ПАТО́Н Яўген Аскаравіч (4.3.1870, г. Ніца, Францыя — 12.8.1953),
украінскі вучоны ў галіне мостабудавання і электрычнай зваркі; заснавальнік навук. школы зваркі металаў. Акад.АН Украіны (1929). Герой Сац. Працы (1943). Скончыў політэхн.ін-т у Дрэздэне (1894) і Пецярбургскі ін-т інжынераў шляхоў зносін (1896). У 1904—39 (з перапынкамі) у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1934 узначальваў заснаваны ім Ін-т электразваркі АН Украіны. У 1945—52 віцэ-прэзідэнтАН Украіны. Навук. працы па праектаванні, разліках, тэхналогіі буд-ва і выпрабаваннях мастоў і пуцеправодаў, па навук. і тэхнал. асновах дугавой зварачнай вытв-сці, праблемах аўтаматызацыі зваркі, разліку і трываласці зварных канструкцый, стварэнні электразварачнай апаратуры. Дзярж. прэмія СССР 1941. З 1964 АН Украіны прысуджаецца прэмія імя Я.А.Патона за работы ў галіне матэрыялазнаўства і зваркі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛО́Ў (псеўд. П.Досеў) Тодар Дзімітроў
(14.2.1890, Штып, Македонія — 8.5.1977),
балгарскі філосаф, эстэтык, літ. крытык і грамадскі дзеяч. Акад.Балг.АН (1945). Замежны член. АНСССР (1947), АМСССР (1959), Герой Балгарыі. Двойчы Герой Сац. Працы Балгарыі. З 1932 працаваў у Маскве ў Ін-це гісторыі філасофіі і л-ры, праф. Ін-та чырв. прафесуры. З 1936 у Сафіі. У 1947—62 прэзідэнтБалг.АН. Адначасова ў 1948—52 і з 1960 дырэктар Ін-та філасофіі Балг.АН. Навук. працы ў галіне дыялект. і гіст. матэрыялізму, эстэтыкі, мовазнаўства, метадалогіі навукі, гісторыі балг. грамадства і філас. думкі. Даследаваў пытанні суадносін паміж філасофіяй і мастацтвам, мастацтвам і мараллю. Выступаў супраць філасофіі фрэйдызму, пазітывізму, рацыяналізму і інш.
Тв.:
Рус.пер. — Избранные философские произведения. Т. 1—4. М., 1961—63;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЎЛЬ (Paul) Вольфганг (10.8.1913, Лорэнцкірх, Германія — 7.12.1993),
нямецкі фізік. Чл.Герм. акадэміі прыродазнаўчых навук «Леапальдзіна» (1964). Скончыў Тэхн.ун-т у Берліне (1937). З 1937 ва ун-це г. Кіль, з 1944 у Гётынгенскім ун-це (з 1950 праф.), з 1952 у Бонскім ун-це (дырэктар Фіз. ін-та). Адначасова ў 1979—89 прэзідэнт Фонду імя А.Гумбальта. Навук. працы па фізіцы малекулярных пучкоў, фізіцы высокіх энергій, спектраметрыі. Распрацаваў эл.-магн. прыстасаванне для ізалявання і ўтрымлівання іонаў у малым аб’ёме свабоднай прасторы на працягу часу, неабходнага для даследвання іх уласцівасцей (іонная пастка, ці «пастка П.»). Прапанаваў метад раздзялення і назапашвання пры дапамозе іоннай пасткі іонаў рознай масы, які выкарыстоўваюць у прэцызійнай спектраскапіі. Адзін са стваральнікаў Ням. электроннага сінхратрона (1957; г. Гамбург). Нобелеўская прэмія 1989 (разам з Г.Дэмелтам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ЛІХ Сяргей Аляксандравіч (н. 13.2.1946, с. Мартыненка Кабяляцкага р-на Палтаўскай вобл., Украіна),
бел. вучоны-эканаміст і гасп. дзеяч. Д-рэканам.н. (1993), праф. (2001). Засл. работнік прам-сці Беларусі (1991). Скончыў Краснаярскі політэхн.ін-т (1971), Бел.ін-тнар. гаспадаркі (1983).
