сістэма мер, накіраваных на выздараўленне чалавека, кампенсацыю і аднаўленне функцый, парушаных у выніку хваробы ці траўмы, прафілактыку ўскладненняў, хранічнага цячэння і рэцыдываў хваробы, атаксама на прыстасаванне хворага чалавека і інваліда да самаабслугоўвання і працоўнай дзейнасці. Ажыццяўляецца ў рэабілітацыйных цэнтрах, аддзяленнях паліклінік, бальніц, санаторыяў. Пачынаецца з моманту вострай фазы хваробы і працягваецца да макс. ліквідацыі фіз., псіхічных, сац., прафес. парушэнняў. На Беларусі функцыянуе 256 аддзяленняў М.р., у т. л. 175 у амбулаторна-паліклінічных установах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАКСІ́ДЫ АРГАНІ́ЧНЫЯ,
арганічныя пераксідныя злучэнні, у якіх пераксігрупа злучана з 2 атамамі вугляроду. Маюць агульную ф-лу ROOR′, дзе R,R′ — арган. радыкалы. Паводле прыроды радыкалаў адрозніваюць пераксіды алкілаў і аралкілаў, цыклічныя (напр., 1,2-дыаксетан і яго вытворныя), дыацылпераксіды (напр., бензаілу пераксід), пераксідныя вытворныя карбанільных злучэнняў, атаксама элементаарган. пераксіды, у якіх адзін ці абодва радыкалы далучаны да пераксігрулы праз гетэраатам (фосфару, серы, крэмнію і інш.).
Да арт.Пераксіды арганічныя: а — 1,2-дыаксетан; б — 1,2-дыаксетандыён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́ВЯЗЬу тэхніцы,
перадача і прыём інфармацыі з дапамогай розных тэхн. сродкаў; галіна нар. гаспадаркі. Адрозніваюць пошту, радыёвяшчанне, тэлебачанне, электрасувязь, атаксамаперадачу даных у лакальных і глабальных камп’ютэрных сетках. Усе сродкі С. (акрамя пошты) карыстаюцца эл.-магн. ваганнямі пэўных частот паводле шкалы, рэкамендаванай Міжнар. саюзам электрасувязі. Адбываецца пашырэнне відаў паслуг С., якія даюцца карыстальнікам у інтэрактыўным рэжыме, пераход на лічбавыя фарматы перадачы інфармацыі (гл.Лічбавае радыёвяшчанне, Лічбавае тэлебачанне), інтэграцыя электрасувязі і вяшчання з Інтэрнетам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЫБЕ́ЦКАЕ ПІСЬМО́,
пісьменства, якое склалася ў 8—11 ст. у манастырах Цэнтр. Азіі на аснове індыйскага пісьма брахмі эпохі гупта. Алфавіт значна пашыраны за кошт дадатковых сімвалаў, адсутнічаюць спец. знакі для абазначэння сэнсаўтваральнай вышыні галасавога тону. Падзяляецца на кніжны і друкаваны шрыфт і на курсіўнае пісьмо, у якім таксама вылучаецца некалькі тыпаў. На аснове Т.п. развіліся некат. іншыя пісьмовыя сістэмы, напр., мангольскае пісьмо.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УНЦЫЯ́ЛЬНАЕ ПІСЬМО́, унцыял (ад лац. uncialis роўны па даўжыні адной унцыі),
асаблівы тып почырку лац. і грэка-візант. пісьма. Для яго характэрны вялікія роўныя літары без вострых вуглоў і ламаных ліній, якія амаль не выступалі за межы радка. Лігатур і словападзелу не было. Было пашырана ў 4—9 ст., пераважна ў царк. кнігах, атаксама ў рукапісах з ант. тэкстамі. Пад уплывам У.п. склаўся ўстаў.
А.Я.Міхневіч.
