бел. вучоны ў галіне металазнаўства. Д-ртэхн.н. (1970), праф. (1972). Скончыў Бел.політэхн.ін-т (1948). З 1951 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы памех. і тэхнал. уласцівасцях металаў, па кантактным узаемадзеянні металаў і сплаваў.
Тв.:
Высокоскоростная деформация металлов. Мн., 1976 (у сааўт.);
Диаграмма состояния железоуглеродистых сплавов. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗЯРЖА́ЎНЫ ІНСТЫТУ́Т ПА ПРАЕКТАВА́ННІ ПРАДПРЫЕ́МСТВАЎ МЯСНО́Й І МАЛО́ЧНАЙ ПРАМЫСЛО́ВАСЦІ (Белдзіпрамясамалпрам) Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Засн. ў 1972 як Мінскі філіял Ленінградскага ін-та па праектаванні прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці. З 1986 — Белдзіпрамясамалпрам. Асн. кірункі дзейнасці: праектаванне новых і рэканструкцыя дзеючых прадпрыемстваў мясной і малочнай прам-сці, распрацоўка схем развіцця прадпрыемстваў галіны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫДЫ́ШКА Вячаслаў Іосіфавіч (н. 10.3.1949, в. Ліпск Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. спартсмен (шахматы). Міжнар. гросмайстар (1995). Скончыў БДУ (1973). З 1992 спартсмен-інструктар нац. зборнай каманды па шахматах. Чэмпіён Беларусі па шахматах у 1965, 1971, 1973, 1979, 1980, 1982, 1988, 1992. Пераможца міжнар. турніру «Берлінскае лета» (1995) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КІСЯЛЁЎ Міхаіл Рыгоравіч (н. 13.11.1946, г. Гомель),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі матэрыялаў. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1991). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1995). Скончыў БПІ (1969). З 1969 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы патэарэт. асновах, тэхналогіі і абсталяванні ультрагукавой паверхневай апрацоўкі звышцвёрдых матэрыялаў, па канструяванні і вытв-сці прылад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́ДЭРСЕН (Pedersen) Чарлз (3.10.1904, г. Пусан, Рэспубліка Карэя — 26.10.1989),
амерыканскі хімік-арганік. Па паходжанні нарвежац. Скончыў Масачусецкі тэхнал.ін-т (1927). У 1927—69 у канцэрне «Дзюпон дэ Немур энд компані». Навук. працы паарган. сінтэзе. Атрымаў (1962) і распрацаваў метады сінтэзу макрагетэрацыклічных злучэнняў, названых ім краўн-эфірамі. Нобелеўская прэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ж.М.Ленам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМІНА́Р (ад лац. seminarium рассаднік),
групавыя заняткі па асобных дысцыплінах у ВНУ, таксама заняткі паспец. падрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі, адукацыі і інш.; адзін засн. відаў практычных заняткаў. Уключае абмеркаванне студэнцкіх, аспіранцкіх дакладаў, рэфератаў і інш.самаст. работ, паглыбленае вывучэнне пэўнага курса, найб. важных тэм, галіны навукі і г.д.
Існуюць таксама міжнар.навук. С. даследчага характару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАБАДЗЯНЮ́К (дзявочае Зубава) Вера Міхайлаўна
(н. 22.6.1938, г. Курск, Расія),
бел. спартсменка і трэнер (парашутны спорт). Майстар спорту СССР (1959). Засл. трэнер Беларусі (1976). З 1976 інструктар-парашутыст Мінскага аэраклуба. Чэмпіёнка свету па паветранай акрабатыцы, сярэбраны прызёр у мнагабор’і і ў асабістым заліку (1960, Сафія). Абс. чэмпіёнка Усесаюзнай спартакіяды патэхн. відах спорту (1961). Рэкардсменка свету, СССР.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТА́НЦЫЯ ПА БАРАЦЬБЕ́З ХВАРО́БАМІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫХ ЖЫВЁЛ,
цэнтральная вет. лячэбна-прафілактычная ўстанова ў сельскіх раёнах. Ажыццяўляе кіраўніцтва ўчастковымі вет. лячэбніцамі, вет. службамі калгасаў, саўгасаў і інш. У склад станцыі ўваходзяць групы: проціэпізаатычная, вет.-сан., гінекалагічная, па незаразных хваробах. Асн. задачы: арганізацыя і правядзенне лячэбна-прафілакт. і процізаатычных мерапрыемстваў, ахова насельніцтва ад хвароб, якія перадаюцца ад жывёл чалавеку (гл.Антрапазаанозы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІ́ДЭМАН (Wiedemann) Густаў Генрых (2.10.1826, Берлін — 23.2.1899),
нямецкі фізік. Чл.-кар. Берлінскай (1879) і Пецярбургскай (1883) АН. Скончыў Берлінскі ун-т (1874). У 1854—63 праф. Базельскага, з 1871 Лейпцыгскага ун-таў. Навук. працы па электрычнасці, магнетызме, цеплавых з’явах і оптыцы. У 1853 разам зням. фізікам Р.Францам устанавіў суадносіны паміж цепла- і электраправоднасцю металаў (Відэмана—Франца закон). У 1858 адкрыў эфект закручвання ферамагнітнага стрыжня з токам пры яго намагнічванні ўздоўж восі (Відэмана эфект). Заснавальнік Берлінскага фіз.т-ва. Аўтар першага фундаментальнага даведніка па электрычнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЛУБ Міхаіл Уладзіміравіч (н. 21.6.1936, в. Белавічы Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне матэрыяла- і машыназнаўства. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1993). Скончыў Уфімскі нафтавы ін-т (1965). З 1980 у Брэсцкім політэхн. ін-це (з 1990 прарэктар). Навук. працы па тэхналогіі атрымання і спосабах выкарыстання зносаўстойлівых кампазіцыйных матэрыялаў, па ўшчыльняльнай тэхніцы гідрамашын і іх надзейнасці.
Тв.:
Структура и триботехнические характеристики износостойких композиционных материалов и покрытий (разам з В.Н.Малышавым) // Долговечность трущихся деталей машин: Сб. науч. ст.М., 1990. Вып. 4.