мініяцюрны жывапіс тэмперай на лакавых вырабах; рускі нар.маст. промысел. Узнік у 1932 упас. Холуй Іванаўскай вобл. (Расія) на асновемясц. іканапіснага промыслу (вядомы з 16 ст.) як філіял арцелі «Пралетарскае мастацтва». У 1934 створана Холуйская маст. арцель, у 1960 ф-камаст. лакавай мініяцюры. Тэхналогія вырабаў з пап’е-машэ запазычана ў майстроў фядоскінскай мініяцюры. У Х.м. пераважаюць кампазіцыі на гіст., былінныя, казачныя і сучасныя тэмы, размешчаныя, як правіла, на пейзажных фонах. Вырабы вызначаюцца падкрэсленай дэкаратыўнасцю, засн. на проціпастаўленні яркіх тонаў, пластычнай выразнасцю поз і жэстаў персанажаў, узбуйненымі дэталямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРАБ’ЁЎ Мікалай Іванавіч (н. 17.8.1935, в. Глубокае Варонежскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне хіміі. Д-ртэхн.н. (1978), праф. (1984). Засл. дз. нав. Беларусі (1992). Скончыў Ленінградскі тэхнал.ін-т (1959). З 1967 уБел.тэхнал. ун-це, з 1984 прарэктар. У 1978—84 дырэктар Бел. філіяла Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та галургіі. Навук. працы па хіміі і тэхналогіі мінер. угнаенняў і новых матэрыялаў на аснове неарган. соляў і аксідаў.
Тв.:
Очистка сточных вод и утилизация фторфосфатных шламов производств фосфорных удобрений. М., 1987 (у сааўт.);
Атлас инфракрасных спектров фосфатов;
Двойные конденсированные фосфаты. Мн., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПЕРКІНЕ́ЗЫ (ад гіпер... + грэч. kenēsis рух),
міжвольныя рухі чалавека без біял. мэтазгоднасці і фізіял. сэнсу. Бываюць пры арган., у т. л. спадчынных, захворваннях ц. н. с. і пры неўрозах. Уаснове гіперкінезаў — пашкоджанне нерв. сістэмы: ад кары паўшар’яў вял. мозга да сегментаў спіннога мозга. Да гіперкінезаў адносяць лакальныя і генералізаваныя цікі, харэю, атэтоз, тарсіённую дыстанію, міякланію, дрыжанне, гемібалізм і інш. Спалучаюцца са зменамі мышачнага тонусу; узмацняюцца пры хваляванні і эмацыянальным напружанні, знікаюць у час сну. Бываюць ізаляваныя і ў спалучэннях (цікі і харэя, харэя і атэтоз і інш.). Лячэнне тэрапеўтычнае і хірургічнае.
Літ.:
Антонов И.П., Шанько Г.Г. Гиперкинезы у детей. Мн., 1975.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМФІТЭА́ТР (грэч. amphitheatron),
1) уСтараж. Рыме манументальнае збудаванне для публічных відовішчаў: баёў гладыятараў, цкавання дзікіх звяроў, масавых тэатралізаваных паказаў. Меў эліпсападобную ў плане форму, з арэнай пасярэдзіне, вакол якой ступенькамі ўзвышаліся месцы для гледачоў. Яго канструкцыйную аснову складала сістэма арак і слупоў, паміж якімі знаходзіліся галерэі і лесвіцы, напр., Рымскі Калізей.
2) Сучасныя амфітэатры выкарыстоўваюцца ў кінатэатрах, тэатр., цыркавых, спарт. будынках, маюць эліпсападобны, паўцыркульны сегментавы план. На аснове амфітэатра пабудаваны глядзельныя залы Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі, кінатэатра «Кастрычнік» у Мінску, месцы для гледачоў у цырках Гомеля, Мінска, на мінскім стадыёне «Дынама» і інш.
Да арт.Амфітэатр. Старажытнарымскі тэатр у Турцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ДРАЎ-ЗІ́ХМАН Аскар Аскаравіч (4.8.1920, г. Умань Чаркаскай вобл., Украіна — 17.9.1991),
бел. вучоны-генетык. Д-рбіял.н. (1979). Сын А.К.Кедрава-Зіхмана. Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію (1953). З 1955 працаваў уЦэнтр.бат. садзе, з 1960 у Ін-це генетыкі АН Беларусі. Навук. працы па вывучэнні працэсаў і з’яў у папуляцыях перакрыжаванаапыляльных раслін. Распрацаваў на аснове палікрос-тэста новыя падыходы і прыёмы селекцыі азімага жыта, стварыў поўную серыю трысомікаў азімага жыта.
