спрошчаны спосаб тапаграфічнай здымкі. Выконваецца на планшэце з дапамогай компаса, візірнай лінейкі і цыркуля. Праводзіцца для хуткага складання прыблізнага плана мясцовасці або маршруту. Для вакамернай здымкі планшэт устанаўліваюць і арыентуюць па компасе, лінейкай вызначаюць напрамкі на назіраемыя аб’екты і наносяць адпаведныя лініі, уздоўж якіх адкладваюць у маштабе прыблізныя адлегласці ад месца здымкі да таго або інш. аб’екта. Вакамерную здымку выкарыстоўваюць у экспедыцыйных умовах пры адсутнасці тапаграфічных картаў для адлюстравання падрабязнасцей будовы мясцовасці, а таксама пры складанні абрысу і пры рэкагнасцыраваных даследаваннях малаабжытых раёнаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́КУУМНАЕ ЛІЦЦЁ,
атрыманне адлівак ліццём вадкага металу ў ліцейную форму пад вакуумам (40—0,3Па). Ажыццяўляецца вакуумным усмоктваннем металу ў форму, вакуумна-цэнтрабежнай заліўкай, ліццём у вакууме пад ціскам, заліўкай формы свабодна падаючым струменем у вакуумнай камеры і інш. Пры вакуумным ліцці з формы выдаляюцца газы, што дае магчымасць атрымаць шчыльныя, з гладкай паверхняй высакаякасныя адліўкі. Вакуумнае ліццё выкарыстоўваецца ў вытв-сці нікелю, тытану, цырконію, урану, берылію, іншых каляровых металаў і іх сплаваў. У спалучэнні з вакуумнай плаўкай пашыраны пры вырабе фасонных адлівак са спец. сплаваў і сталяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСКІ́ў раслін,
адна- або шматклетачныя вырасты эпідэрмісу. Розныя па форме, памерах і будове. Ахоўваюць расліны ад ваганняў т-ры і страты вільгаці (характэрна для высакагорных і пустынных раслін), назапашваюць ваду ў час засухі, служаць для абароны ад шкоднікаў і хвароб, распаўсюджвання пладоў і насення (напр., у адуванчыка, бавоўніку, таполяў). Кручкападобныя валаскі ўтрымліваюць сцёблы лазячых раслін на апоры (напр., у хмеля, фасолі). Каранёвыя валаскі і валаскі-лускавінкі эпіфітаў служаць для паглынання вады і глебавых раствораў. Залозістыя валаскі — органы выдзялення, якія выпускаюць эфірныя алеі або стрававальныя сокі (у насякомаедных раслін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХАЛТЭКІ́НСКАЯ ПАРО́ДАконей,
старажытная верхавая парода. Выведзена нар. селекцыяй на тэр. сучаснага Туркменістана. Зрабіла вял. ўплыў на сусв. конегадоўлю. Разводзяць у Расіі, Казахстане, Туркменістане, Германіі, ЗША. З удзелам ахалтэкінскай пароды выведзены арабская, чыстакроўная верхавая, тракененская і інш. пароды коней. На Беларусі выкарыстоўваецца ў селекцыі і конным спорце.
Зграбныя прыгожыя коні гнядой, буланай, вараной, рыжай і інш. масцей. Выш. ў холцы 156—158 см. Трывалыя на доўгіх дыстанцыях, рэзультатыўныя ў спаборніцтвах па выездцы. Рэкордная рэзвасць у гладкіх скачках на 1600 м — 1 мін 43,6 с.
бел. вучоны ў галіне буд. механікі. Чл.-кар.АН Беларусі (1960). Д-ртэхн.н. (1958), праф. (1959). Засл. дз. нав. Беларусі (1989). Скончыў Тбіліскі ін-т інжынераў чыг. Транспарту (1939). З 1958 у Ін-це буд-ва і архітэктуры АН Беларусі, з 1971 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па праблемах фізіка-хім. механікі і рэалогіі бетонных сумесяў, тэорыі структураўтварэння і цвярдзення бетону, тэхналогіі вырабу жалезабетонных трубаў і інш.
