расійскі вучоны, артылерыст і хімік. Ген.-лейт. (1881). Брат Ф.Ф.Петрушэўскага. Скончыў 1-ы кадэцкі корпус (1848) і Міхайлаўскае артыл. вучылішча (1850). З 1856 на выкладчыцкай і навук.-даследчай рабоце. З 1871 нач. Пецярбургскага патроннага з-да. Удасканаліў сістэму наводкі артыл. гармат, вынайшаў дальнамер для берагавой артылерыі і інш.артыл. прылады. Наладзіў прамысл.вытв-сць нітрагліцэрыны як выбуховага рэчыва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАКАПО́ВІЧ (Мікола) (Мікалай Мікалаевіч; н. 1.11.1948, в. Пугачова Брэсцкага р-на, цяпер у межах Брэста),
бел.паэт. Скончыў Брэсцкі пед.ін-т (1970). Настаўнічаў, працаваў на радыё і тэлебачанні. З 1984 сакратар Брэсцкага абл.аддз. Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1994 працуе на Брэсцкай студыі тэлебачання.
Друкуецца з 1966. Зб-кі «Неад’емнае» (1982), «На кругі свае» (1986), «Мяжа надзеі» (1993) пра дабрыню, сяброўства, каханне, гісторыю роднага народа, клопат пра захаванне прыроды, складаныя праблемы сучаснасці.
шапкавы базідыяльны грыб сям. павуціннікавых. Пашыраны ў Еўразіі. На Беларусі трапляецца зліп. па вер. у вільготных лясах, на ўскрайках вярховых балот.
Пладовае цела — шапка на ножцы дыяметрам 4—15 см, чырванавата-бурая або чырванавата-карычневая, спачатку шыроказваночкавая, потым распасцёртая, валакніста-лускаватая. Пласцінкі прырослыя, шырокія. Мякаць жаўтавата-бурая з мяккім смакам. Ножка выш. да 12 см, булавападобная, каштанава-бураватая, з цагельна-чырв. пукатымі кольцамі. Споры эліпсоідныя, іржава-жоўтыя. Ядомы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПСІХРО́МЕТР (ад грэч. psychros халодны + ...метр),
прылада для вымярэння т-ры і вільготнасці паветра. Складаецца з 2 злучаных тэрмометраў, рэзервуар аднаго з іх абгорнуты змочаным батыстам. У выніку выпарэння вільгаці т-ра змочанага тэрмометра заўсёды ніжэйшая за т-ру сухога. Т-ру паветра вымяраюць па сухім тэрмометры, вільготнасць — па паказаннях сухога і змочанага тэрмометраў (псіхраметрычная рознасць) з выкарыстаннем спец. псіхраметрычных табліц. Пры т-рах, ніжэйшых за -5 °C, для вымярэння вільготнасці паветра карыстаюцца гігрометрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУХІРЧА́ТКА,
хвароба з групы дэрматозаў, асн. прыкмета якой — утварэнне пухіроў на скуры і слізістых абалонках. Пухіры хутка павялічваюцца, лопаюцца і ўтвараюць вял. паверхні з язвамі. Адрозніваюць П. сапраўдную (аканталітычную, з дэгенератыўнымі зменамі клетак эпідэрмісу скуры) і неаканталітычную (пухіры ўтвараюцца ў выніку запаленчага працэсу). Сапраўдная П. — хранічная хвароба, пры якой парушаецца сувязь паміж слаямі эпідэрмісу. Да клінічных форм сапраўднай П. адносяцца звычайная, вегетуючая, лістападобная, эрытэматозная. Бывае таксама П. лепрозная, нованароджаных (эпідэмічная і сіфілітычная). Лячэнне тэрапеўтычнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУШКАРЫ́ 1-я,
