крыніца электрамагнітнага поля, звязаная з матэрыяльным носьбітам; унутраная характарыстыка элементарнай часціцы, якая вызначае яе электрамагнітнае ўзаемадзеянне. З.э. любога зараджанага цела — цэлы лік, кратны зараду элементарнаму. Поўны З.э. замкнутай сістэмы захоўваецца пры любых узаемадзеяннях (гл.Зараду захавання закон). Адрозніваюць З.э.: дадатны (напр., зарад наэлектрызаванага шкла) і адмоўны (зарад наэлектрызаванага бурштыну). Сіла ўзаемадзеяння паміж зараджанымі целамі (часціцамі), якія знаходзяцца ў спакоі, падпарадкоўваецца Кулона закону. Узаемасувязь паміж З.э. і эл.-магн. полем вызначаецца Максвела ўраўненнямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПРЫТО́МНАСЦЬ,
раптоўная. кароткачасовая страта прытомнасці з парушэннем (аслабленнем) сардэчнай дзейнасці і дыхання ў выніку недастатковага кровазабеспячэння галаўнога мозга. Бывае пры болевым шоку, псіхічных уздзеяннях (напр., хваляванне, страх), цеплавым або сонечным ударах, хваробах галаўнога мозга, сардэчна-сасудзістай сістэмы, органаў брушной поласці. чэрапна-мазгавых траўмах і інш. Прыкметы: страта прытомнасці, бледная скура, халодны пот. паверхневае дыханне. Першая дапамога: хворага кладуць з нізка апушчанай галавой, вызваляюць ад цеснага адзення, забяспечваюць чыстым паветрам, даюць нюхаць нашатырны спірт, тэрмінова выклікаюць хуткую дапамогу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВО́Е АЦЯПЛЕ́ННЕ,
від цэнтральнага ацяплення памяшканняў сухой насычанай парай, якая падаецца па параправодах ад паравога катла ў ацяпляльныя прылады. Адрозніваюць вакуум-паравыя (ціск пары ніжэйшы за атмасферны), нізкага (ціск да 0,17 МПа) і высокага (больш за 0,17 МПа) ціску сістэмы П.а., якія бываюць 1- і 2-трубныя. П.а. забяспечвае хуткае награванне памяшканняў, але па сан.-гігіенічных якасцях саступае вадзяному. Асн. недахоп — высокая т-ра пары (100 °C і вышэй). Выкарыстоўваецца ў грамадскіх, камунальна-быт. і прамысл. памяшканнях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́ВА (Раіса Канстанцінаўна) (н. 24.2.1942, в. Васілёўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998). Скончыла Кастрамскі с.-г.ін-т (1970). З 1970 у БСГА. Навук. працы па праблемах эканоміка-матэм. мадэліравання сістэм і працэсаў АПК. Распрацавала навук. і тэарэтычна-метадалагічныя асновы адаптацыі агр. фарміраванняў да рыначнай сістэмы гаспадарання, удасканалення вытв. адносін у розных галінах гаспадаркі.
Тв.:
Модельная программа адаптации аграрных формирований районного АПК к рыночной системе хозяйствования. Горки, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯСЦОВААНЕСТЭЗІ́ЙНЫЯ СРО́ДКІ,
група лекавых сродкаў, якія выбіральна і абарачальна выклікаюць страту болевай адчувальнасці ў месцы іх увядзення. Адрозніваюць М.с. кароткачасовага дзеяння (напр., анестэзін, дыкаін, какаіну гідрахларыд), больш працяглага дзеяння (напр., артыкаін, бензафуракаін, лідакаін) і лек. формы, якія маюць М.с. (напр., свечкі — анестэзол, дражэ — анестэзін-ментол, аэразоль — амправізоль). Ужываюць пры лячэнні захворванняў органаў стрававання, сардэчна-сасудзістай сістэмы, хваробах прамой кішкі, скурных хваробах, для правядзення інфільтрацыйнай, правадніковай, спіннамазгавой анестэзіі, паяснічнай, вагасімпатычнай і інш. блакад. Гл. таксама Абязбольванне, Наркоз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЦЕ́ША (Аляксей Міхайлавіч) (н. 1.1.1931, в. Хватаўка Бялыніцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне нервовых хвароб. Д-рмед.н., праф. (1986). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1956). З 1966 у Гродзенскім мед. ін-це (у 1978—98 заг. кафедры). Навук. працы па ўплыве наркатычных рэчываў на нерв. сістэму, клініка-імуналагічных узаемаадносінах пры захворваннях перыферычнай нерв.сістэмы, лячэнні хворых паркінсанізмам.
