клас мнаганожак. 13 атр., у т.л. кіўсякі (3 атр.). Каля 50 тыс. відаў. Пашыраны ўсюды, акрамя Антарктыды. Наземныя жывёлы, жывуць у месцах з павышанай вільготнасцю: лясным подсціле, глебе, пад камянямі або бярвёнамі і інш. На Беларусі найб. пашыраны прадстаўнікі атр.касцянак і гроначнікаў. У Белавежскай пушчы 15 відаў, з якіх дамінуюць странгілазома чорная (Strongylosoma pallipcs) і гламеры конекса (Glomeris connexa).
Цела выцягнутае, цыліндрычнае, падзелена на галаву і сегментаванае тулава, большасць членікаў якога мае 2 пары ног (адсюль назва). У большасці 1—2 ядавітыя залозкі. Развіццё з анамарфозам. Кормяцца гніючымі расліннымі рэшткамі. Удзельнічаюць у глебаўтварэнні, спрыяюць гуміфікацыі і мінералізацыі адмерлых ч. раслін. Некат. пашкоджваюць карэнні с.-г. раслін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХПАРТЫ́ЙНАЯ СІСТЭ́МА,
палітычная сістэма, пры якой дзве найбуйнейшыя партыі перыядычна змяняюць адна адну ва ўладзе. Характэрна для ЗША (рэсп. і дэмакр. партыі), Вялікабрытаніі (кансерватыўная і, да 1920-х г., ліберальная, потым лейбарысцкая), Канады (ліберальная і прагрэс.-кансерватыўная) і некат. іншых краін. Д.с. не выключае існавання іншых паліт. партый і арг-цый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХПО́ЛЮСНАЕ ТЭЛЕГРАФАВА́ННЕ,
тэлеграфаванне пастаянным токам, калі па лініях сувязі пасылкі аднаго напрамку (палярнасці) току перадаюцца ўслед за пасылкамі процілеглага напрамку. У параўнанні з аднаполюсным тэлеграфаваннем мае павялічаную скорасць перадачы, меншыя скажэнні знакаў, меншы ўплыў умоў надвор’я і інш. Выкарыстоўваецца для далёкай тэлеграф. сувязі па правадах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХПЯЛЁСНІК
(Circaea),
род кветкавых раслін сям. скрыпнёвых. 12 відаў. Пашыраны ва ўмераных і халодных абласцях Паўн. паўшар’я. На Беларусі трапляюцца 2 віды: Д. альпійскі (С. alpina) і парыжскі, або вядзьмак-трава (С. lutetiana). Растуць у сырых і цяністых лясах, у хмызняках, ярах, на пнях і калодах. Утвараюць гібрыдную форму — Д. прамежкавы (С. intermedia).
Шматгадовыя травяністыя расліны з паўзучым карэнішчам і прамастойным або ўзыходным простым ці галінастым сцяблом. Лісце супраціўнае, суцэльнае, на чаранках, яйца- ці сэрцападобнае. Кветкі дробныя, белыя, ружаватыя ці бэзаватыя, у канцавых простых або галінастых гронках. Вяночак з 2 адваротнаяйцападобных пялёсткаў (адсюль назва). Плод арэшкападобны, 1—2-гнездавы, укрыты кручкападобна сагнутымі валаскамі. Лек. і фарбавальныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХРАДКО́ЎЕ,
найбольш просты від страфы, які складаецца з двух радкоў, звязаных сумежнай рыфмоўкай ці клаўзацыяй (у белым вершы). З’яўляецца асновай монастрафічнага верша-двухрадковіка. У ант. паэзіі Д. пэўнага памеру ўтваралі асобую страфу — элегічны двуверш. У паэзіі народаў Б. і Сярэдняга Усходу Д. мае назву бейт. Нярэдка ўваходзіць састаўной ч. у больш буйныя страфічныя формы (чатырохрадкоўі, шасцірадкоўі, васьмірадкоўі — аабб, ааббвв, ааббввгг), служыць кодай у некат. класічных відах строф (санеце шэкспіраўскага тыпу, актаве, анегінскай страфе).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДВУХСКЛАДО́ВЫЯ ПАМЕ́РЫ,
у сілаба-танічным вершаскладанні памеры, у якіх націскныя склады чаргуюцца з ненаціскнымі ў цотным (ямб) ці няцотным (харэй) парадку. У метрычным вершаскладанні Д.п. ўтварае спалучэнне доўгага склада з кароткім, кароткага з доўгім, двух доўгіх і двух кароткіх.