бальнеалагічны і горнакліматычны курорт у Японіі, у цэнтр. частцы в-ва Хонсю, на Пнад Токіо, у даліне р. Дая. Клімат марскі, вільготны, мусонны. На схілах г. Насу — гарачыя (да 65 °C) крыніцы гідракарбанатна-сульфатна-кальцыевых вод, якія выкарыстоўваюць для ваннаў пры захворваннях органаў апоры і руху, скуры. Размешчаны ў аднайменным нац. парку. Цэнтр турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВІКАЎ (Ціт Парфенавіч) (31.3.1907, в. Салтанаўка Чачэрскага р-на Гомельскай вобл. — 5.4.1974),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў Уладзівастоцкае ваен.пях. вучылішча (1943). У Вял.Айч. вайну з 1941 на Цэнтр., 1-м Укр. франтах. Стралк. рота на чале са старшым лейт. Н. вызначылася ў 1943 пры фарсіраванні Дняпра на Пдад Кіева. У 1946—58 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́РЫЯ (ісп. noria адараб. наора — вадакачка),
прыстасаванне бесперапыннага дзеяння для перамяшчэння сыпкіх грузаў і вадкасцей. Цягавыя органы (стужка або ланцуг) з падвешанымі да іх чарпакамі размешчаны нахілена ці вертыкальна. Н. часам наз. каўшовым элеватарам. Выкарыстоўваецца для падымання грузаў на выш. да 60 м (звычайна паміж паверхамі вытв. будынкаў) у харч., мукамольнай, хім. і інш. галінах прам-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУ́НЦЫЙ (адлац. nuntius вяшчун),
пастаянны дыпламат. прадстаўнік Ватыкана пры ўрадзе замежнай дзяржавы, якая падтрымлівае з ім афіц.дыпламат. адносіны. Паводле Венскай канвенцыі аб дыпламат. адносінах 1961 Н. адпавядае дыпламат. рангу надзвычайнага і паўнамоцнага пасла. Інстытут пастаяннага прадстаўніцтва Н. склаўся ў 1-й пал. 16 ст. У большасці каталіцкіх краін Н. з’яўляецца старэйшынай (дуаенам) дыпламат. корпуса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НУНЬЦЗЯ́Н, Нэньцзян,
рака на ПнУ Кітая, левы, самы вял. прыток р. Сунгары (бас.р. Амур). Даўж. 1089 км, пл. басейна 244 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Ільхуры-Алінь, цячэ па раўніне Сунляо; рэчышча звілістае, часта падзяляе на рукавы і пратокі. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 700 м³/с. Летнія паводкі. Суднаходная адг. Цыцыкар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯВО́ЛЬНІЦКАЯ (Slave River),
рака ў цэнтр. частцы Канады, у азёрна-рачной сістэме р. Макензі. Даўж. 415 км, пл. басейна каля 606 тыс.км². Пачынаецца з воз. Атабаска, цячэ па шырокай забалочанай даліне, упадае ў воз.Вял. Нявольніцкае. Гал. прыток — р. Піс-Рывер. Сярэдні гадавы расход вады каля 3300 м³/с. Ледастаў адкастр.—ліст. да мая—чэрвеня. Суднаходная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯЗГО́ДНАСЦЬу геалогіі, нязгоднае заляганне,
межаванне рознаўзроставых пластоў горных парод па паверхні размыву, які ўтварыўся ў выніку перарыву ў асадканамнажэнні. Фіксуе прасторавыя і гіст. суадносіны рознаўзроставых горных парод. Няпоўны стратыграфічны разрэз геал. адкладаў наз. стратыграфічнай Н. (яўнай, або схаванай). У залежнасці ад залягання кантактуючых тоўшчаў адрозніваюць Н.: паралельную, вуглавую, азімутальную, покрыўную, структурную, лакальную і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСЕ́ТА,
рака ў Клічаўскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток р. Ольса (бас.р. Дняпро). Даўж. 39 км. Пл. вадазбору 346 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗадв. Куцін, вусце ў в. Бацэвічы. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шыр. 0,1—0,3 км. Рэчышча каналізаванае, шыр. 4—12 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац. каналаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́БСКАЯ ГУБА́,
заліў Карскага м., каля берагоў Расіі, паміж паўастравамі Ямал і Гыданскі. Даўж. 800 км, шыр. 30—90 км, глыб. 10—12 м. Зах. бераг нізінны, усх. пераважна ўзвышаны і стромкі. На Уад О.г. адгаліноўваецца Тазаўская губа. Упадае р. Об. Большую ч. года ўкрыта лёдам. Прылівы паўсутачныя (да 0,7 м). На зах. беразе порт Новы Порт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ТСА БЕ́РАГ (Oates Coast),
частка паўн. ўзбярэжжа Зямлі Вікторыі (Усх. Антарктыда), які абмываецца морам Сомава, паміж 156 і 166°усх. д.Даўж. каля 600 км. Укрыты лёдам, ва ўсх.ч. групы гор, свабодныя ад лёду. Адкрыты ў 1911 англ. экспедыцыяй Р.Скота, названы ў гонар яе ўдзельніка капітана Л.Отса. У 1971 на О.Б. адкрыта сав.навук. станцыя Ленінградская.