІ (Майсей Якаўлевіч) (1854, Гродзенская губ. — 1921),
вучоны-юрыст, публіцыст, грамадскі дзеяч. Скончыў юрыд.ф-т Пецярбургскага ун-та (1875), Палітычную школу ў Парыжы са ступенню д-ра права (1885). З 1875 служыў у мін-ве юстыцыі Расіі. Выкладаў у пецярбургскіх навуч. установах. Дэпутат 1-й Дзярж. думы (1906) ад Гродзенскай губ. Аўтар кніг «Дэмакратыя і палітычныя партыі» (Парыж, 1898; Лондан, 1903), «Канстытуцыйная эвалюцыя Англіі» (1913), падручніка для нар. школ «Гісторыя Расіі» (32-е выд., 1913).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРАМА́ДЖВАННЕ ВЫТВО́РЧАСЦІ,
зліццё раздробненых вытв. працэсаў у розных галінах эканомікі ва ўсё больш паглыблены вытв.грамадскі працэс. Абумоўлена грамадскім падзелам працы, выкарыстаннем сродкаў вытв-сці, якія патрабуюць калектыўнай дзейнасці, вядзе да канцэнтрацыі і цэнтралізацыі капіталу, паглыблення спецыялізацыі вытворчасці, кааперавання вытворчасці, міжнар.інтэграцыі эканамічнай.
Аналізуючы працэс аграмаджвання вытв-сці і працы, К.Маркс зрабіў выснову аб асн. супярэчнасці капіталізму — паміж грамадскім характарам працы і прыватнай формай прысваення яе вынікаў. Гэта супярэчнасць, на яго думку, з’яўляецца рухаючай сілай развіцця капіталізму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННЫ ГУБЕРНА́ТАР,
вышэйшая службовая асоба ў губернях Расійскай імперыі ў канцы 18 — пач. 20 ст. ў час ваеннага становішча. Прызначаўся імператарам, з 1846 яго мог прызначаць галоўнакамандуючы арміяй з наступным зацвярджэннем імператарам. Падпарадкоўваўся ген.-губернатару і галоўнакамандуючаму дзеючай арміяй. Нярэдка пасада ваеннага губернатара спалучалася з пасадай ген.-губернатара. Ваенны губернатар абавязаны быў ажыццяўляць нагляд за мясц. адміністрацыяй, падтрымліваць грамадскі парадак і бяспеку, падаўляць антыўрадавыя выступленні і сял. хваляванні, каардынаваць дзейнасць ваен. і цывільнай улад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ЗЕЛ, Вісель (Wisel) Элі (н. 30.9.1928, г. Сігету-Мармацыей, Румынія), амерыканскі грамадскі дзеяч, пісьменнік. Праф. іудаістыкі Сіці-каледжа ў Нью-Йорку (з 1972). Скончыў Сарбону. У 2-ю сусв. вайну вязень канцлагераў Асвенцім, Бухенвальд. З 1956 у ЗША. Піша пераважна па-французску. Большая ч. яго твораў («І свет маўчаў», 1956; «Дзень», 1961; «Песня мёртвых», 1966 і інш.) звязана з тэмай катастрофы еўрап. яўрэйства. Аўтар тэрміна «халакост» (татальнае знішчэнне яўрэяў у 2-ю сусв. вайну). Нобелеўская прэмія міру 1986.