ДОМ ДЗІЦЯ́ЦІ рэабілітацыйна-выхаваўчая ўстанова для дзяцей да 3 гадоў: сірот, дзяцей з дэфектамі разумовага і фіз. развіцця. У спецыялізаваных Д.дз. выхоўваюцца дзеці з частковым пашкоджаннем ц. н. с. да 4 гадоў; ёсць групы дзяцей з недахопамі ў разумовым і фіз. развіцці. Выпісваюць дзяцей з Д.дз., калі яны вяртаюцца ў сям’ю, пры ўсынаўленні ці афармленні апекі, пераводзе ў дзіцячы дом, дом-інтэрнат сац. забеспячэння.
Найб. пашыраны Д.дз. на 60—80 месцаў. Узначальвае іх гал. ўрач; урач-педыятр і кругласутачны пост мед. сясцёр прызначаецца на 40, лагапед — на 6—10 дзяцей. У вял. і спецыялізаваных Д.дз. ёсць урачы-неўрапатолагі, псіхіятры. З дзецьмі працуюць выхавальніцы і метадысты-псіхолагі. У групе да 3 гадоў 6—8, у групе 3—4-гадовых 8—10 дзяцей. У 1980 на Беларусі было 18 Д.дз. на 1780 месцаў, у 1995—13 на 1095 месцаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕК,
1) тое, што стагоддзе.
2) Гіст. перыяд у развіцці чалавецтва, які вызначаецца пэўным узроўнем матэрыяльнай культуры (тып прылад працы, матэрыял, з якога яны вырабляюцца і інш.): каменны век, бронзавы век, жалезны век.
3) Жыццё, перыяд існавання каго-н. ці чаго-н.
4) У геалогіі — геахраналагічнае падраздзяленне геал.эпохі, адрэзак часу, за які ўтварыліся пароды пэўнага яруса. Мае тую ж назву, што і ярус (напр., апшэронскі век і апшэронскі ярус). Працягласць веку каля 10 млн.гадоў у палеазоі, каля 5—6 млн.гадоў і менш у мезазоі і кайназоі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІМНА́СІЙ (грэч. gymnasion),
дзяржаўная навучальна-выхаваўчая ўстанова ў Стараж. Грэцыі і на эліністычным Усходзе. Атрымалі найб. пашырэнне ў 5—4 ст. да н.э. Першапачаткова прызначаліся для фіз. практыкаванняў, пазней сталі цэнтрамі зносін і месцамі мусічных і фіз. практыкаванняў моладзі. У гімнасій паступалі пасля палестры (прыватнай гімнастычнай школы) юнакі ва ўзросце 16 гадоў са знатных сем’яў і да 18 гадоў займаліся ў ім гімнастыкай, атрымлівалі літ., філас. і паліт. адукацыю. Найб. вядомымі гімнасіямі былі Акадэмія платонаўская, дзе вёў гутаркі са сваімі вучнямі Платон, і Лікей, засн. Арыстоцелем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАКО́Н (лац. Draco),
каляпалярнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Мае 80 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Ламаны ланцужок слабых зорак Д. агінае сузор’е Малая Мядзведзіца і заканчваецца больш яркай зоркай γ (2-й візуальнай зорнай велічыні), назіраючы за якою англ. астраном Дж.Брадлей адкрыў (1725) аберацыю святла. Адна з зорак Д. — Тубан каля 2,5 тыс.гадоў назад была і праз 20 тыс.гадоў зноў будзе «Палярнай» зоркай. У Д. знаходзіцца яркая планетарная туманнасць 8-й зорнай велічыні, якая пашыраецца. З тэр. Беларусі Д. відаць круглы год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНФІРМА́ЦЫЯ (ад лац. confirmatio зацвярджэнне, умацаванне),
1) зацвярджэнне вярх. уладай суд. прыгавору, якое сустракаецца ў практыцы некаторых краін.
2) У заканатворчасці ВКЛ і Польшчы 16—18 ст. зацвярджэнне каралём заканад. актаў, якія прымаў сейм (сойм). Практыка К. ўведзена пастановай Люблінскага сейма 1569 аб уніі гэтых дзяржаў. Як вынік, Статут ВКЛ 1588 канфірмаваны Жыгімонтам III 28.1.158 8, пасля чаго быў уведзены ў дзеянне.
