А́ЖБЕ, Ашбе (Ažbè) Антон (30.5.1862, г. Даленчыцэ, Славенія — 6.8.1905), славенскі жывапісец і педагог. Вучыўся ў Венскай і Мюнхенскай акадэміях мастацтваў. Творчасць пазначана пошукамі колеравай выразнасці, пераходам ад акадэмізму да пленэрнага жывапісу («Галава селяніна», каля 1890; «У гарэме», «Негрыцянка», абедзве каля 1895). У 1891 адкрыў у Мюнхене ўласную маст. студыю, дзе вучыліся В.Кандзінскі, А.Мурашка, І.Грабар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙКУМЕ́НА, экумена (грэч. oikumenē ад oikeō насяляю), сукупнасць заселеных людзьмі тэрыторый зямнога шара. У Стараж. Грэцыі вядомая грэкам заселеная частка зямлі з Эладай у цэнтры. Уключала Паўд., Цэнтр. і Паўд.-Усх. Еўропу да Каспійскага м., Малую і Пярэднюю (Зах.) Азію, Аравію, Індыю і Паўн. Афрыку. Паняцце «айкумена» ўвёў стараж.-грэч. гісторык і географ Гекатэй Мілецкі ў творы «Землеапісанне».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАСМІ́ЗМ (адa... + грэч. kosmos Сусвет),
філасофскае і рэлігійнае вучэнне, якое прапаведуе погляды аб нікчэмнасці свету. У найб. чыстым выглядзе сустракаецца ў класічнай інд. філасофіі (гл.Веданта), пашырана і ў хрысціянстве. Гегель называў акасмізмам пантэізм Спінозы, паколькі бог у ім ёсць адзіная вечная і бясконцая субстанцыя, усё астатняе — часовае, неістотнае. Акасмізмам наз. таксама спірытуалізм, які адмаўляе рэальнасць навакольнага свету.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСІГЕМАГЛАБІ́Н,
HbO2, злучаны з кіслародам гемаглабін. Пераносіць кісларод ад органаў дыхання да тканак і вызначае ярка-чырвоны колер артэрыяльнай крыві. На ўтварэнне і дысацыяцыю HbO2 у арганізме ўплывае канцэнтрацыя вуглякіслага газу (CO2), pH і інш. фактары. Чым больш даступны кісларод для жывёліны, тым меншая роднасць гемаглабіну яе крыві да кіслароду (напр., у наземных жывёл яна меншая, чым у водных).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБАСІ́ДЫ,
дынастыя арабскіх халіфаў, якая правіла ў Багдадзе ў 750—1258 (гл.Абасідаў халіфат). Паходзіць ад Абаса, дзядзькі Мухамеда. Заснавальнік дынастыі Абу-ль-Абас ас-Сафах [750—754], які скінуў Амеядаў. Найб. буйныя прадстаўнікі — Мансур [754—775], Харун ар-Рашыд [786—809], Мамун [813—833]. Пасля захопу Буідамі ў 945 Багдада Абасіды пазбаўлены свецкай улады. Апошні з Абасідаў аль-Мустасім [1242—58] у час нашэсця манголаў пакараны смерцю.
1) у жывёл і чалавека — прыроджанае або набытае зарастанне поласці ці прасвету трубкавага органа, канала, крывяноснага або лімфатычнага сасуда (напр., пры запаленнях, трамбозах).
2) У раслін — сплюшчванне клетак і тканак, якое вядзе да знікнення ўнутрыклетачных і міжклетачных поласцей (напр., перыферычных слаёў лубу пры разрастанні тканак сцябла, абалонак і тканак зародка пры яго росце).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБРО́ВА,
вадасховішча ў Беларусі, у Івацэвіцкім р-не Брэсцкай вобл., на меліярац. канале ў бас.р. Ясельда. За 16 кмад вусця канала, каля в. Аброва. Створана ў 1985. Пл. 1,6 км², даўж. 1,82 км, найб. шырыня 1,2 км, найб.Глыб. 4,9 м, аб’ём вады 7,1 млн.м³. Пл. вадазбору каля 270 км². Выкарыстоўваецца для арашэння зямель і рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АВЕ́РС (франц. avers адлац. adversus павернуты тварам),
правы (галоўны) бок манеты, медаля, банкноты. Аверсам манет, як правіла, лічыцца бок з партрэтам манарха, яго манаграмай або імем ці выявай інш. асобы (пры іх адсутнасці — з гербам або абазначэннем наміналу); на аверсе мемарыяльных манет змешчана сюжэтная выява; медалёў — паведамленне аб нагодзе выпуску; банкнот — герб і подпіс адказных асоб. Параўн.Рэверс.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРТЫКО́Н (адгрэч. orthos прамы + eikōn выява),
перадавальная тэлевізійная трубка з назапашваннем зараду і счытваннем відарыса павольнымі (каэфіцыент другаснай эмісіі < 1) электронамі. Распрацаваны амер. інжынерамі А.Розам і Х.Ямсам (1939). Прыкладна ў 20 разоў больш адчувальны за іканаскоп; характарыстыка «святло—сігнал» лінейная ва ўсім дыяпазоне ўстойлівай работы. Выкарыстоўваецца ў тэлевізійных перадавальных камерах. Гл. таксама Суперартыкон.