ЖО́ЛТАК (Валяр’яна Канстанцінаўна) (н. 13.12.1919, г. Жлобін Гомельскай вобл.),
бел. жывапісец. Скончыла Віцебскае маст. вучылішча (1939). У 1939—51 мастак-дэкаратар Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. Працуе ў жанрах бытавым — «Зіма прыйшла» (1954), «У школу» (1963), «Вясна. 1930-я гады» (1972), «Кірмаш» (1984), нацюрморта — «Сон-трава» (1957), «Званочкі лясныя» (1958), «Суровыя гады» (1975), «Інтэр’ер з народнай керамікай» (1980), «Сухія кветкі» (1985), «Аканіт» (1988—89), «Успаміны пра лета» (1994), пейзажа — «Разліў на Бярэзіне» (1958), «Вязынка» (1964), «Бярозавыя карункі» (1993), «Полацк. Спаса-Ефрасіннеўская царква» (1994), серыі пейзажаў Закарпацця (1967), Ноўгарада і Пскова (1969), Сібіры і Крыма (1970) і інш. На тэму Вял.Айч. вайны карціны «За дапамогай да партызан» (1957), «Вяртанне» (1958, 1967). Іл.гл. таксама да арт.Бытавы жанр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІПІ́ЛА (Павел Паўлавіч) (н. 28.8.1916, в. Магільна Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гісторык. Канд.гіст.н. (1956). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1946). Удзельнік партыз. руху ў Вял.Айч. вайну. У 1947—91 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ: навук. супрацоўнік, заг. сектара, нам. дырэктара, навук. кансультант. Асн. даследаванні па гісторыі Вял.Айч. вайны 1941—45 на Беларусі. Адзін з аўтараў і рэдактараў прац «Гісторыя Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза. 1941—1945» (т. 3, 1964), «Усенародны партызанскі рух на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1967—82), «Усенародная барацьба на Беларусі супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны» (т. 1—3, 1983—85) і інш.
Тв.:
КПБ — организатор и руководитель партизанского движения в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1959.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІ́СТР (ад лац. magister начальнік, настаўнік),
1) у Стараж. Рыме тытул некаторых службовых асоб (М. конніцы).
2) У Візантыі — высокі прыдворны тытул.
3) У сярэдневяковай Зах. Еўропе — кіраўнік духоўна-рыцарскага каталіцкага ордэна (часцей Вялікі М.); выкладчык т. зв. сямі свабодных мастацтваў (гуманіт. навук).
4) У Расіі 19 — пач. 20 ст. ніжэйшая вучоная ступень.
5) У некаторых краінах вучоная ступень сярэдняя паміж бакалаўрам і доктарам навук. Прысуджаецца асобам, якія скончылі ун-т або прыраўнаваную да яго навуч. ўстанову, маюць ступень бакалаўра, прайшлі дадатковы курс навучання (1—2 гады), здалі спец. экзамены і абаранілі магістэрскую дысертацыю. На Беларусі ўведзена ў 1995 з тэрмінам навучання 1,5—2 гады на базе вышэйшай адукацыі; папярэднічае званню кандыдата навук. Рыхтуюць М. магістратуры пры Нац. ін-це адукацыі, ун-тах і інш.ВНУ універсітэцкага тыпу.
бел. пісьменнік. Вучыўся ў Ваенна-паветр. акадэміі імя Жукоўскага (1942—44), Маскоўскім ін-це міжнар. адносін (1944—45). З 1945 літсупрацоўнік газ. «Правда». У 1949—76 карэспандэнт «Правды», «Огонька», «Известий», «Литературной газеты» па Беларусі, на Дзяржтэлерадыё Беларусі. Друкуецца з 1946. Піша на рус. мове. У кнігах нарысаў «Партызанскія гады Арлоўскага» (1958), «На хвалях жыцця» (1961), «Суд выратоўвае забойцаў» (1963), «Раскажы маім дзяўчаткам...» (1969, нарысы і апавяданні), «К.П.Арлоўскі» (1977), «Усё так і было» (1984) і інш. гераізм бел. народа ў гадыВял.Айч. вайны, партрэты сучаснікаў. Аўтар дакумент. аповесці пра К.П.Арлоўскага «Мяцежнае сэрца» (1970), успамінаў пра П.Броўку, А.Куляшова, М.Лынькова, П.Пестрака і інш., сцэнарыя дакумент. фільма «У агні жыцця» (1969).
Тв.:
Своими глазами: (Из американских впечатлений). Мн., 1989.
амерыканскі спартсмен (лёгкая атлетыка). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1968 у скачках у даўжыню. Сусв. рэкорд (8,90 м), які ўстанавіў Біман на гэтым турніры, трымаўся 23 гады і лічыцца адным з найвышэйшых дасягненняў у гісторыі лёгкай атлетыкі. Лепшы спартсмен свету 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛАЦКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ ІНСТЫТУ́Т Існаваў у 1953—59 у г. Полацк Віцебскай вобл.Засн. на базе пед. вучылішча. Рыхтаваў настаўнікаў 8—10-х класаў агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 4 гады. Меў ф-ты рус. і бел. мовы і л-ры, фізіка-матэматычны. Аб’яднаны з Віцебскім пед. ін-там.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Круглянскае камуністычнае падполле (у гады Вял. Айч. вайны) 6/121, 326, 497, 502; 8/283
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Тураўскае камсамольскае падполле (у гады Вял. Айч. вайны) 6/326; 8/283; 10/334—335
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Мазырскае камуністычнае падполле (у гады Вял. Айч. вайны) 6/326, 536, 537, 539; 8/283
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
КАМА́НДАС (англ. commandos),
1) фарміраванні марской пяхоты і паветр.дэсантных войск асобага (спец.) прызначэння ва ўзбр. сілах Вялікабрытаніі для вядзення дыверсійна-разведвальных дзеянняў у тыле праціўніка. У ЗША такія фарміраванні наз. рэйнджэрамі. Узніклі ў гады 2-й сусв. вайны.
2) Атрады апалчэнцаў у арміі бураў у час англабурскай вайны 1899—1902.