Да арт.Унцыяльнае пісьмо. Надпіс 3 ст. з г. Тымгад (Алжыр).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАЛІНЕРГІ́ЧНЫЯ НЕРВО́ВЫЯ ВАЛО́КНЫ,
нервовыя валокны. канцавыя ўчасткі якіх выпрацоўваюць медыятар ацэтылхалін. Знаходзяцца ў перыферычнай і цэнтр.нерв. сістэмах пазваночных і беспазваночных жывёл. Да іх адносяць парасімпатычныя нервы; прэгангліянарныя і постгангліянарныя сімпатычныя валокны, што інервуюць потавыя залозы і расшыраюць сасуды; саматычныя нерв. валокны. Апасродкуюць перадачу ўзбуджэння ў сінапсах. утвораных рухальнымі нейронамі ў шкілетных мышцах, парасімпатычнымі і некат. сімпатычнымі нейронамі ў залозах, сасудах і інш., атаксама перадачу тармажэння, напр., канцавымі ўчасткамі валокнаў блукальнага нерва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕАКТЫ́ЎНАСЦЬ (ад радые... + лац. activus дзейны),
уласцівасць некаторых атамных ядраў самаадвольна мяняць свой састаў (зарад Z, масавы лік A) у выніку вылучэння элементарных часціц ці фрагментаў ядраў (лёгкія ядры, асколкі дзялення), атаксама жорсткага электрамагн. выпрамянення (гама-выпрамянення); самаадвольнае ператварэнне нестабільных атамных ядраў у інш. ядры (стабільныя або радыеактыўныя). Тэрмін «Р.» выкарыстоўваецца толькі ў адносінах да ядраў, што радыеактыўныя ў асн. стане; пры дастаткова высокіх энергіях узбуджэння стабільныя ядры таксама становяцца радыеактыўнымі. Некаторыя радыеактыўныя нукліды існуюць у прыродзе (гл.Радыеактыўныя рады), але большасць радыенуклідаў атрымана штучна (гл.Ядзерныя рэакцыі), што і вызначае межы (па A і Z) іх існавання. Натуральную Р. (Р. прыродных ізатопаў) адкрыў у 1896 А.А.Бекерэль, штучную — у 1934 адкрылі І. і Ф. Жаліо-Кюры.
Тыпы Р.: альфа-распад, бэта-распад, спантаннае дзяленне ядраў, пратонная, двухпратонная і двухнейтронная Р. (радыеактыўныя ядры пры распадзе вылучаюць, адпаведна, 1 ці 2 пратоны, 2 нейтроны), двухстадыйная Р. Паводле асн. закону Р. колькасць радыеактыўных ядраў N убывае з часам t: N(t) = N exp(−Xt), дзе N0 — зыходная колькасць ядраў, λ — пастаянная распаду, значэнне якой звязана з перыядам паўраспаду Τ1/2: λΤ1/2 = ln2. Скорасць распаду ядраў практычна для ўсіх тыпаў Р. пры змене знешніх умоў (т-ра, ціск і інш.) не мяняецца. Колькасная характарыстыка Р. — актыўнасць — колькасць радыеактыўных распадаў за адзінку часу. Адзінка актыўнасці ў СІ — бекерэль (Бк); карыстаюцца таксама вытворнымі адзінкамі — удзельная (Бк/кг), малярная (Бк/моль), аб’ёмная (Бк/м1) і паверхневая актыўнасць (Бк/м²). Выкарыстоўваюць Р. у ядзернай энергетыцы і вытв-сці ядз. зброі, у сельскай гаспадарцы, біялогіі, медыцыне (гл.Ізатопныя індыкатары. Прамянёвая тэрапія), тэхніцы (метады неразбуральнага кантролю) і інш.
