сямейства млекакормячых атр. парнакапытных. 5 падсям.: кабарга, мунтжакі (Cervulinae), вадзяныя алені (Hydropotinae), алені сапраўдныя (Cervinae) і амерыканскія алені (Odocoileinae). 17 сучасных родаў, каля 30 відаў. Пашыраны ў Еўразіі, Паўн. Афрыцы, Амерыцы. Акліматызаваны ў Новай Зеландыі, на Гавайскіх і некат. інш. астравах. На Беларусі лось, казуля, лань і алень высакародны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНС-О-МЕ́ДАЎ (ĽAnse au Meadow),
паселішча нарвежскіх вікінгаў на в-ве Ньюфаўндленд, адзінае вядомае ў Паўн.Амерыцы. Верагодна, пабудавана ў канцы 10 ст., калі, паводле скандынаўскіх сагаў, нарвежцы на чале з Лейвам Эрыксанам абследавалі ўзбярэжжа Амерыкі на З ад Грэнландыі. Раскопкамі выяўлены рэшткі дамоў, сцены якіх выкладзены з торфу, кузня з кавалкамі балотнай руды, жал. цвікі, прасліца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРГАНІЗА́ЦЫЯ ЦЭНТРАЛЬНААМЕРЫКА́НСКІХ ДЗЯРЖА́Ў (Organization Central American States; АЦАД),
рэгіянальная арг-цыя дзяржаў Цэнтр. Амерыкі. Створана ў 1951. Аб’ядноўвае Гандурас, Гватэмалу, Коста-Рыку, Нікарагуа, Сальвадор. Статут прадугледжвае магчымасць далучэння Панамы. Паводле Хартыі 1965 мэта арг-цыі — узаемадапамога, эканам., сац. і паліт. супрацоўніцтва ў Цэнтр.Амерыцы. Вышэйшыя органы — нарады кіраўнікоў краін-удзельніц і міністраў замежных спраў. Штаб-кватэра ў Сан-Сальвадоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЮ́РМСКАЕ ЗЛЕДЗЯНЕ́ННЕ, вюрм,
апошняе плейстацэнавае зледзяненне ў Альпах. Адбылося ад 70—80 да 11 тыс. гадоў назад. Вылучаюцца 3 стадыі (вюрм I—III), з якіх сярэдняя характарызуецца значным пацяпленнем і скарачэннем плошчы зледзянення. Вюрмскае зледзяненне адпавядае паазерскаму зледзяненню ў Беларусі, валдайскаму зледзяненню ў еўрап.ч. Расіі, віслінскаму (вейхзельскаму) у Зах. Еўропе, віскансінскаму зледзяненню ў Паўн.Амерыцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРА́БІЛІС (Mirabilis),
род кветкавых раслін сям. ніктагінавых. Каля 60 відаў. Пашыраны ў Амерыцы. У Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі інтрадукавана М. ялапа, або начная прыгажуня (M. jalapa).
М. ялапа — кустападобная расліна выш. да 1 м. Лісце супраціўнае, суцэльнае. Кветкі невял., лейкападобныя, белыя, жоўтыя, чырв., распускаюцца пад вечар і цвітуць да раніцы (адсюль другая назва). Дэкар. расліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІРАВЫ́ СУД,
ніжэйшае звяно суд. сістэмы шэрагу дзяржаў. Разглядае справы -пра малазначныя злачынствы і правапарушэнні, а таксама дробныя грамадз. спрэчкі паміж прыватнымі асобамі. М.с. звычайна выбіраюцца насельніцтвам і дзейнічаюць у складзе аднаго суддзі (міравы суддзя). Упершыню створаны ў Англіі (14 ст.), потым у Паўн.Амерыцы (17 ст.), Францыі (канец 18 ст.), Рас. імперыі (2-я пал. 19 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАГО́Р’Е,
вялізнае горнае падняцце, дзе спалучаюцца плато, горныя хрыбты і горныя масівы, якія нярэдка чаргуюцца з шырокімі міжгорнымі катлавінамі. Для Н. характэрны значныя абсалютныя вышыні і параўнальна невял. адносныя перавышэнні. Пашыраны ў Азіі (Тыбецкае, Іранскае, Армянскае), Амерыцы (Мексіканскае, Цэнтральнаандыйскае), Афрыцы (Ахагар, Эфіопскае, Тыбесты). Тэрмін «Н.» часам ужываюць як сінонім высока ўзнятых плато (без узвышаных над імі горных хрыбтоў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТО́ГА ІЛЬІ́ ГО́РЫ (Saint Elias Mountains),
горны вузел у сістэме Кардыльер у Паўн.Амерыцы, на мяжы Аляскі (ЗША) і Канады. Даўж. 350 км. Найб. высокія вяршыні — г. Логан (6050 м) і Св. Ільі (5488 м). Складзены пераважна з гранітаў і асадкавых парод. Вышэй за 500 м — снежнікі, фірнавыя палі, буйныя ледавікі. На ніжніх схілах — хвойныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАЦІНАХВО́СТ (Chaiturus),
род кветкавых раслін сям. губакветных (ясноткавых). 1 від — Ш. шандравы (C. marrubiastrum). Пашыраны ў Еўразіі, як заносны — у Паўн.Амерыцы. На Беларусі рэдкі, трапляецца на сметніках, каля жылля, уздоўж дарог.
Двух-, часам аднагадовая травяністая расліна выш. 25—100 см. Сцёблы прамастойныя. Лісце суцэльнае. Кветкі бледна-ружовыя, у густых шматкветкавых несапраўдных кальчаках. Плод — арэшак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́О-БІ́О (Bío-Bío),
рака ў Паўд.Амерыцы, у Чылі. Даўж. 380 км, пл. басейна 24 тыс.км². Пачынаецца з ледавіковых азёраў на зах. схілах Патагонскіх Андаў, упадае ў Ціхі ак., дзе каля г. Кансепсьён утварае эстуарый шыр. каля 3 км. Паводка зімой і вясной (з чэрв. да ліст.). Сярэдні расход вады 1000 м³/с. Суднаходства ў ніжнім цячэнні ад г. Насім’ента.