РАЖДЗЕ́СТВЕНСКІ (Усевалад Аляксандравіч) (10.4.1895, г. Пушкін Ленінградскай вобл — 31.8.1977),
рускі паэт і перакладчык. Скончыў Ленінградскі ун-т (1925). Друкаваўся з 1910. У зб-ках «Вялікая Мядзведзіца» (1926), «Гранітны сад» (1929), «...Зямное сэрца» (1933), «Акно ў сад» (1939) пісаў пра жыццё ў краіне, дзеячаў рус. культуры. Зб-кі «Голас Радзімы» (1943), «Ладага» (1945), «Родныя дарогі» (1947) пра падзеі Вял. Айч. вайны. Лірыка 1950—70-х г. прысвечана паўн. прыродзе і Ленінграду. Аўтар кніг пра А.Пушкіна («Чытаючы Пушкіна», 1962), мемуараў. З канца 1920-х г. перакладаў бел. паэзію. У 1930-я г. наведваў Беларусь, сустракаўся з бел. пісьменнікамі. На рус. мову пераклаў больш за 60 вершаў Я.Купалы, яго паэмы «Яна і я», «Тарасова доля», драму «Раскіданае гняздо» (з П.Кабзарэўскім). Я.Купалу прысвяціў некалькі вершаў і артыкулаў. Пераклаў таксама вершы Ф.Багушэвіча, Цёткі, П.Глебкі, У.Дубоўкі, К.Кірэенкі, М.Лужаніна, П.Панчанкі, М.Танка і інш. На бел. мову яго творы перакладалі Р Баравікова, А.Вялюгін, Дубоўка, В.Зуёнак, Г.Кляўко, Р.Няхай, У.Паўлаў, Я.Сіпакоў, М.Танк і інш.
Тв.:
Избранное. Т 1—2. Л., 1974;
В созвездии Пушкина М., 1972;
Страницы жизни. 2 изд. М., 1974;
Город на Неве. 2 изд. Л., 1978;
Бел. пер. — у кн.: Паэты Ленінграда. Мн., 1948;
У кн.: Руская савецкая паэзія. Мн., 1953.
Літ.:
Васильева И.А. Всеволод Рождественский: Очерк жизни и творчества. Л., 1983;
Лиокумович Т. Поэзия Янки Купалы в русских переводах // Мастерство перевода. Сб. 12. 1979. М., 1981.
І.У.Саламевіч.
т. 13, с. 250