Тв.:
Гистохимия гликогена центральной нервной системы при гипотермии и наркозе Мн., 1972 (разам з А.М.Гурленем).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛАЗМО́ДЫІ (Plasmodium),
род аднаклетачных паразітычных арганізмаў падатр. гемаспарыдый кл. спаравікоў. Каля 60 відаў. Пашыраны пераважна ў рэгіёнах з цёплым кліматам. Узбуджальнікі малярыі пазваночных жывёл і чалавека. Пераносчыкі П. — насякомыя, часцей малярыйныя камары.
У эрытрацытах, эпітэліяльных клетках і клетках рэтыкула-эндатэліяльнай сістэмы пазваночных жывёл (прамежкавыя гаспадары) П. праходзяць стадыі бясполага развіцця. З крывёю трапляюць у арганізм насякомага-крывасмока (дэфінітыўны гаспадар) і ў яго кішэчніку праходзяць палавое развіццё. Са слінаю насякомага П. зноў трапляюць у кроў жывёлы ці чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕСКАЦЭ́ВІЧ (Мікалай Міронавіч) (н. 11.3.1941, в. Мінічы Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі. Канд.пед.н. (1989), праф. (1996). Засл. работнік адукацыі Беларусі (1991). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1963). З 1965 у Бел.пед. ун-це (з 1985 заг. кафедры, з 1993 прарэктар). З 1999 узначальвае Рэсп.дзярж. інспекцыю сістэмы адукацыі Беларусі. Навук. працы па праблемах аптымізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, арг-цыі н.-д. работы ў ВНУ, сучасных методыках выкладання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАСКА, Прохазка (Procháska, Procházka),
Іржы (Георг; 10.4.1749, Бліжкавіцы, Чэхія — 17.7.1820), чэшскі фізіёлаг, анатам, афтальмолаг; папярэднік Я.Пуркіне. Адзін са стваральнікаў рэфлекторнай тэорыі. Скончыў Венскі ун-т (1776). У 1778—80 і 1791—1818 праф. Венскага і ў 1790—91 Пражскага ун-таў. Навук. працы па анатоміі і фізіялогіі нерв.сістэмы, мышцаў, структуры кровазвароту. Прапанаваў тэрмін «рэфлекс». Правёў каля 3 тыс. аперацый на органах зроку. Заснаваў анатамічныя музеі ў Вене, Празе і навук.Мед.т-ва ў Празе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЯПІ́ЗМ (грэч. priapismos ад імя старажытнагрэч. бога ўрадлівасці Прыяпа),
стойкая эрэкцыя палавога члена, не звязаная з палавым узбуджэннем. Развіваецца пры захворваннях і траўмах палавога члена, нерв.сістэмы, некат. інфекцыях і інтаксікацыях. Суправаджаецца болем у пенісе, прамежнасці і вобласці крыжа. Часцей бывае пры лейкозах. Развіццё П. звязана з парушэннем адтоку крыві з кавернозных цел палавога члена ў выніку венознага трамбозу. Часта ўзнікае ў час палавога акта, пасля мочаспускання або дэфекацыі. Можа прывесці да імпатэнцыі. Лячэнне тэрапеўт., хірургічнае.