злучэнне матэрыялаў у цвёрдым стане ў выніку інтэнсіўнай пластычнай дэфармацыі кантактных слаёў, выкліканай высакаскорасным саўдараннем загатовак пад уздзеяннем энергіі выбуху. Як выбуховае рэчыва найчасцей выкарыстоўваюцца аманіты. Зварку вядуць на пляцоўках, у басейнах, метал. камерах. Ёй злучаюць элементы канструкцый, атрымліваюць біметалічныя і шматслойныя лісты, трубы. Выкарыстоўваецца ў хім. і трансп. машынабудаванні, электроннай і радыёпрамысловасці, буд-ве і інш. На Беларусі вывучаецца з 1962 уНДІ парашковай металургіі, ін-це зваркі і пакрыццяў НВА парашковай металургіі дастасавальна да атрымання кампазіцыйных матэрыялаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПІГО́ЛЬД (англ. copyhold трыманне па копіі ад сору копія + hold трыманне),
асноўная форма феадальна-залежнага дробнага сял. землеўладання ў Англіі 15—17 ст. На права валодання зямельным надзелам селяніну выдавалі копію (адсюль назва) — выпіску з пратакола суда манара. Сяляне-капігольдэры не мелі прававой абароны ў судах, неслі шмат павіннасцей на карысць лорда. У большасці выпадкаў К. быў пажыццёвым, а не спадчынным. Упач. 16 ст. адбылося масавае абеззямельванне капігольдэраў. Увыніку парламенцкіх агароджванняў К. фактычна ліквідаваны (юрыдычна адменены толькі ў 1925).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУТУ́ЛІ (Luthuli) Альберт Джон (Мвумбі; 1898, каля г. Булавайо, Зімбабве — 21.7.1967),
дзеяч нац.-вызв. руху Паўд.-Афр. Рэспублікі (ПАР). Скончыў настаўніцкую школу ў Івендэйле і настаўніцкі каледж Адамса. З 1945 чл.Афрыканскага нацыянальнага кангрэса, у 1952—60 яго прэзідэнт. Арганізаваў некалькі кампаній пратэсту супраць палітыкі апартэіду, якую ажыццяўляў урад ПАР. У 1956—57 зняволены, з 1959 пад хатнім арыштам. Прыхільнік мірных, ненасільных метадаў барацьбы. Загінуў увыніку няшчаснага выпадку. Аўтар аўтабіягр.кн. «Адпусці народ мой!» (1962). Нобелеўская прэмія міру 1960 (упершыню прысуджана афрыканцу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САЮ́З МО́ЛАДЗІ БЕЛАРУ́СІ (СМБ), Беларускі саюз моладзі (БСМ),
добраахвотная маладзёжная арганізацыя. Створаны ў снеж. 1991 на XXX з’ездзе ЛКСМБ увыніку перайменавання ў СМБ. Асн. задачы: вырашэнне сац. праблем, абарона жыццёвых інтарэсаў маладых людзей. Улют. 1995 на XXXII з’ездзе СМБ перайменаваны ў БСМ, а ў маі 1999 на XXXIV з’ездзе — у грамадскае аб’яднанне «Бел. саюз моладзі». Аб’ядноўвае юнакоў і дзяўчат ва ўзросце 14—30 гадоў. На 1.1.2001 дзейнічалі ЦК, 6 абкомаў, 54 райкомы і гаркомы, якія аб’ядноўвалі 22 102 членаў СМБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЗНАЎЛЕ́ННЕ ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ,
комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на атрыманне прыродных рэсурсаў у першапачатковай колькасці. Ажыццяўляецца з дапамогай штучных мер пасля поўнага або частковага вычарпання гэтых рэсурсаў увыніку антрапагеннага ўздзеяння на прыроду (напр., рэінтрадукцыя раслін, рэакліматызацыя жывёл, штучнае аднаўленне лесу). Лепш узнаўляюцца рэсурсы, здольныя да самааднаўлення (узнаўляльныя прыродныя рэсурсы — глебавыя, расл., жывёльныя). Адноснае ўзнаўленне т. зв. неўзнаўляльных рэсурсаў (мінералы, карысныя выкапні), утварэнне якіх у прыродзе не адбываецца або адбываецца вельмі марудна, дасягаецца пры дапамозе тэхналогій шматразовага паўторнага выкарыстання матэрыялаў (гл.Другасная сыравіна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЛО́Ў Аляксей Рыгоравіч (5.10.1737, с. Любліна Цвярской вобл. — 5.1.1808),
