ВЯЛІ́ЧКА (Леанід Сцяпанавіч) (н. 4.8.1925, г.п. Старобін Салігорскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне артапедычнай стаматалогіі. Д-рмед.н. (1980), праф. (1981). Скончыў Кіеўскі мед.ін-т (1958). З 1967 у Мінскім мед. ін-це (да 1994 заг. кафедры). Навук. працы патэарэт. абгрунтаванні артапедычных метадаў лячэння хвароб парадонту, аптымізацыі артадантычнага лячэння анамалій і дэфармацый зубасківічнай сістэмы ў дарослых; распрацаваў абсталяванне для нанясення танкаплёначнага пакрыцця метадам іоннапрамянёвай апрацоўкі. Дзярж. прэмія Беларусі 1986.
Тв.:
Профилактика и лечение артикуляционной перегрузки пародонта. Мн., 1985;
Справочник стоматолога-ортопеда. Кишинев, 1988 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРНО́Ў (Сяргей Мікалаевіч) (11.7.1910, г. Сестрарэцк, Расія — 26.9.1982),
расійскі фізік, адзін з заснавальнікаў касм. матэрыялазнаўства. Акад.АНСССР (1968, чл.-кар. 1953). Герой Сац. Працы (1980). Скончыў Ленінградскі політэхн.ін-т (1931). З 1946 у Ін-це ядз. фізікі Маскоўскага ун-та (з 1960 яго дырэктар). Навук. працы пакасм. фізіцы. Распрацаваў метады даследавання касм. прамянёў у верхніх пластах атмасферы, адкрыў шыротны эфект касм. прамянёў у стратасферы (1937), прымаў удзел у адкрыцці і даследаванні знешняга радыяцыйнага пояса Зямлі (1958). Ленінская прэмія 1960. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРТЭ́П (стараслав. і стараж.-рус. пячора),
1) украінскі нар. лялечны тэатр. Вядомы з 16 ст., распаўсюджаны ў 17—19 ст. Уяўляў сабой драўляную двух’ярусную скрыню ў выглядзе хаткі. Кожная сцэна-ярус мела проразі для ваджэння лялек. На верхнім паверсе паказвалі сцэны на біблейскія сюжэты, на ніжнім — інтэрмедыі (кароткія камічныя сцэнкі з песнямі і танцамі) свецкага характару. Прадстаўленні вяртэпа па традыцыі ладзіліся на Каляды. Дзеянне суправаджалася музыкай, у т. л. каляднымі песнапеннямі. Блізкі да бел.батлейкі, польск. шопкі, рус. пятрушкі.
2) Слова «вяртэп» ужываецца і для абазначэння трушчобы, прытона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯТО́ХІН (Іван Андрэевіч) (4.10.1884, г. Жырнаўск Валгаградскай вобл., Расія — 27.3.1959),
бел. фізіёлаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1947), д-рбіял.н. (1940), праф. (1926). Скончыў Казанскі ун-т (1917). З 1927 у Пермскім ун-це, з 1936 у Мінскім мед. ін-це (адначасова да 1949 праф.БДУ). У 1937—41 дырэктар Ін-та тэарэт. і клінічнай медыцыны АН Беларусі. Навук. працы па нервовых механізмах рэгуляцыі функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы, фізіялогіі працы. Упершыню прасачыў кальцавы ход узбуджэння ў жывой тканцы. Старшыня Бел.т-ва фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936—59).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАБА́САЎ (Рафаіл) (н. 17.12.1935, г. Магнітагорск, Расія),
бел. вучоны ў галіне матэматыкі. Д-рфіз.-матэм.н. (1970), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1982). Скончыў Уральскі політэхн.ін-т (1958). З 1963 у Аддзеле энергетыкі Уральскага філіяла АНСССР, з 1968 у БДУ. Навук. працы па тэорыі аптымальнага кіравання, матэм. эканоміцы. Распрацаваў адаптыўны метад лінейнага праграмавання, прынцып квазімаксімуму для дыскрэтных аптымальных працэсаў.