З 1978 на Смаргонскім з-дзе аптычнага станкабудавання (з 1985 ген. дырэктар). Адзін з арганізатараў бел.гуманіт. гімназіі ў Смаргоні (1991). З 1994 ген. дырэктар Гуманіт. фонду СНД «Садружнасць». З 1998 у Бел.эканам. ун-це. Адзін з заснавальнікаў Міжнар. акадэміі па інтэграцыі навукі, адукацыі, сацыякультуры, тэхналогіі і вытв-сці («Кантэнант»), яе ганаровы прэзідэнт. Навук. працы па праблемах развіцця сац. сферы, выкарыстання аперацыйна-эканам. механізмаў кіравання і павышэння эфектыўнасці вытв. працэсу на прадпрыемствах.
Тв.:
Социальная сфера: регион и предприятие. Мн., 1993;
Оперативное управление заводом. Мн., 1993;
Операционный менеджмент. Мн., 2001 (разам з А.І.Гоевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІВО́НАЎ Мікалай Ільіч (28.12.1906, С.-Пецярбург — 28.5.2000),
расійскі і бел. акцёр. Нар.арт. Расіі (1957). З 1927 працаваў у тэатрах Ленінграда, Карэліі. У 1957—76 у Магілёўскім абл.драм. т-ры. Мастацтву Р. былі ўласцівы дакладны вонкавы малюнак ролі, псіхалагізм у распрацоўцы характараў, імкненне раскрыць складанасць чалавечай натуры. Сярод лепшых роляў у бел. драматургіі: Сямён Кныш і Бонч-Бруевіч («Галоўная стаўка» К.Губарэвіча), Іваноў («Усяго адно жыццё» А.Маўзона), Малахаў («Апошняя інстанцыя» М.Матукоўскага), Слесар («Гэта было ў Магілёве» Я.Тарасава), Палкоўнік і стары Сахон («Мурын Бор» І.Ісачанкі). З інш. роляў: Ягор Булычоў («Ягор Булычоў і іншыя» М.Горкага), Прэзідэнт («Каварства і каханне» Ф.Шылера), Гельмер («Нора» Г.Ібсена), Бернарда («Хітрамудрая закаханая» Лопэ дэ Вэгі), Нананкур («Саламяны капялюшык» Э.Лабіша), Дронаў («Усё застаецца людзям» С.Алёшына), Даброцін («Марыя» А.Салынскага).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОДС (Rhodes) Сесіл Джон (5.7.1853, г. Бішапс-Стортфард, Вялікабрытанія — 26.3.1902),
брытанскі прадпрымальнік і калан. дзеяч. Скончыў Оксфардскі ун-т (1881). У 1870 пераехаў у брыт. Капскую калонію, дзе займаўся здабычай алмазаў. Паступова ўсталяваў кантроль над алмазаздабыўной прам-сцю Паўд. Афрык), з 1888 прэзідэнт кампаніі «Дэ Бірс кансалідэйтэд майнс», адначасова кантраляваў створаную ў 1887 золатаздабыўную кампанію «Голд філдс оф Саўт Афрыка». З 1881 чл. асамблеі Капскай калоніі. Як кіраўнік прывілеяванай Брыт.Паўд.-Афр. кампаніі (з 1889) ініцыіраваў анексію Вялікабрытаніяй Бечуаналенда (1885), дамогся падпарадкавання афр. тэрыторый на Пн ад р. Замбезі, якія атрымалі ў яго гонар назву Радэзіі. У 1890—96 прэм’ер-міністр Капскай калоніі, праводзіў палітыку ўмяшання ва ўнутр. справы бурскіх рэспублік — Аранжавай і Трансвааля, што прывяло да англа-бурскай вайны 1899—1902.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУ́ЙТЭЛЬ (Rüütel) Арнольд (н. 10.5.1928, в. Лайм’яла, в-аў Саарэмаа. Эстонія),
эстонскі паліт. і дзярж. дзеяч, вучоны-аграном. Д-рс.-г.н. (1991), праф. (1991). Скончыў Эст.с.-г. акадэмію ў г. Тарту (1964). З 1956 пам. дырэктара, дырэктар эксперым. базы Эст. ін-та жывёлагадоўлі і ветэрынарыі, з 1963 дырэктар Тартускага ўзорнага саўгаса. У 1969—77 рэктар Эст.с.-г. акадэміі. З 1977 сакратар ЦККамуніст. партыі Эстоніі па пытаннях сельскай гаспадаркі. У 1979—83 1-ы нам. старшыні СМЭст. ССР. З 1983 старшыня Прэзідыума Вярх. Савета Эст. ССР, у 1990—92 старшыня Вярх. Савета Эстоніі. Чл. Канстытуцыйнай асамблеі (1991—92). З 1993 дырэктар Ін-та нац. развіцця і супрацоўніцтва. Дэп. (1995—2001) і віцэ-старшыня (1995—97) парламента (Рыйгікога) ад апазіц. партыі Саюз эст. народа. З вер. 2001 прэзідэнтЭст. Рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ХТГОФЕН (Richthofen) Фердынанд Паўль Вільгельм фон (5.5.1833, г. Покуй, Польшча —6.10.1905),