Тв.:
Основы физики бетона. М., 1981;
Технология железобетонных изделий специального назначения. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́БІНА КА́ША,
у беларусаў абрадавая страва на радзінах. Каша з прасяных, ячных або грэцкіх круп на малацэ, з яйкамі, мёдам, цукрам, маслам, якую варыла бабка-павітуха. Бабіну кашу падавалі пад канец святочнага абеду, калі пачынаўся «торг» за яе. Пасля «торгу» гаршчок з бабінай кашай заставаўся ў самага шчодрага (звычайна гэта быў кум) госця. Ён разбіваў гаршчок на шчасце нованароджанаму і частаваў усіх кашай на чарапку. У наш час на радзінах замест бабінай кашы па традыцыі ў гаршку падаюць цукеркі, пячэнне і інш.
украінскі гісторык. Акад.АН Украіны (1919). Скончыў Кіеўскі і Харкаўскі ун-ты. З 1887 праф., у 1906—10 рэктар Харкаўскага ун-та. Чл.Дзярж. савета (1906, 1910—14). Аўтар прац па гісторыі Расіі, Украіны, Беларусі, Літвы.
Тв.:
История Северской земли до половины XIV ст. Киев, 1882;
К истории о быте древних славян. Киев, 1892;
Русская история. Т. 1—2 (ч. 1—2). М., 1909—14;
Нарис української істориографії. Т. 1 (вып. 1—2). Київ, 1923—25;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАГА́Ч,
1) старадаўняе земляробчае свята беларусаў, што спраўлялася пасля заканчэння жніва. З пашырэннем хрысціянства багач быў прымеркаваны да свята нараджэння Божай Маці (8 верасня с. ст.), якая лічылася заступніцай ураджаю.
2) Сімвал свята багач — сявенька з жытам ці пшаніцай і васковай свечкай (збожжа вымалочвалі з 1-га зажыначнага снапа і зносілі па жменьцы з кожнага двара). З багачом абходзілі ўсе двары ў вёсцы, а потым ставілі ў хаце пэўнага гаспадара і пакідалі да наступнага жніва. Паводле нар. павер’яў, багач забяспечваў дому багацце і шчасце.
бел. вучоны ў галіне лесаводства. Д-рс.-г.н. (1986). Скончыў Бел. лесатэхнічны ін-т (1960). З 1967 у Ін-це лесу АН Беларусі. Навук. працы па лесаўпарадкаванні, лясной таксацыі, колькаснай экалогіі раслін, арганізацыі лясной гаспадаркі.
Тв.:
Повышение продуктивности лесов. Мн., 1984;
Нормативные материалы для таксации леса Белорусской ССР. М., 1984 (у сааўт.);
Принципы организации и ведения лесного хозяйства на загрязненных радионуклидами территориях // Лес и Чернобыль: Лесные экосистемы после аварии на Чернобыльской АЭС, 1986—1994. Мн., 1994.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЗА ДА́НЫХ,
упарадкаваная сукупнасць даных, прызначаных для захоўвання, назапашвання і апрацоўкі інфармацыі з дапамогай ЭВМ; састаўная частка банка даных. Пры стварэнні, абслугоўванні і папаўненні базы даных выкарыстоўваецца сістэма кіравання базамі даных, у аснову якой закладзена матэм. мадэль упарадкавання інфармацыі.
Адзінкай захавання і доступу да базы даных з’яўляецца запіс, напрыклад бібліягр. карта электроннага каталога, рэферат артыкула ў аўтаматызаваным рэфератыўным часопісе, чарцёж дэталі ў сістэме аўтаматызацыі праектавання. Кожны запіс мае загаловак (ключ), па якім яго можна знайсці. Загалоўкі запісаў аб’ядноўваюцца ў даведачныя табліцы, якія забяспечваюць поўную аўтаматызацыю пошуку інфармацыі.