ЛУКО́ЎНІКАЎ (Вадзім Іванавіч) (н. 6.9. 1941, г.п. Шылава Разанскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне электратэхнікі. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1983). Скончыў Ленінградскі ін-тавіяц. прыладабудавання (1964). З 1981 у Гомельскім політэхн. ін-це. Навук. працы па эл. машынах, электрапрыводзе, аўтам. кіраванні.
Тв.:
Электропривод колебательного движения. М., 1984;
Динамические режимы работы асинхронного электропривода. М., 1990 (разам з У.П.Серадой);
Безредукторный электромашинный привод периодического движения. Мн., 1991 (разам з С.А.Грачовым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУ́СМА ((Lousma) Джэк) (н. 29.2.1936, г. Гранд-Рапідс, штат Мічыган, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік марской пяхоты. Скончыў Мічыганскі ун-т (1959). З 1966 у групе касманаўтаў НАСА. 28.7—25.9.1973 з А.Бінам і О.Гэрыятам здзейсніў палёт на мадыфікаваным касм. караблі «Апалон» і арбітальнай станцыі «Скайлэб» (двойчы выходзіў у адкрыты космас, агульны час 11,02 гадз), 22—30.3.1982 з Ч.Фулертанам — палёт на касм. караблі «Спейс шатл» («Калумбія», як камандзір). У космасе правёў 67,47 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮНЕ́Т (ваен.),
палявое або доўгатэрміновае абарончае збудаванне (умацаванне), адкрытае з тылу. Складаўся з 1—2 франтальных валоў (фасаў) з ровам наперадзе і бакавых валоў для прыкрыцця флангаў. Будаваўся ў 17 — пач. 20 ст. на важных участках абарончых пазіцый. Памеры і форма Л. вызначаліся ў залежнасці ад умоў абстрэлу мясцовасці, напрамку агню сваіх войск і праціўніка, а таксама ад памеру гарнізона, які там размяшчаўся (1—4 роты). Тыл Л. прыкрываўся засекай або рэзервам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАГІКА́НЫ,
племя паўночнаамерыканскіх індзейцаў алганкінскай моўнай групы. Да іх каланізацыі жылі ў даліне р. Гудзон (каля 3 тыс.чал.). Займаліся земляробствам, паляўніцтвам, збіральніцтвам, зпач. 17 ст. гандлем футрам. У выніку каланізацыі і набегаў іракезаўб. частка М. знішчана. Жывуць у ЗША у штаце Вісконсін (рэзервацыя Стокбрыдж, некалькі соцень чал., 1997). Гавораць на англ. мове; хрысціяне. Дзякуючы раману Ф.Купера «Апошні з магікан» тэрмін М. стаў сімвалам народа, які знікае з жыцця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ДУРАЙ, Мадура,
горад на Пд Індыі, на р. Вайгаі, у штаце Тамілнад. Вядомы з 2 ст. Каля 1,2 млн.ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог, у т. л.чыг. сувязь з Шры-Ланкай. Аэрапорт. Адзін з буйнейшых тэкст. (баваўняная, шаўковая) цэнтраў краіны. Развіты металаапр., харч. (цукровая, тытунёвая, рысаачышчальная), цэм.прам-сць. Стараж. саматужнае ткацтва, разьбярства па дрэве. Ун-т. Грандыёзны комплекс храмаў Шывы (12—17 ст.) і інш.арх. помнікі. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗА́НІК (Вячаслаў Вячаслававіч) (н. 4.12.1954, Мінск),
бел. вучоны ў галіне тэхн. кібернетыкі. Д-ртэхн.н. (1993). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. зенітнае ракетнае вучылішча (1977). З 1991 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі, з 1995 праф. Ін-та сучасных ведаў. Навук. працы па выліч. сетках і сістэмах рэальнага часу, перадачы даных па валаконна-аптычных лініях сувязі.
Тв.:
Проблемно-ориентированные вычислительные системы. Мн., 1993 (разам з І.У.Курэйчыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЫ́РСКІ КА́БЕЛЬНЫ ЗАВО́Д «Мазыркабель». Пабудаваны ў 1959 у г. Мазыр Гомельскай вобл. У 1972 уведзены ў эксплуатацыю цэх серабрэння меднага дроту, у 1975 — цэх мантажных правадоў, у 1982 — цэх тавараў нар. ўжытку. У 1976—90 галаўное прадпрыемства ВА «Беларуськабель». З 1990 наз. Мазырскі кабельны з-д «Беларуськабель», з 1997 адкрытае акц.т-ва «Беларуськабель». Асн. прадукцыя (1999): правады авіяцыйныя, мантажныя, злучальныя шнуры, кабелі сельскай і гар.тэлеф. сувязі, радыёчастотныя, сілавыя і кантрольныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЙЦЗІША́НЬ (кіт. «Пшанічная гара»),
будыйскі пячорны манастыр 5—17 ст. каля г. Цяньшуй (прав. Ганьсу, Кітай). Складаецца са 194 пячор (галоўныя — «Пячора Нірваны», «Галерэя тысячы Будаў» даўж. 30 м, «Зала дзесяці тысяч Будаў» і інш.) з расфарбаванай скульптурай з гліны і каменю (5—17 ст.; выявы Буды і інш. божастваў будыйскага пантэона) і з насценнымі размалёўкамі (5 ст.). Для ранняй скульптуры характэрны мяккасць, грацыёзнасць, адухоўленасць, для позняй — рысы натуральнай чалавечай прыгажосці. Цяпер музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЛЕ́АД ((Macleod) Джон Джэймс Рыкард) (6.9.1876, Клюні, Вялікабрытанія — 16.3.1935),
англійскі фізіёлаг. Вучыўся ва ун-тах г. Абердзін і г. Лейпцыг (Германія). У 1903—18 у ЗША; з 1918 праф. ун-та г. Таронта (Канада). Вывучаў функцыі дыхальнага цэнтра мозга, эксперым. гліказурыю, утварэнне малочнай к-ты, колькасць цукру ў крыві. Адкрыў інсулін (разам з Ф.Г.Бантынгам і Ч.Г.Бестам), распрацаваў метад яго выкарыстання для лячэння цукр. дыябету. Нобелеўская прэмія 1923 (разам з Бантынгам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д.
Створаны ў 1947 у г. Маладзечна Мінскай вобл. як ліцейна-механічны, з 1959 станкабудаўнічы з-д. У 1957 здадзены ў эксплуатацыю механазборачны цэх, у 1964 — корпус задм. памяшканнямі, мех. і зборачным цэхамі, тэрмічным і малярным участкамі, вымяральнай лабараторыяй, у 1977 — ліцейны цэх. Асн. прадукцыя (1999): станкі вертыкальна-свідравальныя, настольна-свідравальныя, разьбанаразныя, для аўтасервісу (шынамантаж, балансіроўка, вулканізацыя), мэблевая фурнітура, скабяныя вырабы, плоскія каркасы для лёгкай прам-сці і інш.