Тв.:
Методы оптимизации. 2 изд. Мн., 1981 (разам з Ф.М.Кірылавай);
Конструктивные методы оптимизации. Ч. 1—4. Мн., 1984—87 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАДАВЫ́Я КО́ЛЬЦЫў раслін,
канцэнтрычныя кольцы, бачныя на папярочным зрэзе праз гадавыя слаі тканак (напр., ксілемы ў дрэвавых раслін). Памер гадавых кольцаў і суадносіны іх ранніх і позніх элементаў вызначаюць шчыльнасць і мех. ўласцівасці тканкі. Пры неспрыяльных пагодных і інш. умовах могуць утварацца несапраўдныя кольцы з больш рыхлай і цёмнай драўнінай і няроўнымі граніцамі. Па колькасці гадавых кольцаў на разрэзе каля асновы дрэва можна вызначыць яго ўзрост, а таксама клімат і інш. прыродныя з’явы мінулага (гл.Дэндракліматалогія).
Гадавыя кольцы на папярочным зрэзе ствала хвоі звычайнай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДУ́К (Фердынанд Міхайлавіч) (н. 27.3.1940, в. Шалькаўшчына Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне псіхіятрыі. Д-рмед.н. (1988), праф. (1990). Засл. дз. аховы здароўя Беларусі (1993). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1968). З 1969 працуе ў ім (у 1987—89 прарэктар), адначасова ў 1973—87 гал. дзіцячы псіхіятр Мін-ва аховы здароўя Беларусі. Навук. працы пабіял. асновах псіхічных расстройстваў, праблемах дзіцячай псіхіятрыі, псіхічных наступствах аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Тв.:
Практическое пособие по основам психосоматической медицины и психотерапии. Мн., 1996 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДУКО́Ў (Мікалай Міхайлавіч) (2.12.1874, г. Гусь-Хрустальны, Расія — 29.11.1928),
батанік, пачынальнік альгалагічных даследаванняў на Беларусі. Д-р батанікі (1912). Скончыў Маскоўскі ун-т (1898). Выкладаў у ВНУ Пецярбурга, Кіева, Масквы, Іванава-Вазнясенска. Працаваў у Петраградскім бат. садзе, а таксама на заводах К.Цэйса (г. Йена, Германія, 1905—10). З 1924 у БДУ. Навук. працы па фізіялогіі і экалогіі прэснаводных водарасцей, насеннязнаўстве. Упершыню скарыстаў ультрамікраскоп пры вывучэнні будовы раслінных абалонак і пратаплазмы. Адзін з першых паказаў значэнне канвергенцыі пры філагенезе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙДУЧО́НАК (Любоў Георгіеўна) (1921, в. Берлеж Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 22.5.1943),
адзін з арганізатараў камсамольска-маладзёжнага падполля і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Напярэдадні вайны вучылася ў Мінскім пед. ін-це. Працавала настаўніцай. З ліп. 1942 упаўнаважаная ЦК ЛКСМБ па Мінскім р-не, з вер.чл. Мінскіх падп. міжрайкома і райкома ЛКСМБ. 22.5.1943 з групай партызан трапіла ў засаду ў в. Плябанцы Мінскага р-на, была паранена, загінула, прыкрываючы адыход таварышаў. У г. Мар’іна Горка Мінскай вобл. ёй пастаўлены помнік.
Засн. ў 1984 у г. Гайнаўка (Польшча) па ініцыятыве Гал. праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Буд-ва пачата ў 1986 на ахвяраванні мясц. насельніцтва, бел. эміграцыі, датацый дзярж. і грамадскіх устаноў Беларусі і Польшчы. Першая экспазіцыя адкрыта 27.10.1990 (300 экспанатаў). Музейны комплекс (агульная пл. 2700 м², 3 будынкі) мае 6 экспазіцыйных залаў. Аснову экспанатаў музея складаюць с.-г. прылады працы, творы нар. мастацтва і культ. здабыткі беларусаў у Польшчы. Мае кіназалу, б-ку, кафэ-бар, атэль.
В.Луба.
Будынак Гайнаўскага музея помнікаў беларускай культуры.