вулканічны востраў у Ціхім ак., самы вял. ў групе Саламонавых астравоў. Уваходзіць у склад дзяржавы Папуа-Новая Гвінея. Пл. 10 тыс.км². Выш. да 3123 м (вулкан Балбі). Вільготныя трапічныя лясы. Радовішчы медзі (адно з буйнейшых у свеце) і волава. Здабыча золата. Лесанарыхтоўкі. Вырошчванне какосавай пальмы, бананаў. Гал. горад — Кіета. Названы ў гонар франц. мараплаўца Я.А.Бугенвіля.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАБА́Р,
рака ў Рэспубліцы Саха (Якуція). Даўж. 939 км. Пл. басейна 100 тыс.км². Вытокі на Анабарскім плато, цячэ на Паўн.-Сібірскай нізіне, упадае ў мора Лапцевых. Гал. Прытокі: М.Куанамка, Уджа (справа), Суалама, Харабыл (злева). Ледастаў з канца вер. да мая. Зімой на перакатах прамярзае да дна. У вусці шмат рыбы (нельма, муксун, рапушка, омуль іінш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГА́ЙО (Ohio),
рака ў ЗША левы прыток Місісіпі. Даўж. 1580 км, пл. вадазбору 528 тыс.км². Пачынаецца з Апалачскіх гор, перасякае Апалачскае плато іЦэнтр. раўніну. Гал. прытокі: Кентукі, Камберленд, Тэнесі. Сярэднегадавы расход вады каля 8 тыс.м³/с. Шлюзаваная. Суднаходная (парогі каля г. Луісвіл абведзены каналамі). У бас. буйныя ГЭС. На Агайо гарады Пітсбург, Цынцынаты, Луісвіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАПАНО́ВІЧ (Дзмітрый Апанасавіч) (26.10.1896, в. Танежыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 29.11.1952),
генерал-лейтэнант (1944). Удзельнік грамадз. вайны. З 1937 у Палітупраўленні РСЧА. У Вял.Айч. вайну чл.ваен. савета Цэнтр. фронту, Кіеўскай, Уральскай, Маскоўскай ваен. акруг, Маскоўскай зоны абароны. З 1947 нам. па паліт. частцы камандуючага войскамі ваен. акругі, нач.Гал. ўпраўлення баявой іфіз. падрыхтоўкі сухапутных войск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВА́О (Davao),
горад на Філіпінах, на в-ве Мінданао. Адм. ц.прав. Давао. 850 тыс.ж. (1990). Порт у зал. Давао. Міжнар. аэрапорт. Гал.гандл. цэнтр вострава. Цэнтр перапрацоўкі абакі (манільская пянька) і рамі (кіт.тэкст. крапіва). Дрэваапр., лесапільныя прадпрыемствы, фанерныя ф-кі. Вываз абакі (1-е месца ў краіне), рамі, копры, леса. Рыбалоўства. Турызм. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНЕ́ЙДЫЯН (Canadian),
рака ў ЗША, правы прыток р. Арканзас. Даўж. каля 1500 км, пл.бас. 124 тыс.км². Пачынаецца на схілах хр. Сангрэ-дэ-Крыста (Скалістыя горы), цячэ па Вял.іЦэнтр. раўнінах. Гал. прыток — Норт-Канейдыян (злева). Веснавое разводдзе. Сярэдні гадавы расход вады каля 200 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння. На р. Норт-Канейдыян г. Аклахома-Сіці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́СБАС (Lesbos),
Мітыліні, востраў у Эгейскім м., каля ўзбярэжжа п-ва М. Азія; тэр. Грэцыі. Пл. 1636 км². Нас. больш за 100 тыс.чал. Узгоркі і горы выш. да 967 м (г. Олімбас), шмат бухтаў. Тэрмальныя крыніцы. Міжземнаморскія хмызнякі, лясы. Аліўкавыя гаі. Вырошчваюць цытрусавыя, тытунь. Рыбалоўства. Здабыча мармуру. Гал. порт — Мітыліні. Л. — адзін з цэнтраў стараж.-грэч. культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУ́РСІЯ (Murcia),
горад на ПдУ Іспаніі, на р. Сегура. Адм. ц. аўтаномнай вобласці і правінцыі Мурсія. Засн: ў 825. 319 тыс.ж. (1991). Трансп. вузел. Гал. цэнтр вытв-сці натуральнага шоўку. Прам-сць: вытв-сць матацыклаў, абсталявання для кансервавай прам-сці, шкла, выбуховых рэчываў, баваўняных тканін, перапрацоўка цытрусавых. Ун-т. Сабор (14—15 ст.), царква (16—17 ст.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́ЛЬБАРГ (Ålborg),
горад у Даніі, на Пн п-ва Ютландыя. Адм. ц. амта Паўн. Ютландыя. Вядомы з 11 ст. Каля 120 тыс.ж. (1999). Порт у праліве Лім-фіёрд. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (гал. чынам суднабудаванне івытв-сць абсталявання для цэм. прам-сці), цэм., рыбаперапр., тэкст., хімічная Цэнтр рыбалоўства. Арх. помнікі 14—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯЦІКНІ́ЖЖА,
першыя 5 кніг Бібліі (Быццё, Зыход, Левіт, Лікі і Другазаконне); вядомыя таксама пад назвай Закон, або Вучэнне (па-яўрэйску — Тора); гал. свяшчэнныя кнігі іудаізму. П. — раздзел Старога запавету, складзены ў 1-м тыс. да н.э. Стварэнне яго прыпісваюць біблейскаму герою Майсею. У 1519 Ф.Скарына выпусціў у Празе П. ў 5 асобных кнігах на старабел. мове.