выдаленне горных парод, што пакрываюць карысныя выкапні, з мэтай выяўлення іх пакладаў; адзін з гал. працэсаў адкрытай распрацоўкі радовішчаў. Для аддзялення (адбойкі) ад масіву цвёрдай пароды выконваюць узрыўныя работы. Пры распрацоўцы мяккіх парод адбойку сумяшчаюць з пагрузкай экскаватарамі, скрэперамі, бульдозерамі, сродкамі гідрамеханізацыі і інш. Пароды перамяшчаюць у адвал транспартна-адвальнымі мастамі, канвеерамі, адвалаўтваральнікамі і інш. Р.р. выконваюць пры буд-ве кар’ераў, а таксама ў працэсе іх эксплуатацыі (забяспечваюць доступ да карыснага выкапня).
таджыкскі пісьменнік. Нар. паэт Таджыкістана (1974). Скончыў Душанбінскі пед.ін-т (1941). Друкаваўся з 1936. Аўтар паэт. зб-каў «Фронту» (1945), «Свята Перамогі» (1946), «Жыццё і слова» (1955), «Пройдзены шлях» (1966), «Горная легенда» (1970), «Натхненне» (1973), п’ес, апавяданняў (зб. «Прыгоды Сакі», 1973) і інш. Пісаў для дзяцей, перакладаў творы рус. і замежных паэтаў. На бел. мову яго асобныя вершы пераклаў С.Гаўрусёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОМ (англ. rum),
моцны спіртны напітак з ромавага спірту. Для прыгатавання Р. спірт, атрыманы перагонкай зброджанага з выкарыстаннем спец. дражджэй мелесу цукр. трыснягу (ромавы спірт), разбаўляюць да мацунку 50—55% аб’ёмных і вытрымліваюць 2—8 гадоў пры т-ры 18—22 °C у драўляных бочках. Асн. вытворцы Р. — краіны Карыбскага басейна, дзе вырошчваюць цукр. трыснёг. У Еўропе пашыраны т.зв. «фантазійныя» Р. (напр., венг. «Гавана»), якія вырабляюць са спірту, араматызаванага сінт. эсенцыямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РОЎНАРАЗМЕРКАВА́ННЯ ЗАКО́Н,
тэарэма класічнай статыстычнай фізікі, якая сцвярджае, што для статыстычнай сістэмы ў стане тэрмадынамічнай раўнавагі на кожную ступень свабоды прыпадае аднолькавая сярэдняя энергія. Паводле Р.з. кожная ступень свабоды паступальнага і вярчальнага руху характарызуецца сярэдняй кінетычнай энергіяй, роўнай kT/2, а кожная вагальная ступень свабоды — сярэдняй энергіяй kT (kT/2 на кінетычную энергію і kT/2 на патэнцыяльную энергію). На аснове Р.з. вызначаюцца лімітныя значэнні цеплаёмістасці шмататамных газаў і цвёрдых цел пры высокіх т-рах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУБІ́ЛЬНІК,
электрычны пераключальнік з ручным прыводам длякамутацыіэл. ланцугоў напружаннем да 1 кВ. Мае метал. ножападобныя кантакты, якія пры замыканні (уключэнні) уваходзяць у нерухомыя спружыністыя клямары (гнёзды). Р., разлічаны на вял. сілу току, мае некалькі паралельна злучаных кантактаў на 1 полюс, а часам і дугагасільнае прыстасаванне.
Рубільнікі: а — аднаполюсны (1 — рукаятка, 2 — токападводы, 3 — кантактны нож, 4 — дугагасільнае прыстасаванне); б — трохполюсны (1 — нерухомая кантактная стойка, 2 і 3 — момантавы і галоўны нажы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУЧНІ́ЦА (польск. rusznica),
адзін з першых узораў ручной агнястрэльнай зброі ў краінах Усх. і Цэнтр. Еўропы. У ВКЛ з’явілася ў 2-й пал. 14 ст.; прызначалася ў асн.дляпяхоты. Складалася з гладкасценнага кованага жалезнага ствала, прымацаванага да драўлянай ложы. Зараджалася са ствала кулямі з жалеза або свінцу. Калібр 12,5—25 мм, маса да 8 кг, прыцэльная далёкасць стральбы да 150 м. У пач. 16 ст. заменена мушкетам (гл. таксама Самапал).
расійскі кампазітар. Засл. дз. маст. Расіі (1989). Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1967), у 1969—74 выкладаў у ёй. Вучань А.Хачатурана. Сярод твораў рок-оперы «Зорка і смерць Хаакіна Мур’еты» (1976), «“Юнона” і “Авось”» (1981); сімфоніі, канцэрты з арк., творы дляфп.; мюзіклы, у т. л. «Прыгоды Бураціна» (1975), музыка да кіна- і тэлефільмаў, у т. л. «Той самы Мюнхаўзен» (1980), «Праз церні да зорак» (1981), рамансы, песні і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭМІЛІТАРЫЗА́ЦЫЯ (ад рэ... + мілітарызацыя),
аднаўленне ваен. магутнасці, ваен.-эканам. патэнцыялу дзяржавы (ч. яе тэр.) пасля дэмілітарызацыі. Напр., Германія анулявала ваен. артыкулы Версальскага мірнага дагавора 1919, аднавіла ваен. магутнасць і распачала падрыхтоўку да рэваншу. Пасля 2-й сусв. вайны Р. найб. характэрна для дзяржаў, якія ў адпаведнасці з міжнар. дагаворамі ў 2-й пал. 1940-х г. былі дэмілітарызаваны, потым аднавілі свой ваен.-эканам. і тэхн. патэнцыял (напр., ФРГ, Італія, Румынія і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭПАРТЫМ’Е́НТА (ад ісп. repartimiento размеркаванне),
тэрмін, які ў ісп. калоніях Лац. Амерыкі з канца 15 ст. абазначаў размеркаванне паміж іспанцамі зямель, ваен. здабычы, тавараў і г.д.Найб. часта ўжываўся як назва прымусовай працоўнай павіннасці індзейцаў, паводле якой прыватныя асобы з іспанцаў мелі права з дазволу калан. адміністрацыі браць штогод у энкам’енду вызначаную колькасць індзейцаў пэўнага раёна для працы на плантацыях, у рудніках і інш. Гэта было прычынай масавай смяротнасці і хуткага скарачэння індзейскага насельніцтва.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ТУШ (франц. retouche ад retoucher падмалёўваць, падпраўляць, літар. — зноў датыкацца),
выпраўленне выяў (малюнкаў, фотаздымкаў і інш.) шляхам прарысоўкі іх алоўкамі або фарбамі, выскрабання асобных участкаў або хім. апрацоўкі (траўленне эмульсіі фатаграфічнага слоя). Бывае тэхнічная (выдаленне выпадковых дэфектаў — кропак, плям, драпін) і градацыйная (узмацненне або аслабленне шчыльнасці асобных участкаў паўтонавай выявы). У паліграфіі Р. выкарыстоўваюць для падрыхтоўкі арыгіналаў да друку, выпраўлення негатываў і дыяпазітываў перад вырабам друкарскіх форм. Звычайна выконваюць уручную, на выявах вял. памераў — аэрографам.