расійскі дзярж. і ваенны дзеяч. Ген.-аншэф (1769), граф (1762). Брат Р.Р.Арлова. Адзін з гал. удзельнікаў дварцовага перавароту 1762, увыніку якога прастол заняла Кацярына II. У званні сяржанта атрымаў чын ген.-маёра (1762), аказваў вял. ўплыў на дзярж. справы. З 1769 камандаваў рас. эскадрай у Міжземным моры. За перамогі над турэцкім флотам каля Наварына і ў Чэсменскім баі 1770 атрымаў тытул Чэсменскага. З 1775 у адстаўцы. У маёнтках Арлова выведзена арлоўская рысістая парода верхавых коней.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́НІНСКІ БОЙ 1942,
бой партызан атрадаў «Камарова», «Пятровіча», імя М.Ц.Шыша па разгроме ням.-фаш. гарнізонаў уг.п.Ленін Пінскай вобл. 12 вер. ў Вял.Айч. вайну. Са створаных партызанамі для гэтай аперацыі штурмавых груп (150 чал.) 3 былі размешчаны на шляхах магчымага адыходу праціўніка, 2 — у засадах на дарогах верагоднага падыходу падмацаванняў ворагу. Увыніку раптоўнага нападу партызаны разграмілі гарнізон, вызвалілі зняволеных патрыётаў, захапілі трафеі і арганізавана адышлі. У гонар бою партызан ув. Ленін Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл. пастаўлены помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮДО́ВІК XVIII (Louis; 17.11.1755, г. Версаль, Францыя — 16.9.1824),
кароль Францыі [1814—24]. 3 дынастыі Бурбонаў. Брат Людовіка XVI, граф Праванскі. У час рэвалюцыі 1789—99 уцёк з Францыі (1791). У 1795 пасля смерці ў парыжскай турме малалетняга пляменніка (т.зв. Людовіка XVII) абвясціў сябе каралём. Фактычна заняў прастол у 1814 увыніку перамогі краін антыфранц. кааліцыі над Напалеонам I. У перыяд «Ста дзён» Напалеона I (сак.—чэрв. 1815) знаходзіўся ў Бельгіі. Да 1820 праводзіў адносна ліберальную палітыку, пазней трапіў пад уплыў ультрараялістаў. Гл. таксама Рэстаўрацыя ў Францыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЮШО́Ў Аляксей Дзмітрыевіч (21.3.1916, в. Аўсішча Сенненскага р-на Віцебскай вобл. — 19.9.1943),
Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Харкаўскае ваен. вучылішча пагранічных войск (1940). УЧырв. Арміі з 1937. УВял.Айч. вайну на фронце з 1941. Нач. штаба палка маёр М. вызначыўся ў баях на тэр. Смаленшчыны. Увер. 1943 на чале ўзвода аўтаматчыкаў і 2 узводаў 45-мм гармат прарваўся ў тыл праціўніка, завязаў бой, увыніку якога былі захоплены 4 мінамёты, 27 кулямётаў, 40 вінтовак, 18 аўтамашын і 3 рацыі. М. загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЯРЖА́НТ Рафаіл Іванавіч (28.1.1897, в. Гавязна Стаўбцоўскага р-на Мінскай вобл. — 4.4.1974),
удзельнік рэв. і нац.-вызв. руху ў Зах. Беларусі. Урэв. руху з 1920, напачатку ў КСМЗБ, з 1925 уКПЗБ. 30.10.1925 арыштаваны, прыгавораны да пакарання смерцю, якое заменена 15 гадамі строгага турэмнага няволення. Выйшаў на волю ў вер. 1939 увыніку вызвалення Зах. Беларусі Чырв. Арміяй. З 1939 на гасп. і сав. рабоце, нам. старшыні Баранавіцкага аблвыканкома. Удзельнік Вял.Айч. вайны. У 1945—61 на сав. рабоце ў Баранавічах. Дэп. Вярх. СаветаСССРу 1940—46.