адсутнасць салянай кіслаты і ферментаў у страўнікавым соку (ахілія страўнікавая) ці ферментаў у панкрэатычным соку (ахілія панкрэатычная). Абумоўлена прыгнечаннем дзейнасці залоз страўніка або недастатковасцю знешняй сакрэцыі падстраўнікавай залозы ў выніку іх першаснага пашкоджання або ўскоснага (пры інш. хваробах) парушэння функцый. Лечаць прэпаратамі падстраўнікавай залозы, ужываннем страўнікавага соку ў час яды, ліквідуюць першапрычыны ахіліі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХМАДНА́ГАР,
феадальная дзяржава ў канцы 15—17 ст. ў Індыі. Заснавана намеснікам бахманідскага султана ў Джунары Малікам Ахмадам, які ў 1490 абвясціў сябе незалежным кіраўніком з тытулам нізамшаха. Назва дзяржавы ад сваёй сталіцы — г. Ахмаднагар (засн. Ў 1494). У канцы 16 — пач. 17 ст. Ахмаднагар вяла доўгія войны з Вялікімі Маголамі і ў 1636 падпарадкавана Шах-Джаханам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АШМЯ́НКА, Лебяжода,
рака ў Беларусі, у Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці і Навагрудскім раёне Гродзенскай вобл., правы прыток Кроманкі (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 37 км². Пачынаецца каля в. Налібакі Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Кроманку за 4 км на ПнУадв. Купіск Навагрудскага р-на.
Рака Ашмянка каля вёскі Маркуны Астравецкага р-на.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРАПО́НІКА (адаэра... + грэч. ponos работа),
паветраная культура, спосаб вырошчвання раслін у вільготным паветры без глебы або яе заменнікаў. Прапанаваны ў 1910 рус. вучоным У.М.Арцыхоўскім. Пры аэрапоніцы карані раслін перыядычна апырскваюць растворам пажыўных рэчываў, што значна зніжае матэр.-тэхн. затраты на іх вырошчванне. Выкарыстоўваецца ў прамысл. кветкаводстве і агародніцтве, у аранжарэях, цяпліцах, касм. караблях і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРЭНХІ́МА (адаэра... + грэч. enchyma налітае, тут — тканка),
паветраносная тканка, тканка розных органаў раслін, якая выконвае вентыляцыйную і часткова дыхальную функцыі. Аэрэнхіма — рыхлая мадыфікаваная парэнхіма з клетак рознай формы і міжклетнікаў, запоўненых паветрам. Характэрна для многіх балотных і водных раслін (гарлачыкаў, рдзестаў, чароту і інш.), памяншае іх удз. вагу, памагае трымацца на вадзе, назапашвае кісларод і вуглякіслы газ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКАРА́ (ад назвы г. Бакара ў Францыі),
французская вытворчасць вырабаў з хрусталю. Узнікла ў 1816 на шкляной мануфактуры Сент-Ан (засн. каля 1766) у г. Бакара. Вядомасць набыла ў 2-й пал. 19 ст.тэхн. дасканаласцю пышных і багата ўпрыгожаных дробнай агранкай сервізаў і вазаў. Вырабы гэтай вытворчасці (існуе і цяпер) і сам тып дробнай агранкі таксама наз. бакарой.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКУРЫЯ́НІ,
горнакліматычны курорт у Грузіі. Непадалёку ад курорта Баржомі, на Бакурыянскім плато на выш. 1700 м. Умераны клімат, сонечнае лета, мяккая зіма з вял. колькасцю сонечных дзён і ўстойлівым снегавым покрывам (снежань—красавік), хвойная расліннасць спрыяюць лячэнню бранхіяльнай астмы і інш. хвароб органаў дыхання, аздараўленчаму і прафілактычнаму адпачынку. Санаторыі, пансіянаты, турбазы, гасцініца. Батанічны сад, горнае возера. Цэнтр гарналыжнага спорту.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́ЛАТАНФЮРЭД (Balatonfüred),
бальнеакліматычны курорт у Венгрыі. На ПдЗад Будапешта, у зоне воз. Балатан. Развіваецца з 18 ст. Лечаць сардэчна-сасудзістыя хваробы, парушэнні абмену рэчываў. Клімат умерана кантынентальны з мяккай зімой, цёплым летам, вял. колькасцю сонечных дзён. Крыніцы мінер. водаў на пітное лячэнне, гразелячэнне. Санаторыі, дамы адпачынку, гасцініцы. Шмат арх. помнікаў, помнікі прыроды. Цэнтр воднага спорту і турызму.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛАЧА́НКА,
рака ў Беларусі, у Чэрвеньскім і Пухавіцкім р-нах Мінскай вобл., левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўж. 36 км. Пл. вадазбору 418 км². Пачынаецца за 2 км на Пдадв. Кобзевічы Чэрвеньскага р-на, цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Рэчышча на працягу 28 км каналізаванае, у ніжнім цячэнні месцамі звілістае. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярац.Сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́НАС, ахар,
археалагічная культура эпохі энеаліту (каля 1900—1300 да нашай эры) на тэр. штата Раджастхан (Індыя). Назва адр. Банас, у басейне якой даследавана паселішча Ахар (адсюль другая назва культуры). Насельніцтва займалася земляробствам (вырошчвала рыс, пшаніцу), асн.буд. матэрыялам былі камень і гліна. Характэрна чорна-чырвоная кераміка, упрыгожаная малюнкамі белай фарбы. Пашыраны медныя і бронзавыя вырабы.