3) У каталіцтве — таінства мірапамазання, якое ўчыняецца над дзяцьмі 7—12 гадоў; у пратэстантызме — урачысты публічны абрад далучэння да царквы юнакоў і дзяўчат, якія дасягнулі 14—16 гадоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕРАСТО́МАВЫЯ (Merostomata),
клас пераважна вымерлых марскіх членістаногіх жывёл. 3 (або 4) атр., з іх 2 (або 3) — ракаскарпіёны — вядомы з кембрыю — дэвону (каля 500 млн.гадоў назад), 1 — мечахвосты — з сілуру (каля 400 млн.гадоў назад) і існуе цяпер. Ракаскарпіёны жылі на дне мелкаводных мораў, некаторыя, магчыма, у прэснай вадзе.
Даўж. вымерлых форм да 3 м, сучасных да 0,9 м. Цела ўкрыта хіцінавым панцырам, падзяляецца на галавагрудзі і членістае (да 12 сегментаў) брушка з іголкай на канцы. Мелі 12 пар канечнасцей (брушныя са шчэлепнымі пласцінкамі). Драпежнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМПА́РТЫІ ПРАЦЭ́С,
судовы працэс у Маскве 25.11—7.12.1930. Паводле сфальсіфікаваных матэрыялаў група інж.-тэхн. інтэлігенцыі з 8 чал. (сярод іх вучоны-цеплатэхнік Л.К.Рамзін) абвінавачвалася ў стварэнні антысав. падпольнай арг-цыі (т.зв. Прампартыі) і ажыццяўленні ў 1925—30 шкодніцтва ў прам-сці і на транспарце. 5 чал., у т. л. Рамзін, прыгавораны да расстрэлу (заменены Прэзідыумам ЦВК на 10 гадоў пазбаўлення волі), 3 — на 10 гадоў пазбаўлення волі. У лют. 1936 ЦВКСССР памілаваў некат. асуджаных. У канцы 1980-х г. усе падсудныя рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ДЖАНЕЦ,
маладая расліна, вырашчаная з сеянцаў або чаранкоў для пасадкі на пастаяннае месца. С. пладовых дрэў атрымліваюць у пладовых гадавальніках з прышчэпаў на працягу 1—2 гадоў. С. ягадных культур (агрэст, парэчкі) — аднагадовыя непрышчэпленыя расліны (укаранёныя чаранкі, адводкі). У якасці С. маліны выкарыстоўваюць каранёвыя атожылкі, С. суніцы — ліставыя разеткі на вусах. У лесаводстве С. — маладыя дрэўцы (часцей парод дрэў, якія марудна растуць у раннім узросце — елка, піхта), прызначаныя для закладкі лясных культур і ахоўных лясных насаджэнняў, вырошчваюць 2—8 гадоў у школьным аддзяленні ляснога гадавальніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЗА́РЫ (англ. quasar, скарочанае ад quasistellar radiosource квазізоркавая крыніца радыёвыпрамянення),
касмічныя аб’екты вял. яркасці з магутным радыёвыпрамяненнем.
Назіраюцца на надзвычайна вял. адлегласцях (больш за 10 млрд.св.гадоў). Характэрныя прыкметы: малыя вуглавыя памеры; значнае перавышэнне ультрафіялетавага і інфрачырвонага выпрамянення ў параўнанні са звычайнымі зоркамі; пераменнасць патоку выпрамянення як у бачным, так і ў радыёдыяпазоне; шырокія эмісійныя спектральныя лініі; вял.чырвонае зрушэнне спектральных ліній. Пераменны бляск, які мяняецца з перыядам ад некалькіх сутак да некалькіх гадоў, сведчыць пра малыя памеры, а вял. магутнасць выпрамянення (у сярэднім 1040Вт) — пра вял. масу К. Зыходзячы з гэтага лічаць, што ў цэнтры К. знаходзіцца чорная дзіра, вакол якой з вял. скорасцю закручваецца газ. Самы яркі К. (ЗС 273) знаходзіцца на адлегласці 2 млрд.св.гадоў ад Зямлі.
Літ.:
Левитт И. За пределами известного мира: от белых карликов до квазаров: Пер. с англ.М., 1978;
Нарликар Дж. Неистовая Вселенная: Пер. с англ.М., 1985.