нямецкі географ, геолаг, падарожнік. Чл. Прускай АН (з 1899). Вучыўся ў Брэслаўскім і Берлінскім ун-тах, у 1869 у Фрайбергскай горнай акадэміі. З 1873 прэзідэнт Берлінскага геагр.т-ва. У 1875—79 праф. Бонскага, з 1883 Лейпцыгскага і з 1886 Берлінскага ун-таў. У 1856—60 праводзіў геал. даследаванні ў Альпах і Карпатах; у 1860 ва Усх. і Паўд.-Усх. Азіі; у 1862—68 у Каліфорніі і на горным хр. Сьера-Невада; у 1868—72 здзейсніў 7 падарожжаў па Кітаі. Вылучыў эолавую гіпотэзу паходжання лёсу ў Кітаі (1877). Вынікі даследаванняў выклаў у працы «Кітай» (т. 1—4, 1877—1912), склаў «Атлас Кітая» (1885). Стварыў генет. класіфікацыю форм рэльефу і характарыстыку найб. Прыродных абласцей Азіі (1886). Яго імем названы горны хрыбет у Цэнтр. Азіі ў сістэме Наньшань.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРМ’Е́НТА (Sarmiento) Дамінга Фаўсціна (14.2.1811, г. Сан-Хуан, Аргенціна — 11.9.1888),
аргенцінскі дзярж. і грамадскі дзеяч, пісьменнік і гісторык. Прытрымліваўся поглядаў унітарыяў (прыхільнікаў унітарнай дзяржавы), змагаўся ў 1820—30-я г. на іх баку супраць федэралістаў. Праціўнік дыктатуры Х.М.Росаса, у 1840 эмігрыраваў у Чылі, дзе набыў шырокую вядомасць сваёй грамадска-публіцыст. дзейнасцю. У 1852 удзельнік паўстання, якое скінула Росаса. Прэзідэнт Аргенціны ў 1868—74, ажыццявіў шэраг рэформ, якія спрыялі развіццю эканомікі, сельскай гаспадаркі, культуры; пры ім будаваліся чыгункі, школы, бальніцы, бібліятэкі, створана АН. Аўтар гісторыка-філас.прац. Выступаў супраць дыктатуры, лічыў, што роўнасці класаў і грамадскай гармоніі можна дасягнуць шляхам усеагульнай асветы; у апошнія гады жыцця зведаў уплыў сацыял-дарвінізму.
Тв.:
Рус.пер. — Цивилизация и варварство. Жизнеописание Хуана Факундо Кироги, а также физический облик, обычаи и нравы Аргентинской Республики. М., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З НЯМЕ́ЦКІХ АФІЦЭ́РАЎ (Bund Deutscher Offiziere),
антыфашысцкая арг-цыяням. ваеннапалонных у СССР у 1943—45; адзін з асяродкаў супраціўлення нацысцкаму рэжыму ў 2-ю сусв. вайну. Засн. на ўстаноўчай канферэнцыі 11—12.9.1943 у с. Лунёва пад Масквой (каля 100 дэлегатаў ад 5 афіцэрскіх лагераў ваеннапалонных; прэзідэнт — б. камандзір 51-га армейскага корпуса вермахта, ген. артылерыі В. фон Зайдліц-Курцбах). Узаемадзейнічаў з Нацыянальным камітэтам «Свабодная Германія» (НКСГ), падзяляў яго мэты, праграму і метады дзейнасці, у т. л. заклік «За свабодную, незалежную Германію, супраць Гітлера!». Да вясны 1945 аб’ядноўваў каля 4 тыс.б. генералаў і афіцэраў герм. арміі (сярод іх са Жн. 1944 ген.-фельдмаршал Ф.Паўлюс). Распушчаны разам з НКСГ 2.11.1945.
Літ.:
За Германию — против Гитлера!: Док. и материалы о создании и деятельности Нац. комитета «Свободная Германия» и Союза немецких офицеров: Пер. с нем. М., 1993.