ШАМЯТКО́Ў Леанід Аляксандравіч (н. 3.7.1937, г. Гомель),
бел. матэматык, стваральнік новага навук. кірунку — тэорыі фармацый алг.сістэм.Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980). Д-рфіз.-матэм.н. (1970), праф. (1973). Акад.Міжнар.АН вышэйшай школы (1993), Бел. акадэміі адукацыі (1994). Засл. дз. нав. Беларусі (1995). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1959). У 1962—77 у Гомельскім аддз. Ін-та матэматыкі АНБССР. Адначасова з 1969 у Гомельскім ун-це (з 1977 прарэктар, у 1989—2000 рэктар). Навук. працы па алгебры, тэорыі графаў, праблемах вышэйшай адукацыі. У тэорыі канечных груп рашыў праблему Г.Віланда аб дапаўняльнасці нармальных падгруп і праблему Дз.К.Фадзеева аб пералічэнні канечных вырашальных груп.
Тв.:
Формации конечных групп. М., 1978;
Формации алгебраических систем. М., 1989 (разам з А.М.Скібай);
Вузовское обучение: Пробл. активизации. Мн., 1989 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГРЭМА́Н (франц. agrement),
папярэдняя згода ўрада адной краіны на прызначэнне пэўнай асобы ў якасці кіраўніка дыпламат. прадстаўніцтва другой краіны. Паводле Венскай канвенцыі абдыпламат. зносінах 1961 без агрэману такое прызначэнне не можа адбыцца. Пасля атрымання агрэману асоба становіцца персонай грата. Прычыны адмовы ў агрэману тлумачыць не абавязкова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЭ́ЙЛІ (Beiley) Сэмюэл (1791, г. Шэфілд, Вялікабрытанія — 18.1.1870),
англійскі вучоны-эканаміст У 1831 заснаваў і ўзначаліў Банкаўскую кампанію ў г. Шэфілд. Аўтар навук. прац па эканам., філас. і паліт. праблемах. Асн. твор «Крытычнае даследаванне аб прыродзе, мерах і прычынах вартасці...» (1825) накіраваны супраць тэорыі працоўнай вартасці Д.Рыкарда.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСНЫ́ СУД,
ніжэйшы саслоўны сял. суд у Рас. імперыі ў 2-й пал. 19 — пач. 20 ст.Засн. ў 1861. На аснове мясц. звычаяў разглядаў найб. пашыраныя крымін. і цывільныя справы. Паводле «Часовых правіл аб валасным судзе» 1889 поўнасцю залежаў ад мясц. адміністрацыі, шырока ўжываў цялесныя пакаранні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎТАРСКІ ДАГАВО́Р,
пісьмовае пагадненне аўтара (або яго спадкаемцаў) з выдавецтвам, тэатрам, кінастудыяй і да т.п. аб выкарыстанні твора літаратуры, навукі, мастацтва (выдавецкі, пастановачны, сцэнарны і інш. аўтарскі дагавор). Умовы аўтарскага дагавора ў Рэспубліцы Беларусь вызначаюцца цывільным заканадаўствам і інш. нарматыўнымі актамі (гл. таксама арт.Аўтарскае права).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАПІТА́ЛЬ (L’Hospital) Гіём Франсуа Антуан дэ (1661, Парыж — 1704),
французскі матэматык. Аўтар першага друкаванага падручніка па дыферэнцыяльным злічэнні (1696), у аснову якога пакладзены лекцыі Х.Бернулі. Даследаваў шэраг складаных задач матэм. аналізу, даў адно з рашэнняў задачы аб брахістахроне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАСО́Л,
кіраўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва найб. высокага ў пратакольных адносінах узроўню; у большасці краін — вышэйшы дыпламат. ранг. Вызначаецца ў пагадненні дзяржавамі, што абменьваюцца дыпламат. прадстаўніцтвамі, шляхам выбару класа кіраўнікоў дыпламат. прадстаўніцтваў, прызнаных міжнар. звычаем і пацверджаных Венскай канвенцыяй абдыпламат. зносінах 1961. П. акрэдытуецца пры кіраўніку дзяржавы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМІЁТЫКАў медыцыне,
вучэнне аб прыкметах (сімптомах) хвароб і паталаг. стане здароўя чалавека; састаўная частка дыягностыкі. Адрозніваюць С. агульную і асобную. Прадмет агульнай — прыкметы, якія адносяць да агульнай характарыстыкі хворага (пол, узрост, целасклад, спадчыннасць і інш.); асобнай — сімптомы канкрэтных захворванняў, механізмы іх узнікнення, развіцця і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УДЗЕ́ЛЬНЫЯ ЗЕ́МЛІ,
зямельная ўласнасць імператарскай сям’і ў Расіі ў 1797—1917. Утвораны ў 1797 з б. дварцовых зямель. Знаходзіліся ў карыстанні ўдзельных сялян (у 1863 у асн. перададзены ім за выкуп), а таксама здаваліся ў арэнду. Нацыяналізаваны ў адпаведнасці з Дэкрэтам аб зямлі ад 27.10(9.11).1917.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШТЫК-Ю́НКЕР,
першы малодшы афіцэрскі чын (званне) у артылерыі рас. арміі. Уведзены ў 1712 для афіцэраў артыл. узводаў і роўных ім па пасадзе асоб. Адпавядаў званню падпаручніка ў пяхоце. Паводле Табеля аб рангах адносіўся да 13-га класа. У 1811 званне Ш.-ю. заменена на званне прапаршчык.