Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКРАБІЁЗ (ад грэч. nekros мёртвы + ...біёз),
неабарачальныя фізіялагічныя або паталагічныя змены ў клетцы, што адбываюцца перад яе смерцю. Спалучаюцца з парушэннямі абмену рэчываў, якія прыводзяць да перараджэння клеткі (напр., Н. ліпоідны, Н. ліпоідны дыябетычны). Найб. характэрныя адзнакі Н.: зморшчванне ядра, яго распад і растварэнне, змена шчыльнасці цытаплазмы, аўтоліз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТРАНСАМАЗО́НСКАЯ ІПАША́ (Transamazonica Rodovia),
найбуйнейшая трансп. магістраль Бразіліі: ад г. Жуан-Песоа, праз трапічныя лясы бас.р. Амазонка да гарадоў Рыу-Бранку і Крузейру-ду-Сул (граніца з Балівіяй і Перу). Даўж. каля 4400 км. Частка сістэмы аўтамагістралей, што злучаюць амазонскія штаты Бразіліі з марскімі партамі. Пабудавана ў 1970—74.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УСХО́ДНЯЯ РУМЕ́ЛІЯ,
аўтаномная вобласць у складзе Асманскай імперыі. Створана на тэр.Паўд. Балгарыі паводле рашэння Берлінскага кангрэса 1878 (гал.г. Плоўдзіў). Кіравалася ген.-губернатарам, які прызначаўся тур. султанам са згоды вял. дзяржаў. У выніку нар. паўстання ў вер. 1885 далучана да Балгарскага княства, што фактычна прызнана тур. ўрадам у лют. 1886.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАНЕТЫ́ЧНЫЯ АДЗІ́НКІ,
гукавыя з’явы, што служаць для ўвасаблення слоў і сказаў у матэрыяльную гукавую форму. Да Ф.а. адносяцца гукі мовы, склады, фанетычнае слова, моўны такт, фраза, а таксама інтанацыйныя канструкцыі, колькасна і якасна адрозныя ў кожнай мове, паколькі найважн. кампанентам маўлення ў яго вусна-гукавой форме з’яўляецца інтанацыя. А.Я.Міхневіч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАСЕ́ТАЧНЫЯ ВО́ЧЫ,
складаныя зроку органы многіх членістаногіх: насякомых, ракападобных, некат. мнаганожак.
Складаюцца з вял. колькасці асобных, ізаляваных праслойкамі пігменту, простых вочак — аматыдыяў, рагавічная лінза якіх мае выгляд выпуклага 6-гранніка — фасеткі (адсюль назва). Ф.в. звычайна 1 пара. У насякомых колькасць аматыдыяў да 30 тыс. Мяркуюць, што Ф.в. насякомых могуць успрымаць колер.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАСО́ВЫ РАБО́ТНІК,
асоба, прынятая на работу на пэўны тэрмін. Тэрмін не павінен перавышаць 2 мес, а для замяшчэння часова адсутных работнікаў, за якімі захоўваецца іх месца работы, — да 4 мес. Адрозніваюць Ч.р. і сезонных, што прыняты на пэўны сезон года, які не перавышае 6 мес (напр., перапрацоўка агародніны і садавіны).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЗЛІ́ФТ (ад газ + англ. lift падымаць),
прыстасаванне для падымання кропельнай вадкасці сціснутым газам, што змешваецца з ёй. Сціснуты кампрэсарам газ змешваецца з вадкасцю з утварэннем газавадкаснай сумесі, якая пасля пад’ёму раздзяляецца ў сепаратары. Прадукцыйнасць да 500 м³/гадз; ккдзда 36%. Выкарыстоўваецца для пад’ёму вады (на выш.да 1000 м) і нафты (да 2000 м) з буравых свідравін з дапамогай спадарожнага газу з нафтаносных пластоў (газліфт, дзе выкарыстоўваецца атм. паветра, наз.эрліфтам), а таксама розных раствораў і вадкасцей у хім. вытв-сці і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНГЮ́Й.
Кандзюй, дзяржава, якая існавала каля 2 ст.дан.э. — 4 ст.н.э. на тэр. сучасных Казахстана і Узбекістана. Засн. качэўнікамі, што насялялі тэрыторыю, прылеглую дар. Сырдар’я (адна з назваў Канга). Уключала цяперашні Ташкенцкі аазіс, частку міжрэчча Амудар’і і Сырдар’і. У 1 ст.дан.э. падпарадкавала Харэзм, або Кангу, і інш. Насельніцтва займалася жывёлагадоўляй, земляробствам, у гарадах — рамёствамі і гандлем. К. ваяваў з Кітаем (армія налічвала да 120 тыс.чал.). У 1—3 ст.н.э. Харэзм і Ташкенцкі аазіс трапілі пад уладу Кушанскай дзяржавы, у сферы ўплыву К. засталіся раёны Паўн. Прыаралля, Ніжняга Паволжа, Перадкаўказзя, Паўд. Прыуралля. Пасля 4 ст. ў крыніцах не згадваецца.