народ, карэннае насельніцтва Марыйскай Рэспублікі (гл.Марый Эл) і суседніх абласцей Паволжа і Урала. Усяго ў Расіі 644 тыс. М. (1992). Мова марыйская. Вернікі ў большасці праваслаўныя, значная частка М. вызнае традыц. вераванні.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМ,
найменне Рыма і Рымскай (з 4 ст.н.э. Візантыйскай) імперый у краінах Усходу; у перыяд заваявання М. Азіі сельджукамі ўжывалася як адна з назваў Канійскага султаната (Румскі султанат), у час Асманскай імперыі назва яе еўрап. уладанняў (гл.Румелія).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСІ́НЫ,
этнічная і гіст.назва рускіх, беларусаў і ўкраінцаў у ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Сустракаецца ў бел. л-ры 16—18 ст. Р. называлі таксама жыхароў Галіцыі, Букавіны, Закарпацкай Украіны ў афіц. л-ры Аўстра-Венгрыі, Польшчы і Чэхаславакіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЛАледзяное,
скопішчы змёрзлых ледзяных іголак у выглядзе плям або тонкага слоя шаравата-свінцовага колеру на рэках і азёрах. Знешне нагадвае плямы тлушчу (адсюль назва). Узнікае перад ледаставам пры пераахалоджванні вады ніжэй за 0 °C. Гл. таксама Лядовы рэжым.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎСТРАЛАПІТЭ́К (ад лац. australis паўднёвы + грэч. pithēkos малпа),
найбольш прымітыўны від чалавека, першы прадстаўнік сям.гамінідаў. З’явіўся ў Афрыцы каля 5—4 млн.г. назад. Аўстралапітэкі мелі невял. рост (120—130 см), вагу (да 40 кг) і аб’ём галаўнога мозга (435—600 см³), масіўныя сківіцы, моцна выражаныя надброўныя дугі, пакаты лоб, падбародак адсутнічаў. Хадзілі на дзвюх нагах, былі здольныя вырабляць найпрасцейшыя каменныя прылады. Унутры віду аўстралапітэкаў вылучаюць падвіды: аўстралапітэк з Афара (australis afarensis), аўстралапітэк афрыканскі (australis afrikanus), аўстралапітэк масіўны (australis robustus, іншая назвапарантрап), аўстралапітэк Бойса (australis boisei, іншая назвазінджантрап). Некаторыя вучоныя адносяць да аўстралапітэкаў і чалавека ўмелага (Homo habilis) — першага прадстаўніка роду Homo, які, верагодна, паходзіў ад аўстралапітэка з Афара ці афрыканскага.
Л.І.Цягака.
Аўстралапітэк афрыканскі. Рэканструкцыя. Мастак З.Бурыян.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІНА́РНАЯ НАМЕНКЛАТУ́РА (ад лац. binarius двайны),
бінамінальная наменклатура, у сістэматыцы жывых арганізмаў назва відаў двайным імем паводле роду і віду. Упершыню ўведзена К.Лінеем (1758). Садзейнічала уніфікацыі назваў жывёл, раслін і мікраарганізмаў. Ліней прапанаваў абазначаць віды лац. назвамі: 1-е слова (назва роду — назоўнік) пішацца з вял. літары, 2-е, што абазначае сам від, — з малой. Да двайной назвы віду дадаецца поўнае або скарочанае імя вучонага, які ўпершыню апісаў дадзены від. Напр., вінаград скальны — Vitis rupestris Scheele, пчала меданосная — Apis mellifera L., воўк — Canis lupus L., дзе L. — імя Лінея. Бінарная наменклатура замацавана міжнар. кодэксамі наменклатуры і прынята Міжнар. саюзам біял.навук.
Літ.:
Международный кодекс зоологической номенклатуры: Пер. с англ. и фр. 3 изд. Л., 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«АКСАМІ́ТНАЯ РЭВАЛЮ́ЦЫЯ» 1989у Чэхаславакіі,
умоўная назва працэсу пераходу ад камуніст. ладу, што існаваў з 1948, да дэмакр. праўлення. Адбылася ў ліст.—снеж. ў мяккай, спакойнай форме (адсюль і назва). Масавыя выступленні 17—26 ліст. працоўных, студэнтаў за ўстанаўленне дэмакратыі і паліт. плюралізму ўзначалілі апазіц. рухі Грамадзянскі форум на чале з В.Гавелам і Грамадскасць супраць насілля. Камуністы вымушаны былі пайсці на перагаворы з апазіцыяй. У выніку ўлада перайшла да прадстаўнікоў апазіцыі. Нац. сход выключыў з канстытуцыі краіны артыкулы аб кіруючай ролі камуніст. партыі і марксісцка-ленінскай ідэалогіі. У снеж. 1989 прэзідэнтам краіны абраны Гавел, старшынёй нац. сходу — А.Дубчак, сфарміраваны ўрад нац. адзінства на чале з М.Чалфам. Парламенцкія выбары ў чэрв. 1990 замацавалі перамогу дэмакр. сіл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ВЯЛІ́КАЯ СЯМЁРКА»
(англ. Group of Seven, G7),
прынятая з сярэдзіны 1970-х г.назва 7 найб. развітых краін свету: Вялікабрытаніі, Германіі, ЗША, Італіі, Канады, Францыі і Японіі. Назва ўзнікла ў сувязі са штогадовымі сустрэчамі кіраўнікоў гэтых дзяржаў для абмеркавання надзённых глабальных праблем паліт. і эканам. развіцця і выпрацоўкі ўзгодненай палітыкі па іх вырашэнні. Першая сустрэча адбылася ў 1975 у Рамбуе (Францыя), удзельнічалі лідэры 6 краін. У 1976 да іх далучыўся прэм’ер-міністр Канады, з 1977 — прадстаўнік ЕЭС. З 1992 да ўдзелу ў сустрэчах «вялікай сямёркі» запрашаюць і прадстаўніка Расіі. На пач. 1990-х г. на долю краін «сямёркі» прыпадала больш за 50% сусв. валавога нац. прадукту і прамысл. вытв-сці, больш за 25% с.-г. прадукцыі.