ГАРЭ́ЛІК (Аляксандр Гіршавіч) (н. 3.9 1938, г. Бабруйск Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне тэхнічнай кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1985). Скончыў БПІ (1960) і БДУ (1967). З 1965 у Ін-це тэхн. кібернетыкі, адначасова ў 1985—90 праф.БПІ. Навук. працы па аўтаматызацыі праектавання ў машынабудаванні, камп’ютэрнай графіцы і геам. мадэляванні тэхн. аб’ектаў.
Тв.:
Элементы теории автоматизации машиностроительного проектирования с помощью вычислительной техники. Мн., 1970 (у сааўт.);
Автоматизация инженерно-графических работ с помощью ЭВМ. Мн., 1980;
Пакет программ машинной графики для ЕСЭВМ. М., 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗЕМЯНКО́Ў (Лаўрэнцій Васілевіч) (15.7.1918, в. Сакалоўка Чэрыкаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 22.11.1993),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Томскі тэхнікум грамадскага харчавання (1938), 1-е Омскае ваен.пях. вучылішча (1941), Усесаюзны завочны фінансава-эканам.ін-т (1959). У Вял.Айч. вайну са студз. 1942 на Ленінградскім і Карэльскім франтах. Камандзір стралк. ўзвода лейт. Дз. вызначыўся ў чэрв. 1944 у баях у раёне г. Ладзейнае Поле Ленінградскай вобл.: гранатамі знішчыў 2 варожыя дзоты, тройчы штурмаваў траншэі праціўніка, паранены не пакінуў поля бою. Да 1960 у органах МУС і КДБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МАНАЎ (Леанід Міхайлавіч) (н. 22.11.1953, г. Слаўгарад Магілёўскайвобл.),
бел. мастак-плакатыст. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1974), Бел.тэатр.-маст.ін-т (1991). Працуе ў выд-ве «Навука і тэхніка» (з 1991). Асн. творы: «Спыніць гонку ўзбраенняў» (1984), «Перабудова» (1986), «Чарнобыль. 26.4.86» (1988), «Дапамажы дзецям Чарнобыльскай зоны», «Хто адкажа?» (абедзве 1990), серыя плакатаў «Беларускія асветнікі» (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Мікола Гусоўскі, Францыск Скарына, Сімяон Полацкі; 1991), плакаты да кінафільмаў «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1989), «Сівая легенда» (1992). Працуе таксама ў жывапісе і кніжнай графіцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕНЕРА́ЛЬНАЕ МЕЖАВА́ННЕ,
суцэльнае вымярэнне, здымка, картаграфаванне і апісанне адм. адзінак, зямельных уладанняў («дач»), угоддзяў, падатковага насельніцтва ў Расійскай імперыі ў 1760-я г. — сярэдзіне 19 ст. У ходзе генеральнага межавання вырашаліся задачы: межавыя, землеўпарадкавальныя, статыстычныя, картаграфічныя, зямельна-падліковыя. На Беларусі праведзена толькі на землях, далучаных да Рас. імперыі паводле 1-га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) — у Магілёўскай (1783—84) і Полацкай (1784—85) губернях. Межавая дакументацыя абвяшчалася адзінай законнай падставай землеўладання, чым скасоўваліся ўсе папярэднія прывілеі і граматы на зямлю. Матэрыялы генеральнага межавання — каштоўная гіст. крыніца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУ́КАВА (Праскоўя Самойлаўна) (н. 13.10.1921, в. Рэкта Горацкага р-на Магілёўскайвобл.),
бел. вучоны ў галіне агратэхнікі агароднінных культур. Д-рс.-г.н. (1970), праф. (1988). Засл. работнік сельскай гаспадаркі Беларусі (1992). Скончыла Бел.с.-г.ін-т (Горкі, 1947). З 1956 у Бел.НДІ агародніцтва. Навук. працы па барацьбе з пустазеллем і выкарыстанні рэгулятараў росту раслін, даследаванні па пытаннях узаемадзеяння фізіялагічна актыўных рэчываў, раслін і глебы.
Тв.:
Регуляторы роста и гербициды на овощных культурах и картофеле Мн., 1990;
Эффективность применения регуляторов роста в овощеводстве и картофелеводстве. М. 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖЫГУНО́Ў (Уладзімір Раманавіч) (н. 9.4.1920, в. Шамаўшчына Мсціслаўскага р-на Магілёўскайвобл.),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Адэскую ваен.авіяц. школу пілотаў (1942), Ваен.-паветр. акадэмію (1955). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял.Айч. вайну камандзір звяна штурмавога авіяпалка Ж. з 1943 на Сцяпным, 2-м і 1-м Укр. франтах, зрабіў 194 баявыя вылеты. Удзельнік Курскай бітвы 1943, Яска-Кішынёўскай аперацыі 1944, вызвалення Польшчы, Румыніі, Чэхіі, Славакіі, баёў на тэр. Германіі. Вызначыўся ў час ліквідацыі бродскай варожай групоўкі і пашырэння Сандамірскага плацдарма (Польшча). Да 1960 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАБАЛО́ЦКАЯ (Людміла Васілеўна) (н. 27.12.1949, г. Крычаў Магілёўскайвобл.),
бел. паэтэса. Скончыла БДУ (1974). Працавала ў выд-ве «БелСЭ» (1974—84), на Бел. тэлебачанні, нам.гал. рэдактара час. «Пралеска» (1991—95), у выд-ве «Полымя», з 1996 у час. «Адукацыя і выхаванне». Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў вершаў «Сакавік» (1974), «Радаводны васілёк» (1981), «Святло палыну» (1989), «Струны памяці» (1991). Асн. тэма творчасці — жаночая доля, каханне і пошукі жыццёвай гармоніі. Паэтэса чулая да маст. слова, настойлівая ў пошуку сродкаў узбагачэння паэт. тэматыкі. Пераклала на бел. мову раман В.Скота «Айвенга» (1997).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
З’ЕЗД САВЕ́ТАЎ РАБО́ЧЫХ І САЛДА́ЦКІХ ДЭПУТА́ТАЎ ЗАХО́ДНЯЙ ВО́БЛАСЦІ.
Адбыўся 2—4.12.1917 у Мінску. Прысутнічала 560 дэлегатаў (⅔ — бальшавікі, ⅓ — левыя эсэры) ад Саветаў Мінскай, Віленскай і Магілёўскайгуб. Парадак дня: бягучы момант; даклады з месцаў; пытанні: зямельнае, харчовае; арганізац. работа; выбары абл. Савета. З’езд прапанаваў усім Саветам садзейнічаць ажыццяўленню Дэкрэта аб зямлі, прызнаў уладу Саветаў і СНК, выбранага II Усерас. з’ездам Саветаў. Выбраны ім абл. Савет (35 чал.) 9.12.1917 увайшоў у склад Абл. выканаўчага к-та Саветаў рабочых, салдацкіх і сял. дэпутатаў Зах. вобласці і фронту (Аблвыкамзаха).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Аляксей Фядосавіч) (28.3.1913, в. Чачэвічы Быхаўскага р-на Магілёўскайвобл. — 30.10.1976),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Д-рбіял.н. (1969). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1938). У 1969—75 у Ін-це эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па біялогіі і інтрадукцыі дрэвавых раслін на Беларусі. Адзін са складальнікаў выд. «Інтрадукаваныя дрэвы і кусты ў Беларускай ССР» (вып. 1—3, 1959—61). Дзярж. прэмія БССР 1976.
Тв.:
Рост древесных растений и кислотность почв. Мн., 1970;
Биология древесных растений. Мн., 1975 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНЬКО́ВА (Валянціна Уладзіміраўна) (н. 26.9.1953, г. Слаўгарад Магілёўскайвобл.),
бел. мастак-кераміст. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1980). З 1987 працуе на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва. Работам уласцівы дэкар. пластычнасць кампазіцыі, мякка-лірычная каляровая гама. Аўтар манум. пано «Гасціннасць» (1987—88, Палац культуры саўгаса «Рудакова» Віцебскага р-на), «Купалле» (1989, Магілёўскі дом-інтэрнат для інвалідаў і састарэлых). Сярод твораў дэкар. скульптуры «Мір» (1986), «Дыялог», «Стварэнне свету», «Мацярынства» (усе 1996), «Міфатворчасць» і «Выгнанне» (абедзве 1997), серыі ваз, медалёў і дэкар. пластоў.