Тв.:
Генетические основы селекции гетерозисных популяций. Мн., 1971 (у сааўт.);
Поликросс-тест в селекции растений. Мн., 1974;
Получение и использование трисомиков озимой ржи. Мн., 1979 (разам з Т.С.Шылко).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ЯТНІКАВАЯ МІГРА́ЦЫЯ,
рэгулярныя перамяшчэнні людзей з аднаго нас. пункта ў іншы, ад месца жыхарства да месца працы ці вучобы і назад. Уаснове М.м. — неадпаведнасць у размяшчэнні вытв-сці і рассяленні насельніцтва. Рэгулярнасць М.м. адпавядае рэжыму прац. дзейнасці або вучобы. Гал. напрамкі — з вёскі ў горад, з малога горада ў буйны. Найб. значная і ўстойлівая ў прыгарадных зонах вял. гарадоў і гарадскіх агламерацый, а таксама ў сельскай мясцовасці урбанізаваных тэрыторый. Часам да М.м. адносяць таксама рэгулярныя паездкі сельскіх жыхароў у цэнтры абслугоўвання, пераважна гарады. Важная ўмова М.м. — развіццё транспарту. У Беларусі М.м. найбольш выражана ў рэгіёнах Мінска і абласных цэнтрах рэспублікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАВАГРУ́ДСКІ ПАРК,
помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Навагрудак Гродзенскай вобл. Створаны ў 1930-я г. каля Навагрудскіх замкаў. Парк рэгулярна-пейзажны, пл. 10,2 га. Уаснове планіроўкі сістэма радыяльных алей, якія разыходзяцца ад уваходнай пляцоўкі і перасякаюцца некалькімі кальцавымі дарожкамі. Кампазіцыя дапаўняецца маляўнічымі групамі і асобнымі пасадкамі дрэў. Перад уваходам у парк — курган, насыпаны ў гонар А.Міцкевіча. Паводле дэндралагічнага складу парк быў адным з самых багатых на Беларусі (значна пашкоджаны ў Вял.Айч. вайну). У ім расло каля 70 экзотаў і дэкар. форм, у т. л. дугласія цісалістая, лістоўніца еўрап., піхты, дуб чырвоны і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАЦЫЯНА́ЛЬНАЯ ГАЛЕРЭ́Яў Лондане,
адзін з лепшых у свеце збораў зах.-еўрап. жывапісу. Засн. ў 1824 на аснове калекцыі Дж.Дж.Ангерстайна. Захоўвае калекцыі еўрап. школ жывапісу розных часоў, у т. л. шэдэўры Дж.Беліні, Д.Веласкеса, Г.Гольбейна Малодшага, Т.Гейнсбара, В. ван Гога, Ф.Гоі, Дуча ды Буанінсеньі, Дж.Констэбла, Леанарда да Вінчы, П’ера дэла Франчэскі, П.Сезана, Тыцыяна, Рэмбранта, П.Учэла, У.Хогарта, Я. ван Эйка і інш. Будынак галерэі пабудаваны ў 1830-я г. ў стылі класіцызму (арх.У.Уілкінс).
Літ.:
Кузнецова И.А. Национальная галерея в Лондоне. 2 изд. М., 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯКЕ́ВІЧ Зіновій Лявонцьевіч (н. 3.9.1932, г. Ковель Валынскай вобл., Украіна),
бел. геолаг. Канд. геолага-мінералагічных н. (1979). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1955). З 1973 ва Упраўленні геалогіі (нач. аддзела), з 1984 уБел.н.-д. геолагаразведачным ін-це (нам. дырэктара). Навук. працы па геалогіі і нафтагазаноснасці тэр. Беларусі, пошуку і разведцы нафтавых і газавых радовішчаў, распрацоўцы кірункаў геолагаразведачных работ на аснове вывучэння ўмоў фарміравання пакладаў нафты і газу. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
Тв.:
Геология нефтяных месторождений Белоруссии. М., 1972 (у сааўт.);
Геология СССР. Т. 3. Белорусская ССР. Полезные ископаемые. М., 1977 (у сааўт.);
Геология и нефтегазоносность запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1997 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕАКТЫ́ЎНЫЯ ПРЭПАРА́ТЫў медыцыне,
хімічныя злучэнні, якія ўтрымліваюць у сваіх малекулах радыеактыўныя нукліды. Уласцівасці Р.п. вызначаюцца ўтрыманнем у іх радыенуклідаў, здольнасцю самаадвольна распадацца з выпусканнем іанізавальнага выпрамянення. Радыенукліды выпраменьваюць у вызначаным спектры, абумоўліваюць мінім. прамянёвую нагрузку, адлюстроўваюць стан органа, што даследуецца. Р.п. выбіраюць з улікам іх фармакадынамічных і ядзерна-фіз. уласцівасцей. Фармакадынаміку прэпарата вызначае хім. злучэнне, на аснове якога ён сінтэзаваны. Магчымасці рэгістрацыі радыеактыўнасці рэчыва залежаць ад тыпу распаду радыенукліда. Умед. радыялогіі і анкалогіі Р.п. выкарыстоўваюцца для дыягностыкі і лячэння розных захворванняў, найб. часта — Р.п. тэхнецый 99mTc-альбумін, 99mTc-мечаныя эрытрацыты, 99mTc-калоід (тэхніфіт), ксенон 133Xe, самарый, 18Sm-самарын-оксабіфор і інш.