Літ.:
Альфа-, бета- и гамма-спектроскопия: Пер. с англ.Вып. 1—4. М., 1969;
Учение о радиоактивности: История и современность. М., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМЕТРЫ́Яў фізіцы,
незалежнасць фіз. сістэм і з’яў, атаксама прастораў, у якіх існуюць матэрыяльныя аб’екты і працякаюць рэальныя працэсы, ад пэўных аперацый над імі (зрухаў, паваротаў, адбіццяў, перастановак і інш.). Матэматычна ўласцівасці С. адпавядаюць інварыянтнасціфіз. тэорый (ураўненняў руху і станаў, фіз. законаў і інш.) адносна пераўтварэнняў С., якія ў сукупнасці вызначаюць адпаведныя групы С.
Ідэі і прынцыпы С. адыгрываюць канструктыўную ролю пры пабудове фіз. тэорый. Напр., спец. адноснасці тэорыя — па сутнасці фіз. тэорыя С. прасторы і часу. Выразы аператараў фіз. велічынь у квантавай механіцы вызначаюцца праз генератары груп С. Класіфікацыя элементарных часціц заснавана на ўліку і выкарыстанні геам. (прасторава-часавай) і ўнутранай (ізатапічнай, унітарнай і інш.) С. Для тэорый узаемадзеянняў элементарных часціц абавязковай з’яўляецца інварыянтнасць адносна Лорэнца пераўтварэнняў і пераўтварэнняў адпаведнай дынамічнай С. (гл. Калібровачная інварыянтнасць). Паслядоўны ўлік уласцівасцей С. дазволіў абгрунтаваць справядлівасць законаў захавання фіз. велічынь (гл. Нётэр тэарэма) паводле схемы: С. — інварыянтнасць — закон захавання (напр., аднароднасць часу — інварыянтнасць тэорыі адносна зрухаў пачатку адліку часу — закон захавання энергіі). У квантавай фізіцы разглядаюцца таксама дыскрэтныя С.: зарадавае спалучэнне, прасторавая інверсія і абарачэнне часу (гл. Людэрса — Паўлі тэарэма). Важнае значэнне мае вывучэнне магчымых парушэнняў С. ў фіз. сістэмах. Адкрыцці парушэнняў прасторавай і камбінаванай С. сталі вызначальнымі для пабудовы тэорыі слабых (электраслабых) узаемадзеянняў. З парушэннямі сферычнай С. ў атаме за кошт узаемадзеяння электронаў з эл. ці магн. полем звязана адпаведнае расшчапленне спектральных ліній (гл. Зеемана з’ява, Штарка з’ява). Фіз. С. — аснова класіфікацыі крышталёў (гл. Сіметрыя крышталёў), выкарыстоўваецца ў даследаваннях па оптыцы і акустыцы крышталёў, пры пабудове агульнай тэорыі аптычнай анізатрапіі (гл. Каварыянтныя метады), атаксама ў атамнай. малекулярнай і ядз. спектраскапіі.
Літ.:
Вигнер Е. Этюды о симметрии: Пер. с англ.М., 1971;
Федоров Ф.И. Теория гиротропии. Мн., 1976;
Яго ж. Группа Лоренца. М., 1979;
Богуш А.А. Очерки по истории физики микромира. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛАКГА́УЗ (ням. Blockhaus),
абароннае збудаванне для вядзення кругавога кулямётнага, часам і артыл. агню. У 1-ю і 2-ю сусв. войны выкарыстоўваліся для прыкрыцця мастоў, горных праходаў і інш., атаксама ў сістэме даўгачасных умацаванняў. Сцены і пакрыцці рабілі з дрэва, бетону і інш., меў жылыя памяшканні для гарнізона.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЬЦО́ВЫ СТАНО́К,
станок для здрабнення зерня (пшаніцы, жыта і інш. збожжавых культур), прамежкавых прадуктаў, атаксама солі, мінер. угнаенняў, какава-прадуктаў і інш. матэрыялаў. Мае пару або дзве пары вальцаў, якія верцяцца насустрач адзін аднаму. Вальцовыя станкі з наразнымі вальцамі выкарыстоўваюцца для грубага здрабнення, з гладкімі — для тонкага памолу.