стаянка эпохі позняга палеаліту каля аднайм. вёскі ў Ноўгарад-Северскім р-не Чарнігаўскай вобл. Украіны, на правым беразе р. Дзясна. Існавала каля 25 тыс.г. назад. Раскопкамі адкрыты рэшткі доўгага наземнага жытла, пабудаванага з касцей, скуры і іклаў маманта, памерам 12 × 4 мз 3 паглыбленымі агнішчамі. На падлозе прасочаны маленькія ямкі-сховішчы. Знойдзены крамянёвыя пласціны і вастрыі з прытупленай спінкай, скрабкі, разцы, касцяная матыка, зуб чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАМБЕ́Р (Rambert) Мары [сапр.Рамберг
(Rambetg) Мірыям; 20.2.1888, Варшава — 1982], англійская артыстка балета, тэатр. дзеяч, педагог. Вучылася ў Школе музыкі і рытму ў г. Гелераў (Германія; 1910—12),
у Парыжы і Лондане (1917—23). У 1912—13 супрацоўнічала з «Рускім балетам» С.Дзягілева. З 1918 у Вялікабрытаніі. У 1920 засн. балетную школу ў Лондане, у 1926 — пастаянную балетную трупу (з 1966 «Модэн Дэнс Компані»), якая спрыяла станаўленню нац.англ. балета. Аўтар аўтабіягр.кн. «Ртуць» (1972).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАСКРЫЎНЫ́Я РАБО́ТЫ,
выдаленне горных парод, што пакрываюць карысныя выкапні, з мэтай выяўлення іх пакладаў; адзін згал. працэсаў адкрытай распрацоўкі радовішчаў. Для аддзялення (адбойкі) ад масіву цвёрдай пароды выконваюць узрыўныя работы. Пры распрацоўцы мяккіх парод адбойку сумяшчаюць з пагрузкай экскаватарамі, скрэперамі, бульдозерамі, сродкамі гідрамеханізацыі і інш. Пароды перамяшчаюць у адвал транспартна-адвальнымі мастамі, канвеерамі, адвалаўтваральнікамі і інш. Р.р. выконваюць пры буд-ве кар’ераў, а таксама ў працэсе іх эксплуатацыі (забяспечваюць доступ да карыснага выкапня).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНЬКО́ВІЧ (Ян) (Ян Эдвард) Валенцьевіч (23.10.1834, маёнтак Слянянка, цяпер у межах г. Мінска — 2.8.1899),
адзін з кіраўнікоў паўстання 1863—64 на Беларусі. З роду Ваньковічаў. Сын В.М.Ваньковіча. Скончыў лясны ін-т у Пецярбургу (1856). Прыхільнік «чырвоных». З 1861 чл. Гродзенскай рэв.-дэмакр. арг-цыі. У час паўстання пад псеўд. Ляліва змагаўся ў атрадах на Падляшшы, быў паранены. У маі 1863 узначаліў Брэсцкі паўстанцкі атрад і з Кобрынскім атрадам Р.Траўгута зрабіў рэйд на Піншчыну. У ліп. 1863 выехаў у Польшчу, працаваў у паўстанцкай арг-цыі ў Галіцыі. У сак. 1864 арыштаваны аўстр. ўладамі. Пасля жыў у Парыжы, Кракаве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРВАШЭ́НЯ (Іван Дзянісавіч) (31.12.1904, в. Быстрыца Капыльскага р-на Мінскай вобл. — 4.3.1957),
партыйны дзеяч БССР, адзін з кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Мінскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Маскоўскі ін-т інжынераў чыг. транспарту (1934). У 1939—41 заг. аддзела, сакратар па транспарце Мінскага абкома КП(б)Б. У Айч. вайну з 21.7.1941 да мая 1943 сакратар Мінскага падп. абкома КП(б)Б, адначасова са жн. 1942 да крас. 1943 сакратар Слуцкага падп. міжрайкома КП(б)Б. З 1944 сакратар Мінскага абкома, з 1950 1-ы сакратар Мінскага гаркома КПБ. Чл.ЦККПБ у 1952